Грас
| Грас | |||||
| Grasse | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Прыморскія Альпы | ||||
| Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
| Плошча: | 44,44 км² | ||||
| Вышыня: | 333 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 48 200 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 43°39′22″ пн. ш. 6°55′33″ у. д. / 43.65611° пн. ш. 6.92583° у. д.Каардынаты: 43°39′22″ пн. ш. 6°55′33″ у. д. / 43.65611° пн. ш. 6.92583° у. д. | ||||
|
Грас на мапе Францыі
Грас
|
|||||
| http://www.ville-grasse.fr/ | |||||
Грас (па-француску: Grasse, па-аксытанску: Grassa) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Прыморскія Альпы ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, крыху на поўнач ад Мужэна. Насельніцтва гораду складае 48 200 чалавекі, паводле дадзеных на 2005 год. Грас вядомы сваёй парфумэрнай індустрыяй і як адно зь месцаў, дзе адбываецца дзеяньне рамана «Парфумэр» Патрыка Зюскінда.
Гісторыя [рэдагаваць]
Горад заснаваны ў XI стагодзьдзі. У 1125 годзе стаў рэзыдэнцыяй біскупа Антыбу. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагодзьдзя ў Грасе пачала разьвівацца парфумэрная вытворчасьць.
У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і з невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасьля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Грасу, разьмешчанай у 15 кілямэтрах ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народа й арміі.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
- Нотр-Дам-дзю-Пюі — катэдральны сабор
- Міжнародны музэй парфюмэрыі
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Грас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |