Грабовік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грабовік
Грабовік
Клясыфікацыя
ЦарстваГрыбы
АддзелБазыдыямікота
КлясаУстылягінаміцэты
АтрадБалетавыя
СямействаБалетавыя
РодLeccinum
Бінамінальная намэнклятура
Leccinum griseum
Leccinum carpini
 [[wikispecies:Leccinum griseum
Leccinum carpini|Грабовік на Віківідах]]

Грабовік (па-лацінску: Leccinum carpini) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.

Расьце ў лісьцевых лясах з грабовым дрэвастоем у чэрвеніверасьні. Шапка дыямэтрам 6—8 см, падушкападобная, гладкая, сьлізістая, аліўкава-бурая. Мякаць белавата-жаўтаватая, мяккая[1], на зломе чарнее. Ножка цыліндрычная, расшыраная каля асновы, суцэльная, уверсе аліўкава-шэрая, унізе бураватая, з лусачкамі. Спажываюць у ежу свежым, марынаваным, сушаным, радзей салёным.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сяржаніна Г. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкалььныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 21-25. — 1700 ас. — ISBN 5-343-01476-3

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»