Грымучнікі сапраўдныя
Грымучнікі сапрыўдныя (Crotalus) — род зьмей у сямействе ямкагаловых (Crotalinae). Прадстаўнікамі зьяўляюцца пераважна атрутныя зьмеі сярэдніх памераў. Максымальная даўжыня самых буйных відаў, грымучніка рамбічнага (Crotalus adamanteus) і тэхаскага грымучніка (Crotalus atrox), дасягае каля двух мэтраў. Характэрная для ўсіх відаў асаблівасьць — наяўнасьць хваставога пагрымка з абрагавелых кольцападобных ўтварэньняў, пры вібрацыі якіх узьнікае трэск — акустычны сыгнал, якім зьмяя папярэджвае ворагаў пры небясьпецы. Трашчоткі на канцы хваста няма толькі ў маладых асобін, а таксама ў адзінага з прастаўнікоў віда — каталінскага грымучніка (Crotalus catalinensis) з выспы Санта Каталіна ў Каліфарнійскім заліве. Жыцьцёвы арэал сапраўдных грымучнікаў абмежаваны тэрыторыямі Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Грымучнікі сапраўдныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў