Грэм Грын
| Грэм Грын | |
| па-ангельску: Graham Greene | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Гэнры Грэм Грын Henry Graham Greene |
| Нарадзіўся: | 2 кастрычніка 1904 Бэркхэмстэд, графства Хартфардшыр, Ангельшчына |
| Памёр: | 3 красавіка 1991 Вэвэ, Швайцарыя |
| Грамадзянства: | Вялікабрытанія |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | пісьменьнік, драматург, журналіст |
| Гады творчасьці: | 1925—1991 |
| Жанр: | навэля, кароткі аповед, п’еса |
| Значныя творы: | «Канец аднаго рамана» |
| Прэміі: | Ерусалімская прэмія (1981) |
| Асабістая старонка(анг.) | |
Грэм Грын (па-ангельску: Graham Greene; 2 кастрычніка 1904 — 3 красавіка 1991) — ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык. Яго работы - гэта дасьледаваньне маральных і палітычных праблем сучаснага сьвету.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
[рэдагаваць] Раньнія гады
Грэм Грын нарадзіўся ў сям’і дырэктара прывілеяванай школы Чарлза Грына й Марыён Рэйманд Грын, старэйшай кузіны Робэрта Льюіса Стывэнсана. У сям’і быў чацьвертым з шасьці дзяцей. Грэм вучыўся ў бэркхэмстэдзкай школе. Там жа сталыя насьмешкі аднаклясьнікаў прывялі Грына да некалькіх спробаў самагубства і ў выніку вымусілі кінуць школу. Далей ён вучыўся ў каледжы Баліёл у Оксфардзе. Грэм Грын меў прыродны дарунак да пісьменьніцтва, і за тры гады ў Баліёле ён апублікаваў больш за 60 паэм, аповедаў і нарысаў, большасьць зь якіх выйшлі ў студэнцкім часопісе «Оксфард Аутлук» і ў «Вэстмінстэрскай штотыднёвай газэце». У 1926 году ён зьвяртаецца ў каталіцтва, тлумачачы гэта так: «Я павінен быў знайсьці рэлігію, супамерную з маімі грахамі». Калі крытыкі прыняліся дасьледаваць пытаньні веры ў яго кнігах, Грын выяўляў незадаволенасьць, кажучы, што ненавідзіць выраз «каталіцкі пісьменьнік».
[рэдагаваць] Праца і сям’я
З 1926 году новае месца жыцьця Грына — Лёндан. З 1926—1930 гадоў працуе літаратурным рэдактарам і кінакрытыкам ў лёнданскай «Таймз», потым у «Спэктэйтары» да 1940 году. У 1927 годзе ён мае шлюб зь Віўен Дэйрэл-Браўнінг. Нягледзячы на чатыры дзіцячыя кнігі, Грын ня быў добрым сем’янінам. Пасьля распаду шлюбу ў яго было некалькі захапленьняў, сярод якіх у 1950 г. швэдзкая акторка Аніта Б’ёрк. Палюбоўніцы Грына часьцей былі замужнімі іншаземкамі. У 1938 Грын распачаў адносіны з Дораці Гловэр, тэатральнай касьцюмэркай, яны былі моцна захоплены адно адным да канца 40-х. Яна пачынала кар’еру як кніжны ілюстратар пад імем Дораці Крэйгі й пісала дзіцячыя кнігі, сярод якіх «Нікі, негр і пірат» (1960).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Ляўрэаты Ерусалімскай прэміі | |
|---|---|
|
Бэртран Расэл (1963) · Макс Фрыш (1965) · Андрэ Шварц-Барт (1967) · Іньяцыё Сылонэ (1969) · Хорхэ Луіс Борхэс (1971) · Эжэн Ёнэско (1973) · Сымона дэ Бавуар (1975) · Актавіё Пас (1977) · Ісая Бэрлін (1979) · Грэм Грын (1981) · Відыядхар Сураджпрасад Найпал (1983) · Мілан Кундэра (1985) · Джон Максвэл Кутзэе (1987) · Эрнэста Сабата (1989) · Зьбігнеў Гэрбэрт (1991) · Штэфан Гайм (1993) · Марыё Варгас Льлёса (1995) · Хорхэ Сэмпрун (1997) · Дон Дэліла (1999) · Сьюзан Зонтаг (2001) · Артур Мілер (2003) · Антоніё Лоба Антунэш (2005) · Лешак Калакоўскі (2007) · Харукі Муракамі (2009) · Іэн Мак'юэн (2011)
|
|