Гомель (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Аэрапорт Гомель (GME, UMGG) — аэрапорт, разьмешчаны недалёка ад гораду Гомель.

Зь сярэдзіны 1950-х гадоў з Гомеля выконваліся рэгулярныя авіярэйсы ў Менск і Кіеў, у аддаленыя райцэнтры вобласьці, тут жа базіравалася санітарная і сельскагаспадарчая авіяцыя.

У 1968 годзе недалёка ад Гомеля была пабудавана новая, самая сучасная па тых часах узьлётна-пасадачная паласа, на якую першым прызямліўся самалёт Ан-24. Пасьля сталі прымаць больш буйныя самалёты. На прадпрыемстве эксплюатаваліся самалёты Як-40, Ту-134 і Ту-154. Пасажыраабарот дасягаў некалькіх соцень чалавек. Рэйсы ажыцьцяўляліся ў Маскву, Сочы, Сымфэропаль і Адэсу. Інтэнсіўнымі сталі ў канцы 1980-х гадоў палёты ў раёны крайняга Поўначы і Заходняй Сыбіры.

У 1993 годзе аэрапорт «Гомель» атрымаў статус міжнароднага. У цяперашні час аэрапорт выкарыстоўваюць авіякампаніі «Белавія» і «Гомельавія». Выконваюцца палёты ў Калінінград, Мінск. У аэрапорце працуюць памежныя, мытныя і санітарныя службы, а таксама службы сэрвісу.

У цяперашні час маецца адна ўзьлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2570 мэтраў і шырынёй 43 мэтры, што дазваляе абслугоўваць самалёты Ан-24, Іл-76т, Ту-134, Ту-154, Ту-204, Boeing-737-200 максымальнай узьлётнай масай да 171 тоны.

Распрацаваны праект па рэканструкцыі аэрапорта. Прадугледжана пашырэньне і мадэрнізацыя да ўзроўню міжнародных патрабаваньняў тэхналягічных зон прылёту і вылету аэравакзала, зоны рэгістрацыі і надгляду пасажыраў і багажу, мытнага афармленьня і пагранічнага кантролю. Першы этап рэканструкцыі ажыцьцяўляецца за кошт сродкаў горада і Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах