Грозаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грозаў
Сядзіба Мержыеўскіх. Напалеон Орда, XIX ст.
Сядзіба Мержыеўскіх. Напалеон Орда, XIX ст.
Вобласьць: Менская
Раён: Капыльскі
Сельсавет: Грозаўскі
Насельніцтва: 498 (1992)
Геаграфічныя каардынаты: 53°10′16″ пн. ш. 27°20′3″ у. д. / 53.17111° пн. ш. 27.33417° у. д. / 53.17111; 27.33417Каардынаты: 53°10′16″ пн. ш. 27°20′3″ у. д. / 53.17111° пн. ш. 27.33417° у. д. / 53.17111; 27.33417
Грозаў на мапе Беларусі
Грозаў
Грозаў
Грозаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Грозаў, Грозава — вёска ў Беларусі, каля ракі Вужанка. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 498 чал. (1992). Знаходзіцца за 18 км ад Капылю, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы.

Грозаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 жыхары Слуцкага павету сфармавалі Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Грозаў згадваецца ў 1-й пал. ХVІ ст. як вёска Слуцкага княства, уладаньне Алелькавічаў. У 2-й пал. ХVІ — 1-й пал. ХVІІ ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Валадковічаў, якія заснавалі тут 2 грэка-каталіцкія царквы і мужчынскі манастыр (існаваў да 1810).

У 2-й пал. ХVІІ ст. Грозаў перайшоў да Радзівілаў. Станам на 1690 тут было 66 двароў. У ХVІІІ ст. паселішча знаходзілася ў валоданьні Незабытоўскіх, атрымала статус мястэчка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Грозаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У розныя часы мястэчка знаходзілася ў валоданьні Межаеўскіх, Вітгенштэйнаў, Гагенлёэ. Станам на 1845 тут было 19 двароў, на 1886 — 19 двароў, 3 праваслаўныя царквы, 3 школы, 3 заезнаыя двары, 11 крамаў. У пач. XX ст. у Грозаве было 177 двароў. У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 — польскае войска.

У 1918 Грозаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў лістападзе 1920 у Слуцку і мястэчку Семежава зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[1]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР.

17 верасьня 1924 Грозаў зрабіўся цэнтрам Грэскага раёну. 8 ліпеня 1931 мястэчка ўвайшло ў склад Капыльскага раёну (з 17 сьнежня 1956 да 12 лютага 1935 у Грэскім раёне). 27 верасьня 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 3 ліпеня 1944 Грозаў знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1971 тут было 189 двароў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Грозаве працуюць школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры, пошта.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Палац, фота пач. XX ст.

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа (1802; цяпер клюб)
  • Могілкі габрэйскія
  • Палац Мержыеўскіх (XVIII ст.)

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Манастыр Сьвятога Яна Багаслова
  • Царква Сьвятога Мікалая

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Грозаўскі полк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 155.
  2. ^ Валерый Шаблюк. Грозава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 155.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Грозаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты