Грэцкі альфабэт
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Грэ́цкі альфабэ́т — альфабэт грэцкай мовы і іншых моваў грэцкай групы. Ён бесьперапынна выкарыстоўваецца з канца 9 альбо пачатку 8 стагодзьдзя да н. э. Грэцкі альфабэт, бадай, першы альфабэт, які ўключаў у сябе і зычныя і галосныя. Стандартна складаецца з 24 літараў, а таксама, у даклясычную эпоху ў некаторых дыялектах грэцкай мовы ўжываліся яшчэ 4 літары — Ϝ, ϝ (дыгама), Ϻ, ϻ (сан), Ϙ, ϙ (копа), Ϡ, ϡ (сампі). У клясычнай грэцкай мове дыгама, сан і копа выкарыстоўваліся для запісу лікаў.
| Літара | Назва | Вымаўленьне |
|---|---|---|
| Α α | альфа | [а] |
| Β β | бэта | [б,в] |
| Γ γ | гама | [ґ,г] |
| Δ δ | дэльта | шчыліннае [д] |
| Ε ε | эпсылён | [э] |
| Ζ ζ | дзэта | [з] |
| Η η | эта | [э, гі] |
| Θ θ | тэта | шчыліннае [т] |
| Ι ι | ёта | [і], [й] |
| Κ κ | капа | [к], [ц] |
| Λ λ | лямбда | [л'] |
| Μ μ | мю (мі) | [м] |
| Ν ν | ню (ні) | [н] |
| Ξ ξ | ксі | [кс] |
| Ο ο | о-мікрон | [о] |
| Π π | пі | [п] |
| Ρ ρ | ро | [р] |
| Σ σ ς | сыгма | [с] |
| Τ τ | таў | [т] |
| Υ υ | ы-псылён | [і], [ў] |
| Φ φ | фі | [ф] |
| Χ χ | хі | [х] |
| Ψ ψ | псі | [пс] |
| Ω ω | о-мэга | [о] |
Транскрыпцыя грэцкага альфабэту дагэтуль зьмяшчае вялікі шэраг спрэчных пытаньняў у беларускім мовазнаўстве[1] , што вядома у мовазнаўстве, як фэномэн апраксымацыі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Практычная транскрыпцыя назваў з грэцкай мовы. ARCHE Пачатак (7 красавіка 2011).
Грэцкі альфабэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў