Город 312

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Город 312
Інфармацыя
Гады2001 — цяпер
АдкульБішкек, Кыргыстан
Моварасейская
Жанр(ы)поп-рок
ВыдавецReal Records
УдзельнікіАя
Маша
Дзім
Леон
Нік
Былыя ўдзельнікіІгар Джавад-Задэ
Сяргей Коўтун
Віктар Галаванаў
Аляксандр Ільічук
gorod312.ru

Город 312поп-рок гурт з гораду Бішкек, Кыргыстан. Існуе з 2001 году. Першы (і пакуль адзіны) пік папулярнасьці гурту прыпаў на 2006 год, найперш дзякуючы песьні «Останусь», якая ўвашла ў саўндтрэк да фільму «Дневной дозор».

Склад гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьвятлана «Ая» Назаранка (вакал; Кыргыскі інстытут мастацтваў па спэцыяльнасьці «эстрадны вакал»)
  • Дзьмітры «Дзім» Прытула (клявішы, бэк-вакал; дырыжорска-харавы факультэт музычнай вучэльні)
  • Марыя «Маша» Ілеева (гітара; прыватная школа ігры на гітары)
  • Леанід «Леон» Прытула (бас-гітара; бэк-вакал; эстраднае аддзяленьне музычнай вучэльні па клясе бас-гітары)
  • Леанід «Нік» Ніканаў (барабаны; эстраднае аддзяленне Саратаўскага абласнога каледжа мастацтваў па класе барабанаў)

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «213 Дорог» (2005)
  • «Вне зоны доступа» (2006)
  • «Обернись» (2007)
  • «Live» – (2008)
  • «Новая музыка» – (2010)

Гурт і Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адмысловым рэлізе «Вне зоны доступа», прызначаным для распаўсюду ў Беларусі, у якасьці бонус-трэку ёсьць песьня «Вясна» па-беларуску. Гурт падтрымлівае сувязь зь беларускімі гуртамі Indiga і КлЁндайк. Брат салісткі Аі жыве ў Горадні[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная старонка  (рас.)