Грэнобль
| Грэнобль | |||||
| Grenoble | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Рона-Альпы | ||||
| Дэпартамэнт: | Ізэр | ||||
| Плошча: | 18,13 км² | ||||
| Вышыня: | 212 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 155 100 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 38185 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ у. д. / 45.18778° пн. ш. 5.72694° у. д.Каардынаты: 45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ у. д. / 45.18778° пн. ш. 5.72694° у. д. | ||||
|
Грэнобль на мапе Францыі
Грэнобль
|
|||||
| http://www.ville-grenoble.fr | |||||
Грэнобль (па-француску: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтар дэпартамента Ізэр і гістарычнай вобласьці Дафін. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіх Альпаў. Насельніцтва складае 155 100 чалавек (2005).
Зьмест |
Геаграфія[рэдагаваць]
Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп: Шартрэз, Бэльдон і Вэркор, на беразе ракі Ізэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат горада умерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.
Гісторыя[рэдагаваць]
У III стагодзьдзі алёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга горада ўмацаванае селішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундзкіх каралеўстваў аж да 1032 году, калі ён увайшоў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі.
У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледыг’ер.
У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.
Адукацыя[рэдагаваць]
У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэта й некалькі іншых ВУЗаў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Грэнобль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |