Грыгорыюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Грыгорыюс III (па-лацінску: Gregorius PP. III; 690 — 10 сьнежня 741) — папа рымскі з 18 сакавіка 731 году па 10 сьнежня 741 году. Сьвяты Рымска-каталіцкай царквы.

Знаходзіўся на папскім стальцы ў пэрыяд актыўнага распаўсюджваньня хрысьціянства й рымскай культуры сярод германскіх паганскіх плямёнаў. У той пэрыяд таксама адбываліся войны супраць арабаў, у якіх вызначыўся франскі маёрд Карл Мартэль, які спыніў у бітве пры Пуат’е ў 732 годзе далейшае прасоўваньне арабаў у Эўропу.

Калі ў 737 годзе памёр франскі кароль Тэадорых IV, папа прапанаваў Карлу ўстаць на пасад, але той адмовіўся. Папа назваў яго: «Амаль кароль!» Грыгорыюс III быў у добрых адносінах з Мартэлям і нават даў яму тытул рымскага «патрыцыюса», то бок ахоўніка Рыму.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Грыгорыюс III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў