Гранада (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гранада
Granada CF logo.png
Поўная назва Granada Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1931
Горад Гранада, Гішпанія
Стадыён Нуэва Лёс-Кармэнэс
Умяшчальнасьць: 22 524
Прэзыдэнт Джон Пэрдзі
Галоўны трэнэр Хаакін Капарас
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2013—2014 15 месца
Афіцыйны сайт

«Гранада» (па-гішпанску: Granada Club de Fútbol) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Гранада, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Клюб быў заснаваны ў 14 красавіка 1931 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Лёс-Кармэнэс», умяшчальнасьцю 22 524 месцаў.

«Гранада» зьяўляецца трэцім клюбам Андалюзіі пасьля «Бэтысу» й «Сэвільлі», якія бралі ўдзел у розыгрышу Ля Лігі, дэбютаваўшы ў сэзоне 1941—1942 гадоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гранада» была заснавана 14 красавіка 1931 году[1], першапачаткова пад назовам «Рэкрэатыва дэ Гранада». Першым прэзыдэнтам клюбу быў Хуліё Лёпэс Фэрнандэс.

Першы футбольны матч клюб правёў супраць клюбу «Дэпартыва Хаэн», атрымаўшы перамогу зь лікам 2:1. Першы гол у матчы й у гісторыі клюбу забіў Антоніё Бамбільяр. У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб атрымаў перамогу ў Тэрсэры.

Пасьля некалькіх прасоўваньняў у больш высокія дывізіёны ў сэзоне 1941—1942 гадоў «Гранада» атрымала права ўдзелу ў Ля Лізе. З гэтых часоў да 1980-х гадоў клюб вагаўся паміж Ля Лігай і Сэгундай, а сапраўдным залатым стагодзьдзем клюбу сталіся 1970-я гады. Лепшымі вынікамі выступаў каманды сталіся сэзоны 1971—1972 і 1973—1974 гадоў, калі клюб двойчы займаў шостае месца.

У 1959 годзе «Гранада» дасягнула свайго самага вялікага выступу, стаўшы фіналістам Кубку Гішпаніі. У фінале, які прайшоў на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», каманда з поўдня Гішпаніі атрымала паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 4:1.

У 1980-х гадох, «Гранада» некаторы час правяла ў Сэгундзе, але большую частку дзесяцігодзьдзя прыпалі на выступы ў Сэгундзе Б, апусьціўшыся яшчэ на ўзровень ніжэй у сэзоне 2002—2003 гадоў, у сувязі зь наяўнасьцю запазычанасьці перад сваімі гульцамі[2]. Пасьля чатырох сэзонаў у чацьвёртым дывізіёне, былы прэзыдэнт «Рэала» Лярэнца Санс, разам са сваім сынам Пака, далучыўся да клюбу. Зь іхнай дапамогай, андалюзійскі клюб быў зноўку павышаны да трэцяга дывізіёну.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 1 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Аер Алясабаль 1989
2 Сьцяг Камэруну Аб Алян Ньём (ар. Удынэзэ) 1988
3 Сьцяг Партугаліі Аб Луіш Мартынш 1992
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Фран Рыка 1987
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Дыега Маінс (капітан) 1982
6 Сьцяг Францыі Аб Жан-Сыльвэн Бабэн 1986
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Эктар Юстэ 1988
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Хаві Маркес 1986
9 Сьцяг Марока Нап Юсэф эль-Арабі 1987
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Піці 1981
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Рыкі 1980
12 Сьцяг Камэруну Аб Дані Нункеў (ар. Галатасарай) 1986
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Рабэрта 1979
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Эдзі Сыльвэстрэ (ар. Мурсія) 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Чылі ПА Мануэль Ітура 1984
17 Сьцяг Францыі ПА Абдуль Сысако (ар. Удынэзэ) 1990
18 Сьцяг Калюмбіі Нап Хон Кордаба 1993
19 Сьцяг Швэцыі ПА Даніель Лярсан 1987
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Хуан Карляс (ар. Брага) 1990
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Альфрэда Артуньнё 1991
22 Сьцяг Францыі Аб Дымітры Фульк’е 1993
23 Сьцяг Гішпаніі Нап Рубэн Рачына 1991
24 Сьцяг Калюмбіі Аб Хэйсан Мурыльлё 1992
26 Сьцяг Гамбіі ПА Сулайман Марэ 1996
27 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Дарвін Мачыс 1993
29 Сьцяг Нігерыі Нап Ісаак Саксэс 1996
35 Сьцяг Македоніі Бр Столе Дзімітрыеўскі 1993

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Datos del club. Granada CF
  2. ^ 22 años en el infierno. Granada Hoy

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]