Гратэск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гратэ́ск (па-француску: grotesque, літаральна — незвычайны; камічны; па-італьянску: grottesco — незвычайны, па-італьянску: grotta — грот, пячора) — паэтычны троп, а таксама мастацкі прыём асэнсаваньня рэчаіснасьці, які заключаецца ў парушэньні сапраўдных формаў і памераў рэчаў і прадметаў, у спалучэньні рэальнага з фантастычным, трагічнага са сьмешным, у наўмысным перабольшаньні ці зьмяншэньні зьяваў рэчаіснасьці. Гратэскам карысталіся ў сатырычных творах Франсуа Рабле («Гарганцюа і Пантагруэль»), Джанатан Сўіфт («Падарожжы Гулівэра»), Мікалай Гогаль («Нос»), Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын («Гісторыя аднаго гораду»), у беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-МарцінкевічПінская шляхта»), Кандрат Крапіва («Хвядос — Чырвоны нос») і іншыя. Гратэск трэба адрозьніваць ад гіпэрбалы і алегорыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гратэсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў