Грэм Ле Со
| Грэм Ле Со | ||
Graeme Le Saux |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 кастрычніка 1968 Джэрсі, Нармандзкія астравы |
|
| Рост | 178 | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1989—1993 1993—1997 1997—2003 2003—2005 |
Чэлсі Блэкбэрн Ровэрз Чэлсі Саўтгэмптан |
90 (8) 129 (7) 140 (4) 44 (1) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1994—2000 | Ангельшчына | 36 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Грэм П’ер Ле Со (па-ангельску: Graeme Pierre Le Saux; 17 кастрычніка 1968, выспа Джэрсі, Нармандзкія астравы) — былы ангельскі футбаліст, левы абаронца.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў 1968 годзе на высьпе Джэрсі ў францускай сям’і. У юнацкія гады выступаў за адзін з астраўных клюбаў, у 1987 быў заўважаны галоўным трэнэрам «Чэлсі» Джонам Холінсам і запрошаны ў каманду. У склад Ле Со патрапіў толькі праз два гады, ужо пры Бобе Кэмпбэле, але хутка стаў гульцом асновы. З прыходам улетку 1991 году на пост галоўнага трэнэра «Чэлсі» Яна Партэрфілда Ле Со стаў атрымліваць менш гульнявой практыкі, а Дэвід Уэб, прызначаны настаўнікам лёнданцаў у лютым 1993 году і зусім ня бачыў Ле Со гульцом свайго клюбу, і ўжо ў сакавіку таго году ён быў прададзены за 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў у «Блэкбэрн Ровэрз», які ў наступным сэзоне стаў другім у чэмпіянаце, а яшчэ праз год выйграў чэмпіянат, праўда той сеэон Ле Со па ісьце прапусьціў па прычыне траўмы.
У 1997 годзе, у міжсэзонне, дзякуючы пасрэдніцтву Рууда Гуліта, трэнэра «Чэлсі», Ле Со быў выкуплены за 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў зваротна. Нягледзячы на перасьледуючыя яго траўмы і нялюбасьць з боку шматлікіх заўзятараў, а таксама партнэраў па камандзе, Ле Со ўспамінае свой другі пэрыяд знаходжаньня ў лёнданскім клюбе як шчасьлівы.
У 2003 годзе Ле Со быў абменены на гульца «Саўтгэмптану» Ўэйна Брыджа. За клюб з паўднёвай Ангельшчыны Ле Со адыграў два сэзоны і абвясьціў аб сваім сыходзе з футболу па заканчэньні сэзону 2004/05, у якім «Саўтгэмптан» пакінуў Прэм’ер-лігу.
За зборную Ангельшчыны Ле Со з 1994 па 2000 гады правёў 36 матчаў. Хатні чэмпіянат Эўропы ў 1996 годзе ён прапусьціў з-за траўмы, затое прысутнічаў у складзе зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Францыі ў 1998 годзе, дзе адыграў цалкам усе тры матчы групавой стадыі і выйшаў у стартавым складзе ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Аргентыны.
Пасьля завяршэньня кар’еры гульца Ле Со працаваў камэнтатарам і экспэртам на радыё, займаўся дабрачыннасьцю, грамадзкімі праектамі. У верасьні 2007 году выйшла яго аўтабіяграфічная кніга.
Дасягненьні [рэдагаваць]
Як гулец «Чэлсі»:
- Кубак ангельскай лігі — 1997/98
- Кубак уладальнікаў кубкаў — 1997/98
- Кубак Ангельшчыны — 1999/2000
Як гулец «Блэкбэрну»:
- Чэмпіён Ангельшчыны — 1994/95
Асабістая інфармацыя [рэдагаваць]
Жанаты, выхоўвае трох дзяцей. Нягледзячы на сямейнае становішча, шматлікія ўспрымалі і ўспрымаюць Ле Со як гамасэксуаліста, што правакавала шматлікія канфлікты, аж да боек. Так, у групавым матчы розыгрышу Лігі чэмпіёнаў 1995/96 супраць «Спартаку» ў Маскве Ле Со проста падчас матчу пабіўся са сваім аднаклюбнікам Дэвідам Бэцьці. Доўгі час лічылася, што Бэцьці тады абазваў Ле Со «педыкам», але ў сваёй кнізе ён аспрэчыў гэтую здагадку.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Статыстыка на soccerbase.com
- Сайт прыхільнікаў «Чэлсі». Інтэрвію па чацьвяргах: Грэм Ле Са
- Сайт, прысьвечаны гісторыі чэмпіянатаў сьвету
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Сымэн (бр) · 2 Кэмпбэл · 3 Ле Со · 4 Інс · 5 Эдамз · 6 Саўтгэйт · 7 Бэкгэм · 8 Бэці · 9 Шырэр · 10 Шэрынггэм · 11 Макманаман · 12 Нэвіл · 13 Мартын (бр) · 14 Андэртан · 15 Мэрсан · 16 Скоўлз · 17 Лі · 18 Кіёўн · 19 Л. Фэрдынанд · 20 Оўэн · 21 Р. Фэрдынанд · 22 Флаўэрз (бр) · Трэнэр Годл |
||
Грэм Ле Со — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў