Грошы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пяцьсот беларускіх рублёў
Грошы — спэцыфічныя тавары або рэчы, якія зьяўляюцца ўнівэрсальным эквівалентам кошту іншых тавараў і могуць выкарыстоўвацца для аплаты за іншыя рэчы або паслугі.
Грошы праяўляюць сябе праз рэалізацыю сваіх асноўных функцый у якасьці наступнага:
- Мера каштоўнасьці. Розныя тавары прыраўніваюцца і абменьваюцца паміж сабою на аснове цаны - каэфіцыента абмену, сродка параўнаньня кошту тавараў, выражанага ў колькасьці грошай.
- Сродак абарачэньня. Грошы выкарыстоўваюцца ў якасьці пасярэдніка ў абарачэньні тавараў. Для гэтае функцыі важная ліквіднасьць грошай - лёгкасьць і хуткасьць, зь якою грошы могуць абменьвацца на любы іншы тавар. Грошы дазваляюць суб'екту прадаваць тавар у адным месцы і ў адзін час, а купляць - у іншым месцы ў іншы час, такім чынам пераадольваючы часовыя і прасторавыя абмежаваньні пры абмене.
- Сродак плоцежа. Грошы ўжываюцца пры рэгістрацыі пазыкаў і іх вяртаньні. Вартасьць пазыкі вымяраецца ў колькасьці грошай і не зьмяняецца ў выпадку зьмены цэнаў на іншыя тавары.
- Сродак накапленьня. Выключаныя з абароту і ашчаджаныя, накопленыя грошы могуць захоўваць сваю пакупніцкую здольнасьць і такім чынам пераносіць яе з сучаснага ў будучыню. Аднак, трэба ўлічваць, што пакупніцкая здольнасьць можа зьмяншацца пад уплывам інфляцыі.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Грошы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў