Грэск (мэтэарыт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грэск (мэтэарыт)
Месца знаходкі альбо падзеньня: Менская вобласьць, Капыльскі раён
Час выяўленьня ліпень 1954 году
Маса, кг 303
Колькасьць экзэмпляраў 1
Тып Iron IIA-H
Месца захаваньня Асноўная частка (270 кг) у Беларуская калекцыя мэтэарытаў (музэй Інстытута геахіміі й геафізікі НАН Беларусі)
Дадатак Найбуйнейшы мэтэарыт у Беларусі

Грэск — жалезны мэтэарыт, знойдзены ў 1954 годзе ў Грэскім раёне (на сучаснай тэрыторыі Капыльскага раёну Менскае вобласьці). Найбуйнейшы з усіх мэтэарытаў, знойдзеных на Беларусі (вага — 303 000 г).

Быў пакрыты тоўстай карой акісьленьня, што гаворыць аб працяглым знаходжаньні ў глебе. Асноўная частка мэтэарыту (270 кг) знаходзіцца ў Беларускай калекцыі мэтэарытаў, узоры агульнай масай каля 30 кг — у музэях розных краінаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]