Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1431—1435 гадоў
|
Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1431—1435 гадоў
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Помнік на месцы выніковай бітвы
|
|||||||||
|
|||||||||
|
Супернікі
|
|||||||||
гусіты |
|||||||||
|
Камандуючыя
|
|||||||||
| Сьвідрыгайла Жыгімонт Карыбутавіч † Пауль фон Русдорф Франка Керскорф † |
Жыгімонт Кейстутавіч Міхал Жыгімонтавіч Ягайла Ян Чапэк |
||||||||
Барацьба за пасад Вялікага Княства Літоўскага ў 30-х гадох XV стагодзьдзя разьвілася на фоне супярэчнасьцяў паміж элітамі Каралеўства Польскага і васальнага ў дачыненьні да яго Вялікага Княства Літоўскага пасьля абраньня вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлы Альгердавіча. Накіраваная на аднаўленьне незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага палітыка Сьвідрыгайлы прывяла да ахалоджаньня стасункаў з Каралеўствам Польскім. Сытуацыя яшчэ больш ускладнілася пасьля заняцьця палякамі Падольля, якое за Вітаўтам належыла Вялікаму Княству Літоўскаму, а таксама гвалтоўнага ўтрыманьня караля польскага Ягайлы ў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. У распачаты неўзабаве вайсковы канфлікт былі ўцягнуты тэўтонскія рыцары, якія выступілі на баку Сьвідрыгайла і абвясьцілі палякам вайну.
Канфлікт набыў характар грамадзянскай вайны ў 1432 годзе, калі пры дапамозе палякаў другі кандыдат на літоўскі пасад — Жыгімонт Кейстутавіч — зьдзейсьніў замах на Сьвідрыгайлу, абвясьціў яго мёртвым і быў абраны вялікім князем літоўскім. У якасьці вялікага князя Жыгімонт быў прызнаны пераважны на заходніх землях дзяржавы, якія некалі належылі яго бацьке, у той час як Сьвідрыгайла, якому ўдалося пазьбегнуць сьмерці, асталяваўся ва ўсходніх землях Вялікага Княства Літоўскага, дзе мясцовая шляхта працягвала прызнаваць вялікім князем менавіта яго. Актыўная фаза грамадзянскай вайны праходзіла да 1435 году, калі ў вырашальнай бітве пад Вількамірам войска Сьвідрыгайлы і яго саюзьнікаў было разьбіта паплечнікамі Жыгімонта Кейстутавіча. Апошнія атрады Сьвідрыгайлы былі пераможаныя пад канец 1437 году. Жыгімонт, які прыйшоў да ўлады, кіраваў усяго 8 гадоў — у 1440 годзе ён быў забіты ў выніку змовы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Перадумовы
Вайна выбухнула ў абставінах агульнай палітычнай напружанасьці ў ВКЛ ў 1-й чвэрці XV стагодзьдзя, а непасрэдным повадам стаў палітычны крызіс пасьля сьмерці вялікага князя Вітаўта і ўзброены канфлікт з-за кантролю над Падольлем. Вітаўт памёр, не пакінуўшы нашчадкаў. Ягоная адзіная дачка Соф’я выйшла замуж за маскоўскага князя Васіля I, ад якога мела толькі аднаго ацалелага сына Васіля II. Аднак ён быў праваслаўным і ня мог узначаліць нядаўна ахрышчаную Літву[1].
Прадметам вайны стала палітычнае ўладкаваньне ВКЛ ва ўмовах крызісу палітычнай сістэмы, утворанай Востраўскім пагадненьнем (1392) і Гарадзельскім актам (1413).
Сьвідрыгайла, карыстаючыся пераважна падтрымкай праваслаўных фэўдалаў, стаўся вялікім князем. Гэта супярэчыла ўмовам Гарадзельскае вуніі 1413 року, паводле якой літоўцы не маглі абіраць князя бяз згоды польскае дзяржавы[1].
[рэдагаваць] Дыпляматычная барацьба
Дыпляматычная барацьба спачатку была выйграная Сьвідрыгайлам, які змог атрымаць вайсковую падтрымку малдаўскага ваяводы Аляксандра Добрага, які быў ворагам каталіцтва, і нават паддаў сваю краіну туркам, каб магчы выступіць усімі сіламі супраць Польшчы. Дамовы аб нэўтральнасьці былі ўкладзеныя з праваслаўнымі Ноўгарадам (21 студзеня 1431) і Псковам (канец 1431 — пачатак 1432); Масква, аднак, не падтрымала Сьвідрыгайлу, магчыма, з-за тагачасных міжусобіц маскоўскіх князёў. Рашуча падтрымаў Сьвідрыгайлу татарскі хан Ахмет. На дапамогу Сьвідрыгайлу зьбіраліся гусіты (сярод іх — Жыгімонт Карыбутавіч), якія былі тады сур’ёзнай вайсковай сілай, і аб’ядноўваліся з праваслаўем адносна шэрагу царкоўных дагматаў і варожасьці да каталіцтва. Аднак удзел гусітаў у канфлікце каталіцкаму сьвету ўдалося адхіліць, прапануючы ім саступкі на Базэльскім саборы.
Моцную падтрымку Сьвідрыгайла атрымаў з боку Нямеччыны. Яшчэ 8 лістапада 1430 року ён зьвярнуўся да імпэратара Жыгімонта з прапановай супольнага выступленьня супраць туркаў, узамен за такія самыя прапановы каранацыі, якія рабіліся Вітаўту і за падтрымку ў барацьбе з Польшчай. Жыгімонт ня толькі згадзіўся, але і парадзіў магістру Тэўтонскага ордэна падтрымаць Сьвідрыгайлу. Ёсьць зьвесткі, што каранацыя ўжо падрыхтоўвалася недзе ў Прусіі, а зь япіскапам заграбскім была высланая карона для Сьвідрыгайлы; аднак каранацыя не адбылася. Гросмайстар Ордэна, аднак, спачатку заняў чакальную пазыцыю, бо Ордэн тады быў ужо моцна аслаблены, і існавала небясьпека аб’яднаньня абодвух праціўнікаў — Польшчы і ВКЛ — супраць Ордэна; папа рымскі забараняў Ордэну ваенны саюз са Сьвідрыгайлам.
У 2-й пал. лютага 1431 на сойме польскай шляхты ў Сандаміры Ягайла радзіў памяркоўнае разьвязаньне, але сойм пастанавіў пачаць вайну супраць ВКЛ летам 1432, а найперш здабыць Луцк. Наогул, Ягайла ў гэтым канфлікце займаў прымірэнчую пазыцыю, але ўжо ня меў дастатковага ўплыву. Так, мірнае пасольства з удзелам Станіслава Цёлка (япіскап познаньскі) і Яна (япіскап хелмскі), Сэндзівоя з Астрогу (ваявода познаньскі) і Яна зь Ліхіна (ваявода берасьцейскі) ня мела, відаць, задачы сапраўды дасягнуць міру, бо дамагалася безумоўнае здачы Падольля і безумоўнага выкананьня Гарадзельскай уніі — г. зн. перадачы вялікакняскага тытулу ў рукі Кароны. Сьвідрыгайла адмовіўся, але сам выслаў пасольства на чале з князем Васілём Красным, якое прывезла ў красавіку 1431 адмову па ўсіх пунктах.
Такім чынам, польскія паны хацелі вайны, кароль спрабаваў дасягнуць міру, але Сьвідрыгайла выставіў такія непрымальныя для Польшчы патрабаваньні пачатку перамоваў (вяртаньне ўзятых падольскіх замкаў), чым фактычна адмовіўся ад магчымасьці дасягненьня міру.
Кіраўніцтва Тэўтонскага ордэна, якое спачатку абяцала Польшчы нэўтральнасьць, схілілася да падтрымкі Сьвідрыгайлы і 19 чэрвеня 1431 склала зь ім абаронна-наступальны хаўрус у Хрыстмэмэлі.
[рэдагаваць] Луцкая вайна
-
Глядзіце таксама: Польска-тэўтонская вайна 1431—1435 гадоў
Па польскім уварваньні на Падольле Сьвідрыгайла арыштаваў свайго брата Ягайлу, які на той час знаходзіўся ў Вільні[2]. Ён быў адпушчаны толькі пасьля абяцаньня вярнуць Падольле Вялікаму Княству Літоўскаму.
[рэдагаваць] Вырашальная бітва
- Асноўны артыкул: Бітва пад Вількамірам
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ a b Zigmantas Kiaupa, Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius. The History of Lithuania Before 1795. — English. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000. — С. 205–211. — ISBN 9986-810-13-2
- ^ Mečislovas Jučas. Lietuvos ir Lenkijos unija. — Aidai, 2000. — С. 165–167. — ISBN 9986-590-95-7
| Грамадзянскія войны Вялікага Княства Літоўскага | |
|---|---|
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |