Горна-Алтайск
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Горна-Алтайск | |||||
| Горно-Алтайск/Туулу Алтай | |||||
Панарамная выява гораду |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1830 | ||||
| Горад з: | 1928 | ||||
| Былая назва: | 1830-1932 — Улала; 1933-1948 — Айрот-Тура | ||||
| Рэспубліка: | Алтай | ||||
| Плошча: | 95,5 км² | ||||
| Вышыня: | 290 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
56 013 587 |
||||
| Тэлефонны код: | +7 38822 | ||||
| Аўтамабільны код: | 04 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°57′00″ пн. ш. 85°58′00″ у. д. / 51.95° пн. ш. 85.966667° у. д.Каардынаты: 51°57′00″ пн. ш. 85°58′00″ у. д. / 51.95° пн. ш. 85.966667° у. д. | ||||
|
Горна-Алтайск на мапе Расеі
Горна-Алтайск
|
|||||
| http://www.gornoaltaysk.ru | |||||
Го́рна-Алта́йск (па-горнаалтайску - Туулу Алтай) — горад на поўдні Заходняе Сыбіры, адміністрацыйны цэнтар Рэспублікі Алтай, Расея. Насельніцтва — 56,0 тыс. чал. (2010), плошча гораду — 95,5 км².
Горна-Алтайск разьмешчаны ў прыгор'ях Алтаю, на рацэ Майма, ля яе ўпаданьня ў раку Катунь. Горад з усіх бакоў аточаны невысокімі паўночнымі адгор'ямі храбту Іялга. Адлегласьць ад Горна-Алтайску да Менску — каля 4400 км, да бліжэйшае чыгуначнае станцыі Бійск — 100 км, аднак плянуецца будаўніцтва чыгункі непасрэдна да адміністрацыйнага цэнтру.