Гомельскі радыёзавод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гомельскі радыёзавод
Выява лягатыпу
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1969
Разьмяшчэньне Гомель, вул. Аб’язная, д. 9
Ключавыя фігуры Аляксандар Горбач, Мікола Кавалёў
Галіна машынабудаўнічая прамысловасьць
Прадукцыя дажджавальная машына, мясарубка, электрапліта
Абарачэньне 16 666 млн рублёў (2010; 5567 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак –2970 млн руб. (2010; –992 тыс. $)
Чысты прыбытак –4729 млн руб (2010; –1580 тыс. $)
Лік супрацоўнікаў 995 (2010)
Матчына кампанія Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь

Го́мельскі радыёзаво́д (да 1975 г. завод мэталаканструкцыяў «Прамень»[1]) — буйное прамысловае прадпрыемства з шырокімі тэхналягічнымі мажлівасьцямі вырабу з мэталу, пластмасы і дрэва. За савецкім часам прадпрыемства выпускала прылады касьмічнай сувязі і мела больш за 7 тыс. супрацоўнікаў[2]. У 2010 годзе большасьць вырабаў паставіла за мяжу[3].

12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць заводу[4]. У жніўні таго ж году да санкцый супраць Гомельскага радыёзаводу далучылася Вялікабрытанія[5].

Вырабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рамонт радыёлакацыйнай тэхнікі, выраб зборна-разборных мачтаў тыпу «Унжа»
  • Сельгастэхніка: перасоўныя дажджавальныя машыны і вадаводы для іх, дажджавальныя машыны кругавога тыпу, выдаляльнік бацьвіньня (з гародніны: цыбуля, морква), транспарцёр для ўборкі гародніны (прыстасаваны для капусты), прычэп трактарны ПТС-4,5, у тым ліку з падвойнымі бартамі
  • Абсталяваньне для ўстановаў грамадзкага харчаваньня: пліта электрычная прамысловая, шафа для смажаньня, мясарубка электрычная
  • Электрапліткі 1- і 2-х канфоркавыя
  • Камплект пячной фурнітуры: каласьнік, дзьверка топачная, дзьверка паддувала, пліта 2-х канфоркавая
  • Устаноўкі водаачышчальныя прадукцыйнасьцю ад 100 да 800 м³ у суткі (ачыстка вады ад жалеза для мястэчак).
  • Мэбля драўляная, шкляная, і фурнітура для яе.
  • Вырабы з плястмасы (змацоўкі, посуд, заціскі для фіранак).
  • Шампуры.
  • Паслугі па вытворчасьці мэталавырабаў, у тым ліку буйнагабарытных мэталаканструкцыяў, гальванапакрыцьцю, радыёмантажнай, штамповачнай, зборачнай вытворчасьці паводле замовы.
  • Асфальтабэтонныя заводы.
  • Вытворчасьць плястмасавых вырабаў паводле замовы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]