Грэгары Колбэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грэгары Колбэр у Танзаніі

Грэгары Колбэр (па-ангельску: Gregory Colbert; нар. 1960, Таронта, Канада) — канадзкі кінэматаграфіст і фатограф, вядомы галоўным чынам як стваральнік выставы мастацкіх фатаздымкаў і фільмаў «Попел і сьнег» (па-ангельску: Ashes and Snow), якая дэманструецца ў «Вандроўным музэі» (па-ангельску: Nomadic Museum).

Зьмест

[рэдагаваць] Творчасьць

Першая выстава Грэгары Колбэра «Хвалі часу» (па-ангельску: Timewaves) адкрылася ў 1992 г. у музэі Элізэ ў Швайцарыі, дзе атрымала шырокія і пахвальныя водгукі крытыкі. На працягу наступных дзесяці гадоў Колбэр не выстаўляў сваіх прац, не арганізоўваў публічнага паказу сваіх фільмаў, прысьвяціўшы сябе вандраваньням у Індыю, Бірму, Шры-Ланку і Эгіпет, на Дамініку, у Этыёпію і Кенію, на востраў Тонга, у Намібію і ў Антарктыку, дзе праводзілася кіно- і фотаздыманьне адносінаў і ўзаемадзеяньня людзей і жывёлаў. З 1992 г. Грэгары Колбэр арганізаваў больш за 60 такіх экспэдыцыяў, дзе працаваў з больш за 130 відам жывёлаў. У яго фільмах і на яго фатаздымках — сланы, кіты, лямантыны, сьвяты ібіс, індыйскія жураўлі, каралеўскія арлы, крэчаты, пярэстыя птушкі-насарогі, гепарды, леапарды, афрыканскія дзікія сабакі, каракалы, бабуіны, антылёпы-каны, сурыкаты, гібоны, арангутангі і саланаводныя кракадзілы. У ліку пэрсанажаў яго фільмаў — бірманскія манахі, якая кружацца ў экстатычным танцы дэрвішаў, людзі зь племя Сан, зь іншых плямёнаў першабытнікаў, якія абітаюць ва ўсіх краёх сьвету.

[рэдагаваць] «Попел і сьнег»

У 2002 годзе Колбэр прэзэнтаваў сваю работу «Попел і сьнег» у Вэнэцыі. У рэцэнзіі, апублікаванай газэтай «The Globe and Mail» ад 9 красавіка 2002 году адзначалася: «Колбэр адкрыў нашым поглядам «Попел і сьнег» — выставу фатаздымкаў і выяваў, беспрэцэдэнтную па сваім ахопе і маштабе. Выстава займае 12 600 квадратных мэтраў і лічыцца адной з найвялікшых экспазыцыяў работ аднаго аўтара ў гісторыі Эўропы»[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах