Горад анёлаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Горад анёлаў | |
|---|---|
| City of Angels | |
| Рэжысэр | Брэд Зыльберлінг |
| Прадусар | Чарльз Ровэн, Дон Стыл |
| У ролях | *Нікаляс Кэйдж — Сэтх
|
| Кампазытар | Габрыэль Ярэд |
| Час | 114 хвілін |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
Го́рад анёлаў — амэрыканская мэлядрама 1998 году рэжысэра Брэда Зыльберлінга, рэмэйк славутай нямецкай стужкі Віма Вэндэрса «Неба над Бэрлінам» («Крыльле жаданьняў»).
Гісторыя анёла, які закахаўся ў зямную жанчыну і павінен вырашыць дылему, ці варта пазбаўляцца ўласнай неўміручасьці дзеля таго, каб быць з каханай. Галоўныя ролі выконваюць Нікаляс Кэйдж і Мэг Раян.

