Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гомельскі мэдычны ўнівэрсытэт
Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Заснаваны 1 лістапада 1990 (24 гады таму)
Тып урадавы
Рэктар Анатоль Лызікаў
Факультэтаў 4
Месцазнаходжаньне
Горад Гомель
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт gsmu.by

Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова (унівэрсытэт) Гомеля. Установа забясьпечвае падрыхтоўку спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй па мэдычных спэцыяльнасьцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленьні двух міністэрстваў: Міністэрства Адукацыі і Міністэрства Аховы здароўя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўнівэрсытэт

Пачаў сваё існаваньне 1 лістапада 1990 году ў адпаведнасьці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/11/14 № 284 і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 1990/11/20 № 188. Стварэньне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у мэдычных кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасьцю правядзеньня навуковых дасьледаваньняў па вывучэньню медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадоленьня. Першым рэктарам інстытута стаў доктар мэдычных навук, прафэсар Юры Бандажэўскі.

За час існаваньня ўнівэрсытэта створаны высокапрафэсійны калектыў, здольны ажыцьцяўляць падрыхтоўку урачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя дасьледаваньні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.

У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны мэдычны інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасьць тыпу «ўнівэрсытэт». ВНУ акрэдытаваная па ўсіх спэцыяльнасьцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе унівэрсытэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спэцыяльнасьцяў, прафэсіяў і атэстацыю.

Клінічная база — адна зь лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе ўжываюцца самыя сучасныя мэдычныя тэхналёгіі па дыягностыцы і лячэньні эндакрыналягічных, кардыялягічных, імуналягічных, гематалягічных, афтальмалягічных, анкалягічных захворваньняў;

Кіраўнікі ўнівэрсытэта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гомельскі мэдычны ўнівэрсытэт(рас.)