Гронінген (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гронінген
нід. Groningen
Гронінген
Герб Гронінгену Сьцяг Гронінгену
Першыя згадкі: 1040
Краіна: Нідэрлянды
Кіраўнік: Koen Schuiling[d][1]
Плошча: 83,72 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 202 810 чал.
шчыльнасьць: 2422,48 чал./км²
Тэлефонны код: 050
Паштовыя індэксы: 9700—9749
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′8″ пн. ш. 6°34′3″ у. д. / 53.21889° пн. ш. 6.5675° у. д. / 53.21889; 6.5675Каардынаты: 53°13′8″ пн. ш. 6°34′3″ у. д. / 53.21889° пн. ш. 6.5675° у. д. / 53.21889; 6.5675
Гронінген на мапе Нідэрляндаў
Гронінген
Гронінген
Гронінген
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://portal.groningen.nl/

Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen, МФА: [ˈɣroːnɪŋə(n)], на гронінскім дыялекце — Grunnen, па-фрыску — Grins) — места на поўначы Нідэрляндаў, якое зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі. Насельніцтва на 31 траўня 2018 году — 202 810 чалавек[2]). Гронінген — найбуйшейшае места на поўначы краіны. Таксама лічыцца студэнцкім местам (у ім жыве болей за 50 тысячаў студэнтаў), у першую чаргу — ўнівэрсытэту Гронінгену.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны плян места, 1652 год

Першыя летапісныя згадкі пра места адносяцца да 1040 году. На тэрыторыі места знаходзяцца культурныя слоі, якія сьведчаць пра прысутнасьць людзей у 3 950—3 720 гг. да нашае эры. Паводле дадзеных археолягаў, першае буйное паселішча на месцы Гронінгену зьявілася ў III стагодзьдзі н. э.

У сярэднія вякі места становіцца буйным гандлёвым цэнтрам, быў збудаваны гарадзкі мур. Найвялікшага роськвіту места дасягнула ў XV стагодзьдзі, калі суседняя правінцыя Фрысьляндыя кіравалася з Гронінгену. Незалежнасьць места скончылася, калі жыхары вырашылі далучыцца да гішпанцаў у 1594 годзе падчас Васьмідзесяцігадовай вайны. Пасьля гэтых падзеяў Гронінген стаў часткай Рэспублікі Злучаных правінцыяў.

У 1614 годзе быў заснаваны Унівэрсытэт Гронінгену. У гэты пэрыяд места інтэнсыўна разьвівалася, быў адбудаваны новы гарадзкі мур. Ён спатрэбіўся неўзабаве, у 1672 годзе падчас Трэцяй англа-галяндзкай вайны, калі места асадзіў біскуп Мюнстэру Бэрнгард фон Гален. Мур вытрымаў асаду, і гэтая гістарычная падзея штогод сьвяткуецца гронінгенцамі 28 жніўня.

У час Другой сусьветнай вайны места значна не пацярпела. Тым ня менш, цэнтральны пляц Гронінгену (па-галяндзку — Grote Markt) быў значна зруйнаваны ў красавіку 1945 году падчас Бітвы за Гронінген. Бітва цягнулася колькі дзён, але найкаштоўнейшыя помнікі гісторыі, такія як вежа сьв. Мартына (Martinitoren), яе царква, мескі будынак па збору падаткаў (Goudkantoor) і мескі мур не пацярпелі.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гронінгене лагодны ўстойлівы клімат з адносна халаднаватым, але працяглым, летам і зімамі. Паўночнае мора ў значнае ступені ўплывае на надвор’е места, прыносячы з паўночнага захаду моцныя ветры, часам штормы.

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гронінген (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў