Гравюра
Гравю́ра (па-расейску: гравюра ад франц. graver — «выразаць», «ствараць рэльеф»), таксама рыці́на (па-руску: ритина ад чэс. Rytina) — від графічнага мастацтва, стварэньне выяваў, якія можна дубляваць кантактным друкам з рельефных паверхняў ці праз трафарэт. Кожны адбітак лічыцца аўтарскім творам.
Зьмест |
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
У залежнасьці ад матэрыялу формы выдзяляюць некалькі відаў гравюры — гравюра на метале, лінагравюра, ксілаграфія, літаграфія, гравюра на картоне, воску і г. д.
У залежнасьці ад спосабу апрацоўкі формы гравюра на метале яшчэ разьдзяляецца на віды: гравюра разцом на медзі, афорт, мецца-цінта, аквацінта, сухая ігла і інш. Для стварэньня рельефа ў гэтых выпадках выкарыстоўваецца або механічны спосаб (разьба іглой, разцом і да т. п.), або хімічны (траўленьне кіслатой).
Вядомыя мастакі, якія рабілі гравюры [рэдагаваць]
- Альбрэхт Дурэр (1471—1528)
- Францішак Скарына (1490—1551)
- Ўільям Хогарт (1697—1764)
Літаратура [рэдагаваць]
- A. Gross (1970). Etching, Engraving, and Intaglio Printing.
- G. Duplessis (1989). Wonders of Engraving.
- Гравюры Францыска Скарыны = Гравюры Франциска Скорины / Навук.рэд. А.I.Жураускi i iнш.;Уступ.артыкул Л.Баразны. — Менск: Беларусь, 1972. — 42 с.
- Агіевіч, Уладзімір Уладзіміравіч. Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агiевiч;НАН Беларусi. — Менск: Бел.навука, 1999. — 320 с — ISBN 985-08-0303-7
- Шматаў, Віктар Федаравіч. Беларуская кніжная гравюра ХУІ-ХУІІІ стагоддзяў / АН БССР,Ін-т маст.,этнаграфіі і фальклору
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Спасылкі на тысячы фатаграфій гравюраў з розных музэяў у інтэрнэце
- Азначэньне гравюры на Slounik.org
- Фатаграфіі гравюраў
Гравюра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў