Горадня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
53°40′ пн. ш. 23°50′ у. д.
| Горадня | ||||
|
|
||||
| Першыя згадкі | 1005 | |||
| Плошча | ~ 80 км² | |||
| Насельніцтва | 338 000 (2009) | |||
| Тэлефонны код | +375 15 | |||
| Паштовы індэкс | 230000 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 53°40′ пн. ш. 23°50′ у. д. | |||
|
Месцазнаходжаньне Горадні
|
||||
Го́радня, Гаро́дня (Гро́дна) — горад у Беларусі, цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Геаграфічныя каардынаты: 53° 40' п.ш., 23° 50' у.д. Насельніцтва 337,4 тыс. чал. (2008).
Знаходзіцца за 300 км ад Менску. Чыгуначны вузел на Вільню, Масты, Беласток, аўтадарог на Вільню, Ліду, Ваўкавыск. Порт, аэрапорт.
Адміністрацыйны падзел: 2 раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі.
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
Назва гораду паходзіць ад словаў «гарадзіць», «агароджваць». Невядомасьць пазыцыі націску ў старабеларускім вымаўленьні абумовіла пэўную варыятыўнасьць назвы ў беларускай мове.
Назвы места на розных мовах, у розны час:
- Городен, Городень, таксама Городна, Городня — стараруская-старабеларуская летапісная назва.
- Гро́дно — паланізаваная назва, зьявілася каля 1560-х гг.[1]
- Го́радна, Го́радня — мясцовыя варыянты назвы ў ХХ ст.
- Гаро́дня — паэтычна-літаратурная назва (М. Багдановіч, У. Караткевіч).
- Гро́дна — афіцыйная наркамаўская назва, зьяўляецца расейскай трансьлітэрацыяй польскай назвы места.
- Grodno — польская назва.
- Grodna — сярэднявечная лацінская назва (атляс Брауна (1575)).
- Gardinas — летувіская назва.
- Garthen, Garten — нямецкая назва ў сярэднявечных лаціна- і нямецкамоўных хроніках (таксама Garto[2]), якая ўжывалася як афіцыйная ў 20 ст., у час нямецкіх акупацыяў.
- Grodņa — латыская назва.
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Ад заснаваньня гораду да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай
Горадня — адзін з найстарэйшых гарадоў Беларусі. Архэалягічныя раскопкі паказваюць, што першыя славянскія селішчы на высокім беразе Нёмана зьявіліся яшчэ ў X стагодзьдзі. У XII—XIII стагодзьдзях на месцы гэтых селішчаў узьнік горад, які разьмяшчаўся на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў і першапачаткова ўяўляў сабою невялікую крэпасьць з умацаваным гандлёвым мястэчкам. Менавіта ад слоў «гарадзіць», «агароджваць» пайшоў назоў гораду.
Да ўзьнікненьня дзяржаў Гарадзеншчыну засялялі плямёны: крывічы, яцьвягі, літва. Горадня была сталіцай Гарадзенскага княства ў часы Старажытнай Русі ды падчас фэадальнай раздробленасьці. У 1241 годзе, падчас княжаньня Юрыя Глебавіча, горад быў спустошаны татарамі, а ў 1284 годзе — нямецкімі рыцарамі. У XIII стагодзьдзі беларускія княствы пачалі кансалідавацца вакол Наваградка, удзельнічаючы ў стварэньні новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. З 1270 году Гарадзенскае княства канчаткова ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.
У XIII—XIV стагодзьдзях Горадня вядзе ўпартую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Прыкладна ў 1300 годзе кашталянам Гарадзенскага замка становіцца знакаміты Давыд Гарадзенскі, найбліжэйшы паплечнік Гедыміна. Пад яго кіраўніцтвам горад гераічна адбіваў усе напады крыжакоў.
У 1376 годзе Горадня перайшла ў валоданьне князя Вітаўта, які зрабіў горад у 1392 годзе другой сваёй сталіцай; Горадня неўзабаве стала найслаўнейшым, пасьля Вільні, горадам краіны. Гарадзенская харугва ў складзе войска Вялікага Княства Літоўскага ўдзельнічала, пад кіраваньнем Вітаўта, у Грунвальдзкай бітве.
Са скасаваньнем у 1413 годзе княстваў, Горадня стала павятовым горадам Троцкага ваяводзтва. У 1391 годзе гораду было нададзенае няпоўнае, а ў 1496 — поўнае магдэбурскае права. Горад абзаводзіцца магістратурай, а ў 1540 сваім гербам — малюнкам аленя з залатым крыжом паміж рогамі, які пераскоквае праз агароджу («Алень сьвятога Губэрта»).
Пасьля Люблінскай уніі Горадня стала цэнтрам Гарадзенскага ваяводзтва. У горадзе пачалі праводзіцца соймы.
Польскі кароль і вялікі князь Стэфан Баторы ў 1576 годзе перабудаваў палац, вядомы як Стары Замак, у якім да 1586 году разьмяшчалася яго рэзыдэнцыя. У горадзе разьвіваліся гандаль і рамёствы. У гэтыя часы ў Горадні распачалі сваю дзейнасьць манаскія ордэны дамініканцаў, францысканцаў, кармэлітаў і брыгітак. Пасьля Берасьцейскай уніі ў Горадні імкліва распаўсюджваецца вуніяцтва. Да канца XVIII стагодзьдзя ў горадзе было 9 касьцёлаў і 2 вуніяцкія кляштары.
1650—1740-я гады — час эканамічнага заняпаду ў разьвіцьці гораду, што было наступствам шляхецкай анархіі і шматлікіх спусташальных войнаў.
У пэрыяд вайны паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў горад у 1655—1657 быў захоплены і спустошаны расейскімі войскамі. У 1678 годзе тут адбыўся першы генэральны сойм, на якім была зацьверджаная Андрусаўская дамова аб перамір’і паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай і заключаны саюз дзьвюх дзяржаваў супраць Турцыі. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 у 1702—1708 гадах горад некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, быў разбураны і разрабаваны расейскімі ды швэдзкімі войскамі, а ў 1709—1710 перажыў эпідэмію чумы, у выніку якой загінула значная частка насельніцтва.
У 1705 годзе ў Горадні, у Фарным Касьцёле, адбылася сустрэча паміж каралём і вялікім князем Рэчы Паспалітай Аўгустам II і расейскім імпэратарам Пятром I, якія выпрацоўвалі супольную палітыку супраць швэдзкага караля Карла ХІІ. Вялікую шкоду нанесьлі гораду пажары 1675, 1720, 1750 і 1782 гадоў. Толькі ў другой палове XVIII стагодзьдзя пачалося ажыўленьне. У канцы ХVІІІ стагодзьдзя заснаваная брацкая друкарня, якая выдавала кнігі на беларускай мове. У 1770—1780-х гарадзенскі стараста, літоўскі надворны падскарбі Антоні Тызэнгаўз заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, збройную, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатар. З 1775 па 1781 год у Горадні існавала мэдыцынская акадэмія. Гарадзенская музычная трупа, створаная на сродкі Антонія Тызэнгаўза, была перавезеная ў Варшаву, дзе стала пачынальніцай Варшаўскае опэры.
27 траўня 1793 году ў Горадні ў будынку Новага Замка адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай (г. зв. «нямы сойм»), які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай. Горадня была адным з цэнтраў паўстаньня 1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расейскай імпэрыі. У Горадні адбылося адрачэньне ад пасады апошняга караля Рэчы Паспалітай — Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
[рэдагаваць] Горадня ў складзе Расейскай імпэрыі
У 1801 годзе Горадня стала цэнтрам Гарадзенскай губэрні. Тады ўсе мескія гарадзенскія прывілеі вывезьлі ў Санкт-Пецярбург і Вільню. Далучэньне да Расеі пазбавіла Горадню ранейшых правоў, замарудзіла разьвіцьцё эканомікі і культуры гораду.
Падчас вайны 1812 году ў Горадню 2 ліпеня ўступілі войскі Напалеона. Горадня стала цэнтрам аднайменнага дэпартаменту Вялікага Княства Літоўскага, адноўленага Напалеонам.
У горадзе быў створаны атрад Нацыянальнай гвардыі княства з 290 чалавек, жандармэрыя з 856 чалавек.
Таксама ў Горадні ішоў набор рэкрутаў у літоўскія пяхотныя і кавалерыйскія часткі. З губэрні ў войска Княства сышло каля 6400 чалавек, зь іх паводле загадаў аб мабілізацыі 2495 пяхотнікаў і 1103 кавалерысты. Літоўскія часткі ўдзельнічалі ў баях супраць расейскага войска на заключным этапе вайны 1812 году, а таксама ў кампаніях 1813 і 1814 гадоў.
Расейскія войскі ізноў занялі горад 8 сьнежня.
Горадня была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху Польшчы, Літвы й Летувы ў 1830 годзе. У 1862 праз горад прайшла Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, якая паспрыяла разьвіцьцю рамесных майстэрняў, дрэваапрацоўчай і тытунёвай прамысловасьці. У 1863 годзе Гарадзенская губэрня была эпіцэнтрам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
[рэдагаваць] Пажар 1885 году
У 1885 годзе гістарычны цэнтар Горадні быў пашкоджаны ў выніку вялікага пажару.
[рэдагаваць] Жыдоўская грамада Горадні
- Асноўны артыкул: Гарадзенскія жыды
Будучы ў межах мяжы аселасьці Горадня налічвала вялікую жыдоўскую грамаду. У Горадні нарадзіліся Лявон Бакст, Сара Розэнбэрг и Эйтан Ліўні — бацькі Цыпі Ліўні, Мэер Ланскі — вядомы амэрыканскі гангстэр і канкурэнт Аль Капонэ.
[рэдагаваць] Першая сусьветная вайна
Цягам Першай сусьветнай вайны 21 жніўня 1915 горад быў захоплены войскамі кайзэраўскай Нямеччыны.
[рэдагаваць] Горадня ў складзе БНР
25 сакавіка 1918 Рада БНР абвясьціла Гарадзеншчыну тэрыторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе 1918 у Горадні пачаў дзейнічаць беларускі камітэт культурна-нацыянальнай сувязі. 19 лістапада 1918 у горадзе створаная Беларуская Рада, у сьнежні 1918 сюды пераехаў урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, пачалося фармаваньне беларускага войска: арганізаваны 1-ы Беларускі полк пяхоты, асобны батальён Гарадзенскай камэндатуры і Беларускі гусарскі эскадрон. У студзені 1919 году адбыліся першыя баі войска Беларускай Народнай Рэспублікі з польскімі легіянэрамі.
Падчас савецка-польскай вайны ў 1920 годзе савецкія войскі захапілі Горадню і ўтрымлівалі яе чатыры месяцы.
У выніку савецка-летувіскіх перамоваў бальшавікі прызналі права на Горадню за Летувой.
Па ўмовах Рыскай мірнай дамовы 1921 году Горадня ў складзе Заходняй Беларусі адышла да Польшчы.
[рэдагаваць] Горадня ў складзе Польскай Рэспублікі
У 1921—1939 гадах Горадня была цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. Да канца 1920-х гадоў у горадзе так і не была цалкам адноўленая прамысловасьць і інфраструктура. Насельніцтва скарацілася з 63 тыс. чал. (1913) да 49 тыс. (1931), прычым каля 70 адсоткаў насельніцтва складалі габрэі. Польскімі ўладамі было забароненае выкладаньне на беларускай мове, зачыненыя ўсе беларускія школы.
У 1927 годзе Янам Каханоўскім быў заснаваны Гарадзенскі заапарк. Юзаф Ядкоўскі заснаваў Гарадзенскі гісторыка-архэалагічны музэй, былі праведзены архэалягічныя дасьледваньні Старога Замку і пачатая яго рэстаўрацыя.
[рэдагаваць] Горадня ў Другой Сусьветнай вайне
У верасьні 1939 году, пасьля падзелу Польшчы Нямеччынай і СССР, Горадня ў складзе Заходняй Беларусі апынулася пад кантролем СССР і ў лістападзе 1939 стала часткай Беларускай ССР.
На другі дзень пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Горадня была захопленая войскамі гітлераўскай Нямеччыны (24 чэрвеня 1941). Гітлераўцы ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Было забіта і закатавана ў лягеры сьмерці пад Фолюшам каля 33 тысяч чалавек. У канцэнтрацыйных лягерах была зьнішчаная большая частка габрэйскага насельніцтва гораду. Горадня была цэнтрам партызанскага руху і падпольнага антыфашысцкага руху, у вобласьці дзейнічала каля 17 тыс. партызан. Па няпоўных зьвестках за 3 гады партызаны і дывэрсійныя групы зьнішчылі больш за 62 тысячы гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 139 танкаў, падарвалі больш за тысячу эшалёнаў з грузамі і жывой сілай фашыстаў.
Падчас Віленскай і Беластоцкай апэрацыі 1944 году горад быў вызвалены войскамі 3-га Беларускага фронту (16 ліпеня).
[рэдагаваць] Горадня ў складзе Савецкага Саюзу
Зь верасьня 1944 году Горадня — цэнтр Гарадзенскай вобласьці Беларускай ССР. Горад вельмі моцна пацярпеў у выніку вайны: большую частку славутасьцяў гораду атрымалася захаваць, аднак на загад савецкага кіраўніцтва былі зьнішчаныя найбольш значныя гарадзенскія славутасьці: Фара Вітаўта, ратуша, некаторыя кляштары, у тым ліку базыльянаў, кварталы старой забудовы ўздоўж вуліцы Падольнай. Даваеннага ўзроўню насельніцтва Горадня дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У гэты пэрыяд горад стаў ператварацца ў буйны цэнтар прамысловасьці на захадзе Беларусі, колькасьць жыхароў да 1988 году павялічыўся ў 5 разоў у параўнаньні з 1939.
[рэдагаваць] Горадня ў складзе Рэспублікі Беларусь
З 1991 горад у складзе Рэспублікі Беларусь. Сёньня Горадня багатая гістарычнымі, архітэктурнымі і культурнымі помнікамі. Аднак з 2005 году беларускія ўлады пачалі парушаць закон аб ахове гістарычных каштоўнасьцяў: руйнуецца культурны слой на плошчы Савецкай, плянуецца знос 28 будынкаў у стылі канструктывізму па вуліцах Міцкевіча, Горкага і 17-га верасьня і пабудова там сучаснага гасьцінічнага комплекса, асноўная транспартная плынь накіроўваецца ў небясьпечнай блізкасьці ад Новага і Старога Гарадзенскіх замкаў; пляны аднаўленьня ратушы і фары Вітаўта не рэалізуюцца.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Дынаміка колькасьці насельніцтва Горадні
| Год | 1588 | 1856 | 1897 | 1913 | 1931 | 1939 | 1956 | 1965 | 1980 | 1988 | 2005 | 2008 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Колькасьць насельніцтва (тыс. чал.) | каля 4 | 18,4 | 46,9 | 63 | 49 | 57,2 | 65 | 98 | 202 | 272 | 317,3 | 337,4 |
Па стане на 2009 год насельніцтва гораду ацэньваецца ў 338 тысячаў чалавек[3]. Большую частку насельніцтва складаюць беларусы. Жывуць таксама расейцы, палякі ды габрэі.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Горадні функцыянуюць тры дзяржаўныя ўнівэрсытэты і 5 філіялаў недзяржаўных вышэйшых навучальных установаў:
- Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы заснаваны 22 лютага 1940 году -галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 11 клясычных факультэтаў, дзе па 59 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 10 000 студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 2000 штатных выкладчыкаў і супрацоўнікаў (50 прафэсараў і дактароў навук, больш 250 дацэнтаў і кандыдатаў навук).
- Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт. Структура мэдыцынскага ўнівэрсытэту ўключае 42 кафэдры, 6 факультэтаў. За гэтыя гады падрыхтаваныя 12 тысяч спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдыцынскім унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук.
- Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт заснаваны ў 1951 годзе як сельскагаспадарчы інстытут. З моманту арганізацыі ВНУ падрыхтаваныя больш за 20 000 адмыслоўцаў. Сёньня ў складзе ўнівэрсытэту 8 факультэтаў, 24 кафэдры з навучальнымі і навуковымі лябараторыямі. Пэдагагічнай працай занятыя 247 выкладчыкаў, у тым ліку 6 прафэсараў і 11 дактароў навук.
[рэдагаваць] Ахова здароўя
Гарадзенскі абласны клінічны пэрынатальны цэнтар, адкрыў першы ў Беларусі музэй развіцьця акушэрства.
[рэдагаваць] Культура
У месьце два тэатры: Гарадзенскі абласны драматычны тэатар (сайт) і Гарадзенскі тэатар лялек. Дзейнічаюць 8 музэў, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй і Гарадзенскі дзяржаўны музэй гісторыі рэлігіі. Выяўленчае мастацтва прадстаўлена мастацкімі галерэямі «Тызэнгаўз», «У Майстра», «Раскоша (тэатар)», а таксама найстарэйшым у месьце выстаўной заляй па вуліцы Ажэшка.
[рэдагаваць] Газэты, Радыё ды Тэлебачаньне
У месьце выдаецца некалькі газэт, у іх ліку: «Гродзенская праўда», «Вечерний Гродно», «Милицейский весник» і інш., працуе тэлерадыёкампанія «Гродна», абласное радыё, тэлеканал «Гродна Плюс», тэлеканал «Наш ГОРАД +», вузел тэлеграфный сувязі, станцыя міжгароднай тэлефонный сувязі. Маецца сетка кабэльнага тэлебачаньня «ГАРАНТ».
[рэдагаваць] Транспарт
Горадня зьяўляецца буйным транспартным вузлом. У горадзе дзейнічае аэрапорт «Горадня», чыгуначны вакзал і аўтавакзал. З аўтавакзала штодня выпраўляюцца 88 міжгародных аўтобусаў. Чыгуначны вакзал штодзень прымае і адпраўляе да 60 цягнікоў. Ад гораду адыходзяць чыгуначныя лініі на Вільню, Масты і Беласток. Зь іх электрыфікаваная толькі лінія ў бок Польшчы, на якой маецца сумешчаная каляіна (1435 мм і 1520 мм). Дзейнічае чыгуначны мост празь Нёман.
Маецца разьвітая сетка гарадзкога грамадзкага транспарту. Аўтобусныя маршруты запушчаныя ў 1940 годзе, Аснову парку складаюць аўтобусы маркі «Ікарус», «МАЗ» і «Нёман». Тралейбусныя маршруты адкрытыя 10 лістапада 1974 году, яны праляшаюць да вынесенага за межы гораду завода «АЗОТ». Усяго ў горадзе дзейнічае 34 аўтобусныя і 12 тралейбусных маршрутаў агульнай даўжынёй 596,9 км, штодзённа працуюць 131 аўтобус і 137 тралейбусаў. У сярэднім за дзень транспартуецца да 428 700 пасажыраў. На 39 экспрэсных маршрутах курсуюць 212 мікрааўтобусаў. У індывідуальным карыстаньні гарадзенцаў знаходзіцца 66 848 аўтамабіляў і 6901 ровар.
[рэдагаваць] Прамысловасьць
У Горадні 70 прамысловых прадпрыемстваў. Прадукцыя экспартуецца ў 47 краінаў сьвету, імпарт зьдзяйсьняецца з 42. У горадзе выпускаюцца мінэральныя ўгнаеньні, сынтэтычныя валокны, абутак, вопратка, запчасткі да аўтамабіляў, ніткі, вырабы са скуры і поўсьці, будматэрыялы, мэдтэхніка, мэбля, шкло, прадукты харчаваньня, цыгарэты, алькагольныя і безалькагольныя напоі і іншыя віды прадукцыі. Вядучае становішча ў эканоміцы Горадні займаюць такія галіны, як: хімічная — найбуйнейшымі прадпрыемствамі гэтай галіны зьяўляюцца ААТ «АЗОТ», ААТ «Горадня Хімвалакно», харчовая — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзенскі мясакамбінат» і «Горадня Малакокамбінат», Гарадзенскі піваварны завод, машынабудаваньне і металаапрацоўка — ААТ «Белкард», ГРУП «Радыёхваля», Гарадзенскі завод аўтамабільных агрэгатаў.
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Фотаальбом
Пад выглядам узнаўленьня гістарычнага цэнтру горада ў цяперашні час уладамі праводзяцца працы, якія часам руйнуюць гістарычнае аблічча Горадні.
[рэдагаваць] Цікавыя аб’екты
Храмы:
- Барысаглебская (Калоская) царква (12 стагодзьдзе) — выдатны ўзор старажытнарускага каменнага дойлідзтва. Разьмешчаная на высокім абрывістым беразе Нёмана, захавалася ня цалкам: яе зборы і глава зьніклі даўно, паўднёвая і частка заходняй сьцяны абрынуліся ў раку з-за апоўзьня у 1853 г. Пры савецкай уладзе была адноўленая і дзейнічае. Усярэдзіне захаваліся фрэскавыя размалёўкі XII ст.
- Катэдральны (раней: Фарны) касьцёл Сьв. Францішка Ксаверыя (1678) — выдатны помнік архітэктуры Беларусі XVII—XVIII ст. У мінулым касьцёл і кляштар былі найбагацейшымі ў Рэчы Паспалітай. Яны займалі цэлы квартал у цэнтральнай частцы горада. У строі сабора шырока выкарыстоўваліся сродкі архітэктурнай плястыкі, скульптура і жывапіс. Адмысловую прыгажосьць інтэр’еру надаюць разьвітая шматфігурная кампазыцыя ў алтары і апорныя слупы, упрыгожаныя дэкаратыўнымі калонкамі іканастасаў, выкананымі цалкам з дрэва. Гэтыя дэкаратыўныя элемэнты маюць высокую мастацкую каштоўнасьць. Фрэскавая размалёўка (1752) складаецца з шмат сюжэтных кампазыцый, разьмешчаных у арачных нішах, зборах і сябрам.
- Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў
- Касьцёлы і кляштары францішканаў, брыгітак, базыльянак (барока) і езуітаў (у цяперашні час турма).
- Манастыр Раства Багародзіцы (XIX-XX стагодзьдзі)
- Лютэранская кірха,
- Харальная сынагога.
Замкі:
- Стары замак (XII—XIX стст.)
- Новы замак (1751 г.)
Дамы-музэі:
Старыя гарадзенскія нэкропалі:
Іншыя цікавыя аб’екты:
- Гарадзкі парк імя Жылібера.
- Першая аптэка на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы (адкрытая ў 1687 г.).
- Стары дзейсны вежавы гадзіньнік, мэханізм якога выраблены ў канцы XV стагодзьдзя. Першапачаткова гадзіньнік былі ўсталяваныя на вежы гарадзкой ратушы, дзе праводзіліся паседжаньні магістрата, захоўваўся архіў, разьмяшчалася канцылярыя і гарадзкая казна.Гарадзенская ратуша была разбураная падчас ваенных дзеяньняў і ў XVIII стагодзьдзі гадзіньнік быў перанесеныя на вежу касьцёла сьв. Францішка Ксаверыя (Савецкая пл.).
- Першы і калісьці адзіны ў Беларусі заапарк. Заснаваны ў 1927 годзе прафэсарам біялёгіі Янам Каханоўскім у якасьці жывога кутка. У 1941 годзе афіцыйна атрымаў статус заапарка. Сёньня ў заапарку жыве больш 320 відаў жывёл.
- Будынак драмтэатра (1980-я гады).
[рэдагаваць] Гарады-сябры
Беласток, Польшча
Лімож, Францыя
Хімкі, Расея
Міндэн, Нямеччына
Шчолкава, Расея
управа Шчукіна гораду Масквы, Расея
Піцербаро, Канада
Бялград, Сэрбія
[рэдагаваць] Вядомыя ўраджэнцы
- Лявон Бакст — тэатральны мастак і графік
- Уладзімер Вільнер — вядомы рэжысэр тэатра і кіно, прафэсар (1947), рэжысэр габрэйскага тэатру на ідышы
- Валер Дзідзюля — гітарыст і кампазытар, знакаміты выканавец фламэнка
- Вольга Корбут — Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1972, 1976), сьвету (1974), СССР (1970, 1974, 1976) па спартовай гімнастыцы
- Мэер Ланскі — «хросны бацька» габрэйскай мафіі, «заснавальнік» Лас-Вэгаса
- Эйтан Ліўні (1919—1991) — ізраільскі палітык, бацька Цыпі Ліўні
- Павел Люблінскі (1882—1938) — расейскі юрыст
- Аляксандар Мілінкевіч — палітык, грамадзкі дзяяч, кіраўнік праграм Фонду садзейнічаньня лякальнаму разьвіцьцю. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ў 2006 г.
- Юзаф Ядкоўскі (1890—1950) — архэоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледчык гісторыі Гарадзеншчыны
- Уладзімер Якаўлеў — палітык, журналіст, рэдактар газэты «Новая Расея»
[рэдагаваць] Вядомыя жыхары
- Эліза Ажэшка — беларуска-польская пісьменьніца XIX ст.
- Васіль Быкаў — беларускі пісьменьнік. Жыў і працаваў у Горадні з 1947 па 1978 гг., быў літаратурным супрацоўнікам і кансультантам абласной газэты «Гарадзенская праўда», займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюза пісьменьнікаў БССР
- Аляксей Карпюк (1920—1992), беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
- Максім Багдановіч — беларускі паэт пачатку XX ст.
- Стэфан Баторы — Вялікі князь Літоўскі і польскі кароль
- Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі; адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гг. у Літве (Беларусі), публіцыст, паэт
- Чэслаў Немэн — музыка
- Антоні Тызэнгаўз — гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім, выбітны мэцэнат
- Казімер Ягелончык — Вялікі князь Літоўскі з 1440 г. і кароль Польшчы з 1447 г
- Сьвяты Казімір Ягелончык — літоўскі княжыч і польскі каралевіч, сьвяты заступнік Літвы (Беларусі)
- Геранім Валовіч — Падканцлер вялікі літоўскі, у 17 стагодзьдзі пабудаваў мост празь Нёман
- Людовік Заменгоф — стваральнік мовы эспэранта[4];
- Зоф'я Налкоўская — пісьменьніца пачатку XX ст.
- Вільфрыд Войніч — бібліяфіл і антыквар. Першаадкрывальнік так званай «Рукапісы Войніча»
- Жан Жылібэр — францускі біёлаг, заснавальнік батанічнага парка
- Ільля Гінзбург — беларускі скульптар, прафэсар
[рэдагаваць] Дзень горада
[рэдагаваць] 2007
[рэдагаваць] 2008
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- 16 верасьня 1705 году маскавіцкі цар Пётар I прыбыў у Горадню, дзе засяродзілася вялікая частка яго войска для вядзеньня баявых дзеяньняў супраць Карла XII (Паўночная вайна 1700—1721). У гэтым жа 1705 годзе Пётар I і кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст Моцны прысутнічалі на асьвячэньні касьцёла Сьв. Францішка Ксаверыя
- 9 сьнежня 1812 году, без адзінага стрэлу, Горадня была захоплена невялікім расейскім атрадам гусара Дзяніса Давыдава
- У мікрараёне Дзевятоўка здымаўся фільм «Белыя росы» (1983)
- У Горадні быў зьняты чатырохсэрыйны мастацкі фільм «Смерш» (2007)
[рэдагаваць] Забаўкі
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Напр., у грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста (1562). Госцеў, Швед. С.23.
- ^ Гэтыя варыянты часта блыталіся ў сярэднявечных дакумэнтах з Garthe (на правым беразе р. Нарва каля ўпадзеньня рр. Піса і Вінцэнта), Garden (колішняе ўмацаваньне на дарозе з Мэмэля ў Юрбарк), Garsden (колішняе ўмацаваньне на правым беразе р. Мінга, недалёка да Мэмэля). Т. Нарбут. Старажытная гісторыя літоўскага народа, 1840. Т.7, С.73.
- ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
- ^ Вяртаньне доктара Заменгофа // «Савецкая Беларусь», 15 траўня 2007 г.
- ^ Горадня сьвяткуе Дзень горада
- ^ Горадні спаўняецца 879 год
- ^ Новыя скульптуры будуць усталяваныя ў Горадні да імпрэзы 880-годзьдзя горада
- ^ Праграма VII Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальных культур у Горадні
[рэдагаваць] Літаратура
- Гродно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с ISBN 978—985-11-0384-9
- Grodno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII, s. 831—835
- Горадня // А. Цітоў. Сімвалы незалежнасці // Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998.
- Гродна // Нашы гарады : [грамадска-палітычнае даведачнае выданне] / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мінск : Народная асвета, 1991. — 303 с : фота. — ISBN 5-341-00240-7
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Здымкі на Radzima.org
- Гісторыя і здымкі(рас.)
- Архітэктура Горадні
- Горадня online(рас.)
- Grodno.biz(рас.)
- Рэгіянальныя навіны Горадні
- Гродна // Гарады Беларусі: Горадня
- Гарадзенскі форум
- Афіцыйны сайт Гарадзенскага гарвыканкама
| Вёскі Гарадзенскага раёну, перададзеныя 24 красавіка 2008 у межы Горадні | |
|---|---|
| Са складу Путрышкаўскага сельсавету | Астравок-2 • Аульс • Грандзічы • Дзевятоўка • Дуброва • Забалаць • Зарыца • Кульбакі • Лапенкі • Малышчына • Падкрыжакі • Панямунь • Чашчаўляны |
| Са складу Падлабенскага сельсавету | Баранавічы • Дзьмітрыеўка • Калбасіно • Ласосна • Новікі • Галавічы |
| Са складу Капцёўскага сельсавету | Вішнявец • Малахавічы • Скамарошкі • Солы |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны | Астравецкі • Ашмянскі • Бераставіцкі • Ваўкавыскі • Воранаўскі • Гарадзенскі • Зьдзецельскі (Дзятлаўскі) • Зэльвенскі • Іўеўскі • Карэліцкі • Лідзкі • Мастоўскі • Наваградзкі • Слонімскі • Смаргонскі • Сьвіслацкі • Шчучынскі | |
| Гарады / Месты | Ашмяны • Бярозаўка • Ваўкавыск • Горадня (абл. зн.) • Зьдзецел (Дзятлава) • Іўе • Ліда • Масты • Наваградак • Скідаль • Слонім • Смаргонь • Сьвіслач • Шчучын | |
| Мястэчкі | Астравец • Астрына • Вялікая Бераставіца • Воранава • Жалудок • Зэльва • Казлоўшчына • Карэлічы • Краснасельскі • Любча • Мір • Наваельня • Поразава • Радунь • Рось • Сапоцкін • Юрацішкі | |
| Беластоцкая вобласьць (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | Беласток |
| Раёны | Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі |
| Цэнтры раёнаў | Аўгустоў • Беласток • Бельск • Бранск • Ваўкавыск • Горадня • Граева • Дамброва • Заблудаў • Замбраў • Кольна • Крынкі • Лапы • Ломжа • Монькі / Кнышын • Парэчча • Саколка • Сапоцкін • Скідаль • Сьвіслач • Сьнядова • Цеханавец • Чыжаў • Ядвабна |
| Памежныя пераходы беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы | |
|---|---|
| для легкавых аўтамабіляў | Брузгі — Кузьніца • Бераставіца — Баброўнікі • Пяшчатка — Палоўцы • Берасьце — Цярэспаль • Дамачава — Славатычы |
| для грузавых аўтамабіляў | Брузгі — Кузьніца • Бераставіца — Баброўнікі • Казловічы — Кукурыкі |
| для чыгуначнага транспарту | Горадня — Кузьніца • Бераставіца — Зубкі • Сьвіслач — Сямёнаўка • Высокалітоўск — Чарэмха • Берасьце — Цярэспаль |
| іншыя | Лясная — Рудаўка (водны, турыстычны, сэзонны - з 1 траўня да 1 кастрычніка з 7 да 19 гадзін) • Перароў — Белавежа (пешы, турыстычны) |
| Населеныя пункты на Ласасянцы (ад вытоку да вусьця) | |
|---|---|
| На тэрыторыі Польшчы | Кундзін • Чупрынава • Кругляны • Кузьніца • Кавалі |
| На тэрыторыі Беларусі | Брузгі • Клачкі • Бакуны • Нямейшы • Каробчыцы • Чэхаўшчына • Тарусічы • Горадня |
| Населеныя пункты на Нёмане (ад вытоку да вусьця) | ||
|---|---|---|
| На тэрыторыі Беларусі | Рэчыца .......... СТОЎБЦЫ .......... ЛЮБЧА .......... Беліца .......... МАСТЫ .......... Лунна .......... Навасёлкі • Загорцы • Дарашэвічы • Віцькі • Коматава • Мігова • Славічы • Аляксандрова • Сіўкава • Жылічы • Шчачынова • Прыгодзічы • Кашэўнікі • ГОРАДНЯ • Пышкі • Астравок-1 • Гожа • Плябанскія • Плоскаўцы • Лукавіца • Нямнова • Сіневічы | |
| На мяжы Беларусі і Летувы | Пералом (BE) • Варвішкі (LT) • Загорнікі (BE) • Мельнікі (BE) • Шабаны (BE) • Сіргушкі (LT) • Сымонішкі (LT) • Сьвентаянск (LT) • Сьвентаянск (BE) • Дуброва (BE) • Ліплюны (LT) • Прывалка (BE) • Гердашы (LT) | |
| На тэрыторыі Летувы | Швендубрэ .......... ДРУСКЕНІКІ .......... АЛІТА .......... ПРЭНЫ .......... КОЎНА .......... БІРШТАНЫ .......... ЮРБУРГ .......... | |
| На мяжы Летувы і Расеі | .......... НЕМАН (RU) .......... САВЕЦК (RU) .......... РУСНЭ (LT) .......... | |