Граматыка эспэранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эспэранташтучная аглютынатыўная мова, якая ня мае катэгорыі граматычнага роду. Назоўнікі і прыметнікі зьмяняюцца па двух склонах: назоўны і вінавальны, і двух ліках: адзіночны і множны; прыметнікі і назоўнікі павінны дапасоўвацца адзін да аднаго ў ліку і склоне. Скланеньне дзеясловаў — рэгулярнае, не залежыць ад асобы, ліку, роду дзейніка. Вінавальны склон можа ўжывацца для указаньня мэты ці накірунку дзеяньня, руху. Эспэранта мае вольны парадак словаў у сказе, як у славянскіх мовах, у лацінскай ці грэцкай.

Большасьць каранёў у эспэранцкім слоўніку запазычаны з моваў індаэўрапейскай сям'і (у асноўным з ангельскай, грэцкай, лацінскай, нямецкай, польскай, расейскай і францускай моваў).

Эспэранта мае адносна рэгулярную граматыку, фанэтычны альфабэт (усе словы прамаўляюцца як пішуцца і наадварот), і вельмі лягічную структуру (усе словы адной часьціны мовы маюць адзін і той жа канчатак). Альфабэт эспэранта пабудаваны на аснове лацінскіх літараў. Усё гэта робіць эспэранта больш лёгкай для вывучаньня і ўжываньня, чым іншыя мовы сьвету, нават для прадстаўнікоў неэўрапейскіх моваў.

Альфабэт, вымаўленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эспэранта выкарыстоўвае лацінскі альфабэт за выключэньнем літараў q, w, x, y, затое ёсьць літары з дыякрытычнымі знакамі: ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, ŭ, агулам 28 літараў:

a — а b — б c — ц ĉ — ч d — д e — э
f — ф g — ґ ĝ — дж h — г ĥ — х i — і
j — й ĵ — ж k — к l — л m — м n — н
o — о p — п r — р s — с ŝ — ш t — т
u — у ŭ — ў v — в z — з

Эспэранцкія гукі вымаўляюцца гэтаксама як і ў беларускай мове. Словы чытаюцца, як і пішуцца: адна літара — адзін гук. Націск заўжды на перадапошнім складзе слова. Гукі [j] і [ŭ] лічацца зычнымі і складаў не ствараюць, а абразуюць дыфтонг з папярэдняй ці наступнай галоснай. Беларусам трэба пазьбягаць аканьня, яканьня, дзеканьня ды цеканьня, камбінацыі di і ti можна чытаць як ды і ты.

Назвы зычных літараў утвараюцца пры дапамозе канчатку -o (як назоўнікі, гл. ніжэй), галосныя называюцца сваім гукам.

Для запісу і адлюстраваньня спэцыфічных эспэранцкіх літар з дыякрытыкамі выкарыстоўваюць юнікод (Unicode). Тыя, хто карыстаецца праграмамі, якія не падтрымліваюць юнікод, запісваюць эспэранцкія літары пры дапамозе дыграфаў. Найбольш пашыраныя:

  • т.н. фундамэнтальны, рэкамэндаваны Замэнгофам: ch, gh, hh, jh, sh, u;
  • x-мэтад (найбольш часты ў інтэрнэце і ў электронным ліставаньні): cx, gx, hx, jx, sx, ux;
  • розныя іншыя: пры дапамозе апострафа ' , крышачкі ^ , ці шляхам ужываньня астатніх літар лацінскага альфабэту.

Існуе спроба стварыць кірылічную азбуку для эспэранта (Кирила есперанто-центро).

Часьціны мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоўнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе назоўнікі маюць канчатак -o. Множны лік фармуецца пры дапамозе канчатку -j, які пішацца пасьля канчатку назоўніка. Акрамя назоўнага склону існуе толькі вінавальны (akuzativo), які ўтвараецца пры дапамозе канчатку: -n (пішацца пасьля канчатку "-o" або "-oj"). Вінавальны (або прадметны) склон абазначае прамое дапаўненьне ці мэту, напрамак руху. Прыклад:

Адзіночны лік Множны лік
Назоўны склон amiko — сябар amikoj — сябры
Вінавальны склон amikon — сябра amikojn — сяброў

Іншыя склоны перадаюцца пры дапамозе прыназоўнікаў (гл. ніжэй).

Уласныя назоўнікі (што абазначаюць назвы, асобаў, імёны і т.п.) пішуцца зь вялікай літары. Найбольш вядомыя і пашыраныя імёны маюць свае адпаведнікі на эспэранта (Petro, Ŝekspiro, Varsovio, Dnepro). Астатнія альбо запісваюць пры дапамозе эспэранцкага альфабэту (эспэрантызуюць) з магчымым даданьнем канчатку назоўніка, альбо пакідаюць у арыгінальнай форме і пазначаюць прыкладнае вымаўленьне пры дапамозе эспэранцкіх літар: Henrу Becque (Anri' Bek), mi vizitis Mazyr-on (я наведаў Мазыр).
Жаночыя імёны дапушчальна пісаць з канчаткам -a: Alona, Janka, Maria.

Канчатак -o можа быць заменены на апостраф ' . Пры гэтым колькасьць складоў скарачаецца, але націск у слове застаецца на той самай літары (то бок ужо не на перадапошнім, а на апошнім складзе). Гэта часта выкарыстоўваецца ў паэзіі, дзеля захаваньня рытму, рыфмы. Ho mia kor', ne batu maltrankvile (О, маё сэрца, ня біся трывожна)

Прыметнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыметнікі маюць канчатак -a. Яны зьмяняюцца па ліках (множны лік — канчатак -j), і склонах (вінавальны склон — канчатак -n). Прыметнік заўжды дапасуецца да адпаведнага назоўніка ў ліку і склоне, што робіць магчымым вольны парадак словаў у сказе (прыметнік можа быць перад назоўнікам, пасьля яго, ці нават на некаторай адлегласьці). Прыклад:

Адзіночны лік Множны лік
Назоўны склон infana doktoro — дзіцячы доктар infanaj doktoroj — дзіцячыя дактары
Вінавальны склон infanan doktoron — дзіцячага доктара infanajn doktorojn — дзіцячых дактароў

Ступені параўнаньня прыметнікаў утвараюцца пры дапамозе службовых словаў.
Вышэйшaя cтупeнь: pli ... ol ... — больш ... чым ..., ці malpli ... ol ... — менш ... чым ...
Найвышэйшая ступень: la plej ... el ... — найбольш ... з ..., la malplej ... el ... — найменш ... з ...

Артыкль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У эспэранта існуе адзін артыкль — азначальны артыкль la. Ён ужываецца перад назоўнікам (назоўным прыметнікам, займеньнікам), каб абазначыць, што гаворка ідзе пра ўжо вядомыя аб'екты ці пэрсоны. Літара a артыкля (як і канчатак назоўніка) можа быць заменена на апостраф ' — для мілагучнасьці або ў паэтычных творах.

Прыслоўе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытворныя прыслоўі маюць канчатак -e. Некаторыя зь іх, што абазначаюць месца, могуць прымаць канчатак вінавальнага склону -n і абазначаць напрамак. Прыслоўі могуць утварацца ад назоўнікаў, прыметнікаў, займеньнікаў, лічэбнікаў і інш. Прыклады:
bona — добры, bone — добра
vendredo — пятніца, vendrede — у пятніцу
unu — адзін, unue — па-першае
mi — я, mie — па-мойму
hejmo — дом, hejme — дома, hejmen — дадому, дахаты.

Невытворныя прыслоўі ня маюць характэрных канчаткаў і не зьмяняюцца. Прыклады:

ankoraŭ — яшчэ jen — вocь
almenaŭ — прынамсі ĵus — толькі што
apenaŭ — ледзь, толькі morgaŭ — заўтра
baldaŭ — хутка, неўзабаве nun — цяпер, зараз
— нават preskaŭ — амаль
for — прэч plu — далей
hieraŭ — учора tre — вельмі
hodiaŭ — сёньня tro — надта
jam — ужо tuj — адразу, зараз жа

Ступені параўнаньня прыслоўяў утвараюцца гэтаксама, як і прыметнікаў: пры дапамозе словаў (mal)pli, (mal)plej:
bone — добра, pli bone — лепш, plej bone — найлепш.

Займеньнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Займеньнікі першай асобы: mi — я; ni — мы.
  • Займеньнікі другой асобы: vi — ты, вы, Вы; ci — ты
Займеньнік ci ўжываецца вельмі рэдка, каб падкрэсьліць інтымнасьць, фамільярнасьць ці зьнявагу. Займеньнік vi ўжываецца ўнівэрсальна і для адзіночнага і для множнага лікаў.
  • Займеньнікі трэцяй асобы: ĝi — яно; li — ён; ŝi — яна; ili — яны.
Займеньнік ĝi ўжываецца для замены неадушаўлёных назоўнікаў, а таксама і для тых адушаўлёных, якія не адлюстроўваюць полу асобы ці істоты (дзеці, жывёлы).
  • Безасабовы займеньнік: oni — выкарыстоўваецца, калі не пазначана дзеючая асоба: oni diras, ke ... — гавораць, што ...
  • Зваротны займеньнік: si — ужываецца ва ўскосных склонах: вінавальны sin — сябе; давальны al si — сабе, і гд.
  • Прыналежныя займеньнікі ўтвараюцца пры дапамозе канчатку прыметнікаў -a: mia — мой, мая, маё, ilia — іхні. Яны зьмяняюцца па склонах, ліках і дапасуюцца да адпаведных назоўнікаў, як і прыметнікі: via libro — твая кніга, vian libron — тваю кнігу, viaj libroj — твае кнігі, viajn librojn — (бачу) твае кнігі.
Прыналежны займеньнік sia выкарыстоўваецца толькі ў трэцяй асобе.
Mi donas al vi mian libron — Я даю вам сваю (маю) кнігу
Vi donas al mi vian libron — Вы даяце мне сваю (Вашу) кнігу
Ni donas al vi nian libron — Мы даём вам сваю (нашу) кнігу
Але:
Li donas al mi sian libron — Ён дае мне сваю кнігу
Li donas al mi lian libron — Ён дае мне яго (кагосьці іншага) кнігу
Ili donas al mi sian libron — Яны даюць мне сваю кнігу

Усе згаданыя займеньнікі скланяюцца як назоўнікі, у вінавальным склоне пры дапамозе канчатку -n, іншыя склоны пры дапамозе прыназоўнікаў: min — мяне, al ŝi — ёй, per si — сабою.

Таблічныя займеньнікі і прыслоўі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэтай табэлі зьмешчаны займеньнікі і займеньнікавыя прыслоўі, якія ўжываюцца, каб задаваць і адказваць на пытаньні: "хто", "як", "дзе". Для лягчэйшага запамінаньня яны зьмешчаны ў табліцу:

Неазначальныя Пытальныя Указальныя Зьбіральныя Адмоўныя
Асоба iu
нехта
kiu
хто
tiu
той
ĉiu
кожны
neniu
ніхто
Рэч io
нешта
kio
што
tio
тое
ĉio
усё
nenio
нішто
Якасьць ia
нейкі
kia
які
tia
такі
ĉia
усякі
nenia
ніякі
Месца ie
недзе
kie
дзе
tie
там
ĉie
усюды
nenie
нідзе
Напрамак ien
кудысьці
kien
куды
tien
туды
ĉien
паўсюль
nenien
нікуды
Час iam
калісьці
kiam
калі
tiam
тады
ĉiam
заўсёды
neniam
ніколі
Колькасьць iom
колькі-небудзь
kiom
колькі
tiom
столькі
ĉiom
колькі хочаш
neniom
нісколькі
Чын iel
як-небудзь
kiel
як
tiel
так
ĉiel
усяк
neniel
ніяк
Прычына ial
чамусьці
kial
чаму
tial
таму
ĉial
паўсяму
nenial
нічаму
Прыналежнасьць ies
чыйсьці
kies
чый
ties
таго
ĉies
усіхны
nenies
нічый

З гэтымі займеньнікамі ўжываюцца словы ajn для прыданьня большай неакрэсьленасьці, і :ĉi для абазначэньня большай блізасьці:

ie ajn — дзе бы ні, kiu ajn — хто б ні
tiu — той, tiu ĉi = ĉi tiu — гэты; tie — там, tie ĉi = ĉi tie — тут.

Займеньнікі з пытальнага слупка ужываюцца і як пытальныя і як адносныя:

  • Kiu tie iras? = Хто там ідзе?
  • Mi ne konas la homon, kiu tie iras. = Я ня ведаю чалавека, каторы там ідзе.

Пытальныя займеньнікі могуць граць ролю злучнікаў (conjunction):

  • Kio estos tie? = Што там будзе?
  • Mi ne scias, kio estos tie (, sed certas ke estos fajne). = Я ня ведаю, што там будзе (, але ўпэўнены, што будзе файна).

Займеньнікі і займеньнікавыя прыслоўі могуць спалучацца з прыназоўнікамі:

de ĉie — адусюль, de tiam — з таго часу, al kiu — каму.

Таблічныя займеньнікі і прыслоўя, якія маюць канчаткі -u, -o, -a скланяюцца як назоўнікі і прыметнікі: у множны лік пазначаецца пры дапамозе -j, вінавальны склон -n.

Прыназоўнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік — часьціна мовы, якая ставіцца перад часткаю сказа, каб паказваць яе ролю ў сказе. Частка сказу з прыназоўнікам можа граць ролю дапаўненьня дзеяслова або апісаньня іншай часткі сказу, у беларускай мове гэтыя функцыі акрамя прыназоўнікаў выконваюць яшчэ і склоны.

Пералік прыназоўнікаў эспэранта з тлумачэньнем іх значэньня і прыкладамі ўжываньня зьмешчаны ў артыкуле прыназоўнікі эспэранта.

Лічэбнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасныя лічэбнікі:

  • 0 — nul
  • 1 — unu
  • 2 — du
  • 3 — tri
  • 4 — kvar
  • 5 — kvin
  • 6 — ses
  • 7 — sep
  • 8 — ok
  • 9 — naŭ
  • 10 — dek
  • 100 — cent
  • 1000 — mil

Астатнія ўтвараюцца пры дапамозе словаскладаньня:

  • 11 — dek unu
  • 12 — dek du
  • 20 — dudek
  • 32 — tridek du
  • 512 — kvincent dek du
  • 1024 — mil dudek kvar
  • 65536 — sesdek kvin mil kvincent tridek ses

Колькасьць дзясяткаў і сотняў пішацца перад словамі dek і cent, і разам зь імі, націск у такой камбінацыі стаіць як і заўжды на перадапошнім складзе. Усё астатняе (тысячы, мільёны ігд) пішацца асобна.

Для перадачы больш вялікіх лікаў ужываюцца словы:

  • 1.000.000 — miliono (6 нулёў)
  • 1.000.000.000 — miliardo (9 нулёў)
  • 1.000.000.000.000 — biliono (12 нулёў)
  • 1.000.000.000.000.000.000 — triliono (18 нулёў)

Парадкавыя лічэбнікі фармуюцца з колькасных пры дапамозе канчатку прыметнікаў: -a, і зьмяняюцца па ліках і склонах, як прыметнікі:
La sepan tagon de la semajno Dio elektis, ke ĝi estu pli sankta, ol la ses unuaj tagoj. — Сёмы дзень тыдня Гасподзь выбраў, каб той быў больш сьвяты за шэсьць першых дзён.
Складаныя парадкавыя лічэбнікі пішуцца праз дэфіс, разам або асобна:
dudek naŭa = dudeknaŭa = dudek-naŭa = 29-a.
Калі ў сказе побач ідуць парадкавы і колькасны лічэбнік, парадкавы трэба ставіць наперад, каб не было блытаніцы:
unuaj dek jaroj — першыя дзесяць гадоў.
dek unuaj jaroj — магчыма зразумець як: адзінаццатыя гады.

Дробавыя лічэбнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -on-:
duono — палова, tri kvaronoj — тры чвэрці, centono — адна сотая, адсотак.
У запісы дзесятковых дробаў цэлая частка адзьдзяляецца ад дробнай коскай (а кропкай часам падзяляюць вялікія лікі на часткі па 3 лічбы):
0,5 — nul komo kvin, 1,5 — unu komo kvin = unu kaj duono (паўтара).

Кратныя лічэбнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -obl-:
duobla — двайны, trioble — тройчы.

Зборныя лічэбнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса -op-:
duope — удваіх, triopo — тройня.

Колькасныя лічэбнікі, якія ня ёсьць назоўнікамі, не зьмяняюцца па склонах і ліках, акрамя лічэбніка unu. Ён можа прымаць множны лік unuj — у значэньні «адны, некаторыя», і далей, у вінавальным склоне канчатак -n:
unuj estis kun la Judoj, kaj aliaj kun la apostoloj — адны былі на баку Юдэяў, а другія на баку апосталаў;
Kaj unujn, kiuj ŝanceliĝas, indulgu; — і да адных, якія вагаюцца, будзьце літасьцівыя.

Але форма *unun* зьяўляецца няправільнай, магчыма толькі unu:
Unu mi renkontis en Londono, alian en Parizo — Аднаго я сустрэў у Лёндане, другога ў Парыжы.

Назоўнікі і прыметнікі, зьвязаныя зь лічэбнікамі (акрамя unu), ставяцца ў множным ліку (з канчаткам -j):
unu domo — адзін дом, du domoj — два дамы, kvin domoj — пяць дамоў, dudek unu domoj — дваццаць адзін дом,
nul arboj (neniu arbo, neniuj arboj) — нуль дрэваў(ніводнае дрэва, ніводныя дрэвы).

Дзеяслоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеясловы ў эспэранта не зьмяняюцца па ліках і па асобах.

  • Інфінітыў, ці неазначальная форма дзеяслова мае канчатак -i: labori — працаваць.
  • Умоўны лад мае канчатак -us: li laborus — ён працаваў бы.
  • Загадны лад мае канчатак -u: laboru — працуй, працуйце; ŝi laboru — хай яна працуе; ni voĉdonu por ... — галасуйма за ...
  • Мінулы час абвеснага ладу мае канчатак -is: ni laboris — мы працавалі.
  • Цяперашні час абвеснага ладу мае канчатак -as: mi laboras — я працую.
  • Будучы час абвеснага ладу мае канчатак -os: ĝi laboros — яно будзе працаваць.

Загадны лад ужываецца:

  • у лозунгах: Vivu Bjelarusujo! — (Хай) Жыве Беларусь!
  • у даданых сказах пасьля злучніка ke (каб), калі ў галоўным сказе выказваецца загад, пажаньне ці просьба: mi volas, ke vi matenmanĝu kun mi — я хачу, каб ты пасьнедаў з мною. (Але: li diris, ke vi matenmanĝis kun li — ён сказаў, што ты сьнедаў зь ім)
  • пасьля злучніка por ke (каб, для таго каб): mi ŝlosis domon, por ke oni ne rabu nin — я замкнуў дом, каб нас не абрабавалі.

Ветлівая просьба утвараецца пры дапамозе слова bonvolu (калі ласка) і інфінітыву: bonvolu helpi min — калі ласка, дапаможы мне.

Дзеепрыметнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове дзеепрыметнікі бываюць незалежнага і залежнага стану. У эспэранта яны падзяляюцца на актыўныя (незалежны стан) і пасіўныя (залежны). Яны ўтвараюцца ад корня дзеяслова пры дапамозе суфіксаў (гл. табэлю) і канчатку прыметнікаў -a (таму скланяюцца як прыметнікі).

Актыўны Пасіўны
Мінулы -int- -it-
Цяперашні -ant- -at-
Будучы -ont- -ot-

Прыклады:

  • leganta — чытаючы, які зараз чытае
  • leginta — чытаўшы, той хто чытаў
  • legita — прачытаны, які ўжо прачыталі
  • legota — які будуць чытаць (пазьней).

Дзеепрыслоўе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеепрыслоўе ўтвараецца заменай канчатку прыметніка -a на канчатак прыслоўя -e:

  • legante — чытаючы, падчас чытаньня
  • leginte — прачытаўшы, пасьля таго як прачытаў
  • dirite, farite — сказана, зроблена

Складаныя формы дзеясловаў складаюцца з службовага дзеяслова esti у адпаведным ладзе і часе плюс дзеепрыметнік. Яны ўжываюцца каб падкрэсьліць зьмену стану: заканчэньне ці пачатак.

  • Mi estis leganta, kiam li venis — Я чытаў, у той час калі ён прыйшоў.
  • Mi estis leginta, kiam li venis — Я (ужо) прачытаў, калі ён прыйшоў.
  • Mi estis legonta, kiam li venis — Я зьбіраўся пачаць чытаць, калі ён прыйшоў.
  • Mi estas leganta = mi legas — Я чытаю.
  • Mi estas leginta — Я прачытаў (дакладней: я раней чытаў, а зараз — не).
  • Mi estas legonta — Я зьбіраюся пачаць чытаць.
  • Mi estos leganta, kiam li venos — Я буду чытаць, калі ён прыйдзе.
  • Mi estos leginta, kiam li venos — Я ўжо закончу чытаць, калі ён прыйдзе.
  • Mi estos legonta, kiam li venos — Я буду зьбірацца чытаць, калі ён прыйдзе.

Такія складаныя формы можна запісваць адным словам: mi estos leginta = mi legintos.

Часам ужываюцца неафіцыйныя суфіксы -unt- і -ut-: legunta homo — чалавек які б чытаў, leguta libro — кніга, якую б чыталі.

Словаўтварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Словаўтварэньне — важная частка граматыкі любой мовы. У эспэранта словаўтварэньне грае надзвычай важную ролю. Каб зрабіць вывучэньне і ўжываньне мовы больш лёгкім, сьпіс базавых слоў у эспэранта — вельмі невялікі (у першай апублікаванай вэрсіі было ўсяго каля 900 слоў). Але просты і багаты мэханізм словаўтварэньня дае амаль неабмежаваныя магчымасьці стварэньня новых слоў. Словаўтварэньне ў эспэранта адбываецца шляхам пераходу слова ў іншыя часьціны мовы, словаскладаньнем, і пры дапамозе прыставак і суфіксаў.

Сынтакс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры ўжываньні ў сказе адмоўнага займеньніка вara прыслоўя часьціца ne нe ўжывaeццa: Neniu volis morti — Ніхто не хацеў паміраць.

Фразэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]