Грузіны
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Грузіны (груз.: ქართველი ერი Картвэлі Эры, альбо ქართველები Картвэлі) — народ картвэльскай групы, што жыве ў цэнтральнай і заходняй частках Закаўказьзя і складаецца з наступных этнаграфічных груп:
- Картлійцы
- Кахетынцы
- Інгілойцы
- Пшавы
- Хэвсуры
- Тушынцы
- Махэўцы
- Мегрэлы
- Сваны
- Лазы
- Лэчхумцы
- Рачвэльцы
- Імерэтыны
- Гурыйцы
- Аджарцы.
Ужываюць грузінскую мову. Колькасьць грузінаў у сьвеце больш за 6,8 млн, зь якіх толькі каля 4 млн пражывае на тэрыторыі Грузіі (83 % насельніцтва краіны). Па неафіцыйных дадзеных у Расеі пражывае і працуе каля 1 млн грузінаў. Па афіцыйных — 198 тысяч (2002 г.).
У Турцыі — каля 1,5 млн грузінаў, у краінах Заходняй Эўропы і ЗША — больш за 200 тысяч, у Іране — 50 тысяч, на Ўкраіне — больш за 34 тысячы.
|
|||||
Грузіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў