Гордан Браўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Гордан Браўн
Gordon Brown smiles.jpg
67-ы Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі
з 27 чэрвеня 2007 — цяперашні час
Папярэднік: Тоні Блэр
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 20 лютага 1951 (58 гадоў) Сьцяг Вялікабрытаніі Сьцяг Шатляндыі Гіфнак
Партыя: Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі

Гордан Браўн (па-ангельску: Gordon Brown; нарадзіўся 20 лютага 1951, Гіфнак, Шатляндыя) — брытанскі (шатляндзкі) палітык, лейбарыст, прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі з 27 чэрвеня 2007.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і прасьвітэрыянскага пастара.

Сярэдняя адукацыя атрымаў у школе горада Кіркодзі. Скончыў Эдынбурскі унівэрсытэт (з адзнакай), мае навуковыя ступені магістра (1972) і дактара ў вобласьці гісторыі (1982; доктарская праца прысьвечаная гісторыі Лейбарысцкай партыі і палітычных рэформаў у Шатляндыі ў 19181929).

З маладых гадоў быў актывістам Лейбарысцкай партыі, пачаўшы ўдзельнічаць у яе дзейнасьці ва ўзросьце 12 гадоў.

У 1970-я за радыкальныя левыя погляды атрымаў мянушку «Чырвоны Горд». Затым эвалюцыянаваў у бок палітычнага цэнтра.

  • У 1972—1975 — рэктар Эдынбурскага ўнівэрсытэта (у Шатляндыі рэктар прадстаўляе інтэрасы студэнтаў і абіраецца імі, як правіла, на тры гады; функцыі кіраўніка ўнівэрсытэта выконвае віцэ-канцлер). Пасьля канчатка ўнівэрсытэта працаваў у ім часавым лектарам.
  • У 19761980 быў выкладчыкам паліталёгіі ў Тэхналягічным каледжы Глазга.
  • У 1979 упершыню балатаваўся ў парлямэнт, але прайграў кандыдату ад Кансэрватыўнай партыі.
  • У 1980—1983 — карэспандэнт, рэдактар аддзела міжнародных адносін на шатляндзкім тэлебачаньні.
  • З 1983 — чалец парлямэнта ад Усходняга Данфэрмлайна.
  • У 1983—1984 — старшыня Лейбарысцкай партыі ў Радзе Шатляндыі.
  • У 19871989 — галоўны сакратар казначэйства Вялікабрытаніі ў «ценявым» кабінэце міністраў.
  • У 1989—1992 — міністар гандлю і індустрыі «ценявога» кабінэта міністраў.
  • У 1992—1997 — «ценявы» міністар фінансаў (Канцлер казначэйства).
Гордан Браўн выступае на штогадовым сходзе Сусьветнага банку/МВФу 2002

Мае рэпутацыю ўмеранага эўраскептыка, прыналежыць да сацыял-дэмакратычнага крыла Лейбарысцкай партыі (у адрозьненьне ад сацыял-лібэрала Блэра).

[рэдагаваць] Кабінэт Міністраў Гордана Браўна

  • Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі — Гордан Браўн.
  • Міністар фінансаў — Алістэр Дарлінг.
  • Міністар замежных спраў — Дэвід Мілібанд.
  • Міністар юстыцыі і лорд-канцлер — Джэк Стро.
  • Міністар унутраных спраў — Джэкі Сміт.
  • Міністар абароны і па справах Шатляндыі — Дэс Браўн.
  • Міністар аховы здароўя — Алан Джонсан.
  • Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя, харчаваньня і па пытаньнях сельскагаспадарчага разьвіцьця — Хілары Бэн.
  • Міністар па пытаньнях міжнароднага разьвіцьця — Дуглас Александэр.
  • Міністар па пытаньнях бізнэсу, прадпрымальніцтва і рэгуляваньню рэформаў — Джон Хатан.
  • Міністар працы, па справах пэнсій і па справах Ўэльса — Пітэр Хэйн.
  • Міністар транспарта — Рут Кэлі.
  • Міністар па справах абшчын і мясцовага самакіраваньня — Хэйзл Блірз.
  • Міністар па справах дзяцей, школ і сем'і — Эд Болз.
  • Міністар культуры, сродкаў масавай інфармацыі і спорту — Джэймс Парнэл.
  • Міністар па справах Паўночнай Ірляндыі — Шон Вудуорт.
  • Міністар па справах інавацый, унівэрсытэтаў і кваліфікацыям — Джон Дэнам.
  • Лідэр палаты абшчын — Харыет Харман.
  • Парлямэнцкі сакратар пры міністэрстве фінансаў — Джэф Хун.
  • Міністар пры ўрадавым кабінэце і канцлер герцагства Ланкастэрсткага — Эд Мілібэнд.

[рэдагаваць] Сям'я

Жанаты (з 3 жніўня 2000) на Сары Маколей (Sarah Macaulay). Іх першае дзіця — дачка — памерла ў раньнім дзяцінстве ў 2002. Сын Джон нарадзіўся ў 2003. Другі сын Джэймс Фрэйзэр нарадзіўся 17 ліпеня 2006, а 29 лістапада 2006 было абвешчана аб тым, што яму паставілі дыягназ «фіброзна-кістозная дэгенэрацыя».

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гордан Браўнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік:
Тоні Блэр
Лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі,
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі

2007
Пераемнік: