Горацкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Горацкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Горкі
Насельніцтва (2009) 47 800[1]
Шчыльнасьць 37,2 чал./км²
Плошча 1284,31[2] км²
Месцазнаходжаньне Горацкага раёну
Горацкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Го́рацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Горацкі раён мяжуе з Мсьціслаўскім, Дрыбінскім, Шклоўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласьці і на ўсходзе з Расеяй.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Горацкі раён створаны 17 ліпеня 1924 году.

[рэдагаваць] Геаграфія

На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Проня з прытокамі Парасіца, Быстрая, Вярбоўка, Галыша; Бася з прытокамі Поўна і Галубіна; Рамясьцвянка, Лебедзёўка, Дняпрэц, Мярэя, Гарадок. Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва — 47 800 чал. (паводле перапісу 2009 году), у тым ліку ў Горках — 32 777 чал., у сельскай мясцовасьці — 15 023 чалавекі[1].

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

У сучасны Горацкі раён уваходзяць 172 населеныя пункты. У межах раёну разьмешчаны горад Горкі.

Паводле зьвестак статупраўленьня на 1 студзеня 2002 раён падзяляецца на 11 сельскіх саветаў:

АўсянкаўскіАсіповічы, Аўсянка, Грывец, Гулідаўка, Душкі, Крыўцы, Кукшынава, Ліхачова, Любіж, Палёнка, Пална, Сальнікі, Сялец, Тушавая, Ходараўка, Цімохаўка, Шэды

ГорскіБыстрая, Валынцава, Горы, Завідаўка, Запрудзьдзе, Курганьне, Лебедзева, Вялікая Марозава, Малая Марозава, Нікадзімава, Нікуліна, Сакалова, Слабада, Турышчава

ДобраўскіАзаравічы, Балбечына, Галышына, Гушч-Чарны, Добрая, Ермакі, Камаровічы, Мацюты, Машкова, Панкратаўка, Рэкатка, Сахараўка, Стан, Старынка, Тушкава, Чапялінка

КопцеўскіБуда, Галёнкі, Копцеўка, Ленполье, Мядзьведзева, п. Нікольскі, Пнеўшчына, Пясочня, Рудня, Садок, Студзянец, Ходаравічы, Чапляеўка, Чурылава, Ярцаўка

ЛенінскіАндзекалава, Андрухі, Бацьвінева, Блажкі, Воўкаўшчына, Дружная, Жаўлачоўка, Зайцава, Канюхі, Касьцюшкава, Леніна, Лукі, Маісеева, Макараўка, Ніколенка, Пабедная, Старына, Сысоева, Чашнікі, Чысьцікі, Шалаханаўка

МаслакоўскіАльхоўка, Вялікія Анікавічы, Малыя Анікавічы, Барсукі, Варкава, Дубовы Вугал, Зімнік, Іменьне, Клін, Маслакі, Міхайлавічы, Напраснаўка, Стрыкілі, Тудараўка, Трасное, Ферма, Шапялёўка, Шацілаўка

ПаршынскіБуды, Задарожжа, Вялікая Каралёўка, Малая Каралёўка, Вялікая Кацялева, Малая Кацялева, Кварцяны, Кузавіна, Маставы, Мядзьвёдаўка, Нівішчы, Паляшчыцы, Паршына, Пуплы, Равячына, Славікі, Сураўцава Тосна, Целяшоўка

РудкаўшчынскіВалаўцы, Казлы, Кустаўка, Рудкаўшчына, Хамінічы, Ярмолаўка

РэкценскіАрлы, Глінькава, Нежкава, Папкоўка, Рэкта, Сенькава, Ульяшына, Халмы, Шавароўка, Шышава

СаўскіВішня, Зубры, Калацілы, Красуліна, Куртасы, Лугіны, Маралёўка, Масалыкі, Паташы, Радзівонаўка, Сава, Слабада, Філіпава, Харкаўка, Чарнічны, Вялікія Шарыпы, Малыя Шарыпы, Шырокія, Юркава

ХодараўскіАкушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Клімацічы, Гарадзец, Гушчына, Каменка, Логінава, Малькі, Палішына, Першыно, Саракапуды, Сафонава, Старасельле, Сьцефанова, Ходараўка, Шаўнева

За час існаваньня Горацкага раёну былі выключаны з уліковых зьвестак па розных прычынах наступныя населеныя пункты:

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Прамысловасьць раёну прэзэнтаваная вытворцамі прадуктаў харчаваньня, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасьці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.

[рэдагаваць] Адукацыя і мэдыцына

На тэрыторыі раёну дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і пэдагагічная вучэльня, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных установаў, 25 клюбаў, 27 бібліятэкаў, 6 бальніцаў, 21 фэльдшарска-акушэрскі пункт.

[рэдагаваць] Транспарт

Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Ворша — Крычаў, аўтадарогі з Горак у Воршу, Магілёў, Амсьціслаў.

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

Мэмарыяльны комплекс і музэй савецка-польскай баявой садружнасьці ў вёсцы Леніна.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Горацкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах