Гонядзь
| Гонядзь | |||||
| Goniądz | |||||
Меская царква |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1547 | ||||
| Гміна: | Монькі | ||||
| Павет: | Монькаўскі | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Мэр: | Тадэвуш Кулікоўскі | ||||
| Плошча: | 4,28 км² | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1954 457 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 19-110 | ||||
| Аўтамабільны код: | BMN | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′21″ пн. ш. 22°44′16″ у. д. / 53.48917° пн. ш. 22.73778° у. д.Каардынаты: 53°29′21″ пн. ш. 22°44′16″ у. д. / 53.48917° пн. ш. 22.73778° у. д. | ||||
|
Гонядзь на мапе Польшчы
Гонядзь
|
|||||
| http://www.goniadz.pl/ | |||||
Гонядзь (па-польску: Goniądz) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводзтва, Монькаўскі павет, сядзіба сельска-гарадзкой гміны Монькі. Знаходзіцца на захадзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў[1]. Разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы Падляскага ваяводзтва, на ўскрайку Бобраўскай катліны, у даліне ракі Бобра. Празь места праходзіць водны турыстычны шлях па рацэ Бобра, які злучае Аўгустоўскую раўніну і Елцкае паазер'е з Наравам. Займае плошчу ў 4,28 км². Насельніцтва 1903 чалавекі (на 2005 год).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геральдыка
Упершыню места атрымала ўласны герб 15 лютага 1547 году паводле кульмскага права дзякуючы полацкаму ваяводу Станіславу Давойне і яго жонцы Петранэле. На выяве гербу ў залатым полі чорны мядзьведзь[2].
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
Назва места хутчэй за ўсё мае балцкае паходжаньне. Нямецкія кронікі згадваюць пра даўнішнюю мяжу паміж балцкімі плямёнамі галіндаў і яцьвягаў (судаваў). Мяжа паміж Галіндзіяй і Судовіяй праходзіла па рацэ Лык і далей па рацэ Бобра. Іншыя дасьледнікі зьвязваюць паходжаньне тапоніма Гонядзь з балцкім племем голядзь[3].
[рэдагаваць] Гісторыя
- 14 жніўня 1358 — першае пісьмовае згадваньне пра Гонядзь як места Выскай зямлі Мазовіі.
- 2 сьнежня 1382 — мазавецкі князь Земавіт IV з братам Янушам I заклалі замак Тэўтонскага ордэну Вызна ў межах гонядзкага павета.
- 30 сьнежня 1401 — Земавіт IV заклаў свайму брату Янушу I, князю чэрскаму, Выскую зямлю разам з гонядзкім паветам.
- 29 студзеня 1402 — Земавіт IV выкупіў ў Вялікага магістра Тэўтонскага ордэну Выскую зямлю з гонядзкім паветам.
- 2 ліпеня 1402 — вялікі магістар Тэўтонскага ордэну адмаўляе ў лісьце Янушу I і Земавіту IV па факту перадачы вялікаму князю літоўскаму Вітаўту гонядзкага павету ў выніку далучэньня яго да ВКЛ.
- да 1430 — вялікі князь літоўскі Вітаўт засноўвае і фундуе парафіяльны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятога Яна Хрысьціцеля і сьвятой Агнешкі.
- 1501—1506 — Гонядзь быў ва ўласнасьці Міхала Глінскага, князя літоўскага, вайскавода і дзяржаўнага дзеяча, які вёў сваё паходжаньне ад татараў ВКЛ. У 1499 стаў маршалкам ВКЛ і дарадцам караля. У 1506 перамог крымскіх татараў у бітве пад Клецкам. Ён быў памылкова абвінавачаны сваімі апанэнтамі ў спробе ўзначаліць Вялікае Княства Літоўскае, таму Жыгімонтам I Старым быў пазбаўлены свайго тытула. Забіў інтрыгуючага супраць яго ваяводу Яна Забярэзінскага. Ініцыяваў паўстаньне і перайшоў на бок Масквы ў 1508 годзе, у выпадку чаго страціў сваю маёмасьць у Рэчы Паспалітай.
- 4 траўня 1511 — віленскі ваявода Мікалай Радзівіл пабудаваў у гонядзкім замку капліцу Тройцы, Маці Божай Марыі і Сьвятых.
- 4 студзеня 1515 — Жыгімонт І перадае землі гонядзка-райгарадзкія Мікалаю Радзівілу Старому ва ўласнасьць.
- 23 красавіка 1529 — Жыгімонт І надарыў свайго сына Жыгімонта Аўгуста лясамі, сенажацямі і пусткамі, прылеглымі да гонядзкіх навакольляў.
- 15 лютага 1547 — кіраўнік Гонядзі полацкі ваявода Станіслаў Давойна з жонкай Петранэлай надалі месту кульмскае права.
- 1572 — Гонядзь уваходзіць у стараства кнышынскае.
- 1573 — сойм зацьвердзіў права і свабоды места.
- 28 траўня 1621 — пажар у Гонядзі.
- 7 сакавіка 1667 — сойм канстытуцыі стварае гарадзкую раду.
- 1669 — парафія Гонядзі ўваходзіць у склад аўгустоўскага дэканату.
- 15 лютага 1676 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ян III Сабескі надаў войтаўства ў Гонядзі.
- 1765 — Гонядзь налічваў 243 будынкі і 1500 жыхароў.
- 1775 — распачата будоўля новага драўлянага касьцёла.
- 8 верасьня 1779 — пажар у Гонядзі.
- 24 чэрвеня 1794 — падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі паўстанцкія адзьдзелы перамаглі ў бітве з прускімі войскамі пад Асаўцом і Клімашэўніцай.
- 1795 — у выніку III падзелу Рэчы Паспалітай Гонядзь адыходзіць Прускаму каралеўству; прускія ўлады анулёўваюць абавязковы да таго часу прывілей «de non tolerandis Judaeis», што паспрыяла значнаму прытоку жыдоў, галоўным чынам так званых літвакоў.
- 1799 — з прускага вопісу места вынікае, з 1373 жыхароў Гонядзі 498 чалавек складаюць жыды.
- 1807—1915 — Гонядзь уваходзіць у склад Расейскай Імпэрыі.
- 1860 — парафія налічвала 5054 асобы.
- 1864 — будоўля капліцы сьвятога Фларыяна на ўзгорку, на месцы старых могілак шпіталя.
- 1897 — Гонядзь налічвае 3402 жыхары.
- I сусьветная вайна — з-за праходзячай па рацэ Бобра лініі фронту ў выніку ваенных дзеяньняў частка горада была разбураная.
- 26 верасьня 1921 — пажар касьцёлу ў Гонядзі.
- 15 верасьня 1924 — асьвячэньне новага касьцёлу ў Гонядзі, пабудаванага па праэкце архітэктара Оскара Сасноўскага.
- верасень 1939 — падчас першай нямецкай акупацыі ў Гонядзі праходзяць дзеяньні антыгабрэйскага напрамку.
- 1939—1941 — савецкая акупацыя.
- 22 чэрвеня 1941 — Нямеччына напала на Савецкі Зьвяз, савецкія ўлады пакінулі места, у выніку чаго горад застаўся без улады, і як наступства, прайшлі польскія акты рабаваньняў, пагромаў і самасудаў над жыдоўскім насельніцтвам места. У чэрвені-ліпені 1941 г. нямецкія войскі закатавалі 116 жыхароў Гонядзі, у асноўным жыдоўскага паходжаньня.
- 1941—1945 — нямецкая акупацыя.
- 10 жніўня 1944 — немцы падарвалі дзьве вежы і частку сьцен касьцёлу, горад разбураны на 80% з-за праходзячай па рацэ Бобра лініі фронта, паміж Нацысцкай Нямеччынай і Савецкім Зьвязам.
- 20 верасьня 1944 — Гонядзь быў перададзены Польшчы, якая ў рамках абмену насельніцтвам з СССР пачала праводзіць палітыку гвалтоўнага высяленьня беларусаў і ўкраінцаў[4].
- 12 студзеня 1945 — савецкія войскі ўваходзяць у Гонядзь.
- 1945—1989 — пэрыяд Польскай Народнай Рэспублікі ў жыцьці места.
- 1955 — рэканструкцыя касьцёлу завершаная.
- 30 сьнежня 1995 — насельніцтва складае 1 907 жыхароў.
[рэдагаваць] Архітэктура
- Капліца Сьв. Фларыяна
- Касьцёл Сьв. Агнэсы
- Габрэйскія могілкі
- Старыя каталіцкія могілкі
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гонядзь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Як мяняліся межы Ў ХХ ст. // Алег Трусаў
- ^ Беларуская Палічка // А.Цітоў. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich // Tom II // strona 475.
- ^ Перадаў Польшчы // Спадчына
| Кольненскі павет | ||
|---|---|---|
| Сядзіба павету | ||
| Гарадзкія гміны | ||
| Сельска-гарадзкія гміны | ||
| Сельскія гміны | ||
| Падляскае ваяводзтва | ||
|---|---|---|
| Сядзіба ваяводзтва | ||
| Гарады са статусам павету | ||
| Паветы |
Аўгустоўскі · Беластоцкі · Бельскі · Высокамазавецкі · Гайнаўскі · Граеўскі · Замбраўскі · Кольненскі · Ломжынскі · Монькаўскі · Сакольскі · Сейненскі · Сувальскі · Сямяціцкі
|
|
| Сядзібы паветаў | ||
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |