Голуб міру
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Голуб міру — выраз, які атрымаў папулярнасьць пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў сувязі з дзейнасьцю Сусьветнага кангрэсу прыхільнікаў міру.
Першы Сусьветны кангрэс прыхільнікаў міру праходзіў у 1949 року ў Парыжы і Празе. Эмблема гэтага кангрэсу была намаляваная Паблам Пікаса. На эмблеме намаляваны белы голуб, які трымае ў дзюбе галінку алівы.
Існуе традыцыя выпускаць белых галубоў.
[рэдагаваць] Гісторыя знаку
Яшчэ ў старажытнасьці голуб лічыўся знакам урадлівасьці, а пазьней і міру.
Старажытныя людзі меркавалі, што ў голуба няма жаўцяка, а жоўць лічылася чыньнікам злога, сварлівага норава.
Галубы лічыліся сьвятымі птушкамі і весьнікамі багоў у краінах Усходу.
У хрысьціянстве галуб разглядаўся як сымбаль Сьвятога Духу. У Бібліі галубка, выпушчаная Ноем, прынесла яму аліўкавую галінку як знак прымірэньня стыхіі. Гэта лічыцца знакам дараваньня людзям. У сярэднявечча голуб быў абавязковым атрыбутам Зьвеставаньні, Вадохрышчы, Спасланьня Святога Духу і Сёмухі.
Лічылася, што д'ябал і вядзьмаркі могуць прымаць любыя абліччы, акрамя голуба і авечкі.
У Старажытным Рыму знакам міру лічыліся галубкі Венеры, якія зьвілі сабе гняздо ў перакуленым шлеме Марса.
З-за сваёй адданасьці нашчадзі голуб сымбалізаваў мацярынскія пачуцці. Часам голуб зьяўляўся знакам мудрасьці.
Галубамі звалі прарокаў і аракулаў. У габрэяў голуба звалі «Іёнас» або «Іёнах». Прарок, пасланы Госпадам у Нінэвэю, насіў імя Іёна. М. П. Хол даказаў паходжаньне імя Ян ад святога голуба.
У Кітаі голуб — знак старасьці і даўгалецьця.
Галубкі, якія цалуюцца — сімвал закаханых.
У ЗША палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць каршакамі, а мірных дзеячаў — галубамі.


