Грац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 47°04′ пн. ш. 15°26′ у. д. (G)(O)

Грац
Graz
Панарама Граца
Герб
Першыя згадкі 881
Статус гораду 1281
Плошча 127,6 км²
Насельніцтва
 - шчыльнасьць
252 852
1 982
Тэлефонны код +43 316
Паштовы індэкс A-801x, A-802x, A-803x, A-804x, A-805x
Геаграфічныя каардынаты 47°04′ пн. ш. 15°26′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+1
+2
Мэр Зігфрыт Нагель
Месцазнаходжаньне Граца
Месцазнаходжаньне Граца
Грац
Грац
Грац
Афіцыйны сайт

Грац (па-нямецку: Graz) – горад у паўднёва-усходняй Аўстрыі, сталіца Штырыі. Горад знаходзіцца на рацэ Муры у падножжа Штырскіх Альпаў. Насельніцтва налічвае каля 250 тыс. чалавек, і па колькасьці насельніцтва гэта другі па велічыні горад Аўстрыі.

Назва горада пайшла ад славенскага слова Gradec, якое азначае "малы замак". Гэта даказвае, што горад узьнік на месцы старажытнага славянскага паселішча. Першыя згадкі аб Грацы адносяцца да 881 года, які ў гэты час быў уласнасьцю уладароў Штырыі. У 1281 годзе Грац атрымаў гарадзкія правы ад Рудальфа І Габсбурга. З першай паловы ХV стагодзьдзя і да XVII стагодзьдзя Грац быў сталіцай штырыйскай веткі дынастыі Габсбургаў. Пад іх уладай горад атрымаў значнае разьвіцьцё, у XVI стагодзьдзі на гары Шлосбэрг быў пабудаваны замак для абароны ад туркаў. У 1586 годзе ў Грацы ўзьнік першы унівэрсытэт. У 1809 годзе горад быў абложаны, але не ўзяты напаліонаўскімі войскамі.

У нашы дні Грац зьяўляецца важным прамысловым, культурным і турыстычным цэнтрам. У горадзе знаходзяцца чатыры ўнівэрсытэты і дзьве вышэйшыя школы ў якіх вучацца каля 40 тыс. студэнтаў. У 2003 годзе Грац быў культурнай сталіцай Эўропы. У горадзе атрымалі разьвіцьцё броварная, машынабудаўнічая, хімічная, харчовая і тэкстыльная галіны прамысловасьці. Міжнародны Кірмаш Граца зьяўляецца важным камэрцыйным і прамысловым здарэньнем паўднёва-усходняй Эўропы. У 1999 годзе цэнтра старога горада быў аб’яўлены ЮНЭСКА сусьветнай культурнай спадчынай.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Грацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў