Гронінген (горад)
| Гронінген | |||||
| Groningen | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1040 | ||||
| Плошча: | 83,7 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
187 622 2 284 |
||||
| Паштовы індэкс: | 9700-9749 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′ пн. ш. 6°33′ у. д. / 53.217° пн. ш. 6.55° у. д.Каардынаты: 53°13′ пн. ш. 6°33′ у. д. / 53.217° пн. ш. 6.55° у. д. | ||||
|
Гронінген на мапе Нідэрляндаў
Гронінген
|
|||||
| http://portal.groningen.nl/ | |||||
Гронінген (па-нідэрляндзку: Groningen, МФА: [ˈɣroːnɪŋə(n)], (на гронінскім дыялекце — Grunnen, па-фрыску — Grins) — места на поўначы Нідэрляндаў, якое зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з тым самым імем. Насельніцтва — 187 622 чалавек (на 31 сьнежня 2010 году[1]). Гронінген — найбуйшейшае места на поўначы краіны. Таксама лічыцца студэнцкім местам (у ім мешкае болей за 50 тыс. студэнтаў), у першую чаргу — Унівэрсытэту Гронінгену.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя летапісныя згадкі пра места адносяцца да 1040 году. На тэрыторыі места знаходзяцца культурныя слоі, якія сьведчаць пра прысутнасьць людзей у 3950—3720 гг. да нашае эры. Паводле дадзеных археолягаў, першае буйное паселішча на месцы Гронінгену зьявілася ў III ст. н. э.
У сярэднія вякі места становіцца буйным гандлёвым цэнтрам, былі збудаваныя мескія сьцены. Найвялікшага роськвіту места дасягнула ў XV ст., калі суседняя правінцыя Фрысьляндыя кіравалася з Гронінгену. Незалежнасьць места скончылася, калі жыхары вырашылі далучыцца да гішпанцаў у 1594 годзе падчас Васьмідзесяцігадовай вайны. Пасьля гэтых падзеяў Гронінген стаў часткай Рэспублікі Злучаных правінцыяў.
У 1614 годзе быў заснаваны Унівэрсытэт Гронінгену. У гэты пэрыяд места інтэнсыўна разьвівалася, былі адбудаваныя новыя мескія сьцены. Яны спатрэбіліся неўзабаве, у 1672 годзе падчас Трэцяй англа-галяндзкай вайны, калі места асадзіў біскуп Мюнстара Bernhard von Galen (Бэрнхард фон Гален). Сьцены вытрымалі асаду, і гэтая гістарычная падзея штогод сьвяткуецца гронінгенцамі 28 жніўня.
У час Другой сусьветнай вайны места значна не пацярпела. Тым ня менш, цэнтральная плошча Гронінгена (па-галяндзку — Grote Markt) была значна зруйнаваная ў красавіку 1945 году пад час Бітвы за Гронінген. Бітва цягнулася колькі дзён, але найкаштоўнейшыя помнікі гісторыі, такія як вежа сьв. Марціна (Martinitoren), яе царква, мескі будынак па збору падаткаў (Goudkantoor) і мескія сьцены не пацярпелі.
Клімат [рэдагаваць]
У Гронінгене лагодны ўстойлівы клімат з адносна халаднаватым, але працяглым, летам і зімамі. Паўночнае мора ў значнае ступені ўплывае на надвор’е места, прыносячы з паўночнага захаду моцныя ветры, часам штормы.
Месты-пабрацімы [рэдагаваць]
Грац, Аўстрыя
Джэбалія, Палестынская аўтаномія
Зьлін, Чэхія
Калінінград, Расея
Катавіцы, Польшча
Мурманск, Расея
Ньюкасл-на-Тайне, Вялікабрытанія
Одэнсэ, Данія
Альдэнбург, Нямеччына
Сан-Карлос (San Carlos), Нікарагуа
Талін, Эстонія
Цяньцзынь, Кітай
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гронінген (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў