Гомасэксуальнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гомасэксуальнасьць (стар.-грэц. ὁμός + лац. sexus — аднолькавы + плоць; гомаэратызм, аднаплоцевая арыентацыя[1]) — сэксуальная арыентацыя, якая выяўляецца ў сэксуальнай схільнасьці да асобаў уласнай плоці. Вядомая з глыбокай старажытнасьці, зафіксаваная ў фальклёры, пісьмовых крыніцах альбо мастацтве многіх вядомых культур. Да ХІХ ст. гомасэксуальнасьць не разглядвалася як індыкатар дзеля вызначэньня групы людзей з выразнай і параўнальна стабільнай сэксуальнай арыентацыяй.

У 1886 г. псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Плоцевая псыхапатыя» (лац. Psychopathia Sexualis), у якой абазначыў гомасэксуальнасьць як мэдычную паталёгію. У траўні 1990 году міжурадавая Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) зацьвердзіла 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў (МКХ), якім выключыла з МКХ гомасэксуальнасьць. У сакавіку 1992 г. у ЗША заснавалі Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) на чале з Чарлзам Сакарадысам, якое працягнула аказаньне псыхатэрапіі ад гомасэксуальнасьці як душэўнага разладу[2]. Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як гомасэксуалы (або геі ці лезьбіянкі), істотна розьніцца ў розных частках сьвету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднаплоцевую схільнасьць прадухіляюць гігіенічнае і плоцевае выхаваньне дзяцей адпаведным плоцеролевым(en) паводзінам і арыентацыі[3].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У расейскім праве з 19 ст. пачаў ужывацца панятак мужалоства, упершыню сустракаецца ў "Зборы законаў Расейскай імпэрыі" 1832 г. У хрысьціянстве выкарыстоўваецца больш агульны панятак садаміі для абазначэньня грэху, за які Бог, паводле Бібліі, зьнішчыў места Садом (іўр. סְדוֹם). У 1869 г. аўстрыйскі публіцыст Карл Кертэбэні ўпершыню ўжыў слова гомасэксуаліст, які ў 1886 г. псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выкарыстаў для абазначэньня гомасэксуальнасьці ў якасьці душэўнага разладу. У 20 ст. узьнікла нефармальныя словы гей (анг. gay — шалапут), таварыш (у Кітаі)[4] і блакітны. Тэрмін пэдэрастыя (грэц. παιδος + ἐραστής — дзіця + люблю) тычыцца аднаплоцевай пэдафіліі. Існуюць таксама ангельскія запазычаньні квір (queer — дзівак) і МСМ (MSM; men who have sex with men — мужчыны, якія займаюцца сэксам з мужчынамі). У тым самым значэньні, што і гомасэксуальнасьць, зрэдку ўжываецца слова гамафілія.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашыранасьць у сьвеце сярод мужчынаў дасягае 1-4%, сярод жанчынаў — 1-3%. У вялікіх гарадах паказьнік вышэйшы за сярэдні пад ціскам грамадзкага асяродзьдзя, бо адной з прычынаў росту колькасьці гомасэксуалістаў у грамадзтве ёсьць гвалтаваньне дзяцей і падлеткаў[5]. На вёсцы наадварот паказьнік ніжэйшы сярэдні. Досьвед аднаплоцевых сэксуальных стасункаў мелі 12% (глядзіце бісэксуальнасьць)[6]. У монасэксуальных асяродках (вязьніцы, армія, сэмінарыі) аднаполыя сэксуальныя практыкі распаўсюджаныя шырэй і часта носяць гвалтоўны характар. Таксама сацыяльны ціск уплывае як на паводзіны, так і самавызначэньне чалавека. Паводзіны і самавызначэньне кепска карэлююць з двума іншымі крытэрыямі, якія выкарыстоўваюцца ў клясыфікацыі паводле сэксуальнай арыентацыі: на падставе рэгістрацыі пачуцьцяў (фантазіяў і жаданьняў), і генітальных і мозгавых рэакцый (фізыялягічна вымяральнай узбуджанасьці ў адказ на мужчынскія і жаночыя вобразы). Паасобку, ніводны з гэтых крытэраў не дае абсалютна верагодных лічбаў. Дасьледваньні, якія грунтуюцца на рэгістрацыі пачуцьцяў, выкарыстоўваецца найбольш часта.

Біялёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гены, якія маюць ролю ў фармаваньні сэксуальнае арыентацыі, не ідэнтыфікаваныя[7].

Гомасэксуальнасьць сустракаецца сярод некаторых відаў жывёл (сабака, шымпанзэ, жырафа, альбатрос)[8].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да 7 год зьняволеньня за гвалтоўнае мужалоства і лесьбійства (Артыкул 167), да 5 год — за адпаведнае вычварэньне непаўналетніх (Арт. 168), да 3 год — за прымус да адпаплоцевага сукупленьня (Арт. 170)[9]. У 2002 г. урад Беларусі зацьвердзіў 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў САЗ, зь якога выключылі гомасэксуальнасьць. Урад Беларусі ўстрымліваецца ад утрыманьня за свой кошт гомасэксуальных установаў і згуртаваньняў[10]. Урадавыя фонды Брытаніі, ЗША і Францыі выдаткоўваюць грошы на выпуск у Менску гомасэксуальных часопісаў, рэклямы, стварэньне гомасэксуальных арганізацыяў і правядзеньне вулічных шэсьцяў гомасэксуалаў[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ К. Лінхат. Легалізацыя аднаполых шлюбаў: Амэрыканская й нямецкая мадэлі / Праўнік, 1(2) — 2006, с. 81
  2. ^ Чарлз Сакарыдыс. Палавыя парушэньні і Дыягнастычны даведнік  (анг.) = The Sexual Deviations and the Diagnostic Manual // Амэрыканскі часопіс псыхатэрапіі(en) : часопіс. — Ліпень 1978. — Т. 32. — № 3. — С. 414-426. — ISSN 0002-9564.
  3. ^ Гомасексуалізм // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 330-331. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  4. ^ Пэкінскім кіроўцам забаранілі называць пасажыраў таварышамі // Жырандоля. — 11 чэрвеня 2010. — № 11 (97). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ а б Зянон Пазьняк. Скрынка Пандоры // Беларуская Салідарнасьць, 22 студзеня 2014 г. Архіўная копія ад 2 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
  6. ^ сусьветнага дасьледваньня сэксуальных паводзінаў
  7. ^ Wilson G. & Rahman Q. Born Gay: The Psychobiology of Sex Orientation. London, 2005, p. 145
  8. ^ ScienceDaily. Same-sex Behavior Seen In Nearly All Animals, Review Finds
  9. ^ А.Лукашэнка. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, 12 ліпеня 2013 г. Праверана 7 траўня 2014 г.
  10. ^ Гомасэксуальныя падарожнікі ў Беларусі (анг.) // Belarus.by Праверана 7 траўня 2014 г.