Грэцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Ελληνική Δημοκρατία
Сьцяг Грэцыі Герб Грэцыі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Ελευθερία ή θάνατος
(Элефтэрыя і танатос)

(«Свабода або сьмерць»)''

Месцазнаходжаньне Грэцыі
Афіцыйная мова Грэцкая
Сталіца Атэны
Найбуйнейшы горад Атэны
Урад Парлямэнцкая рэспубліка
Кароляс Папуляс
Костас Караманліс
Плошча
 - Агульная
 - % вады
94-е месца ў сьвеце
131 940 км²
0,86%
Насельніцтва
 - Агульнае (2004)
 - Шчыльнасьць
74-е месца ў сьвеце
10 964 020
82/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
37-е месца ў сьвеце
$225 млрд
$21 100
Валюта Эўра ()
Часавы пас
 - улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 -Абвешчаная
 -Прызнаная
Ад Атаманскай імпэрыі
25 сакавіка 1821
1829
Дзяржаўны гімн «Hymn to Liberty»
Аўтамабільны знак GR
Дамэн верхняга ўзроўню .gr
Тэлефонны код +30
Мапа Грэцыі

Грэ́цкая рэспу́бліка альбо Грэ́цыя (па-грэцку: Ελληνική Δημοκρατία альбо Ελλάδα) — дзяржава ў Паўднёвай Эўропе, на Балканскай паўвысьпе і шматлікіх выспах (найбуйнейшыя — Крыт, Эўбэя, Родас, Лесбас) ў Эгейскім і Іянічным марах, ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Насельніцтва каля 10 мільёнаў, каля 95% грэкі. Сталіца — Атэны (Афіны). На поўначы Грэцыя мяжуе з Баўгарыяй і Македоніяй, на паўночным захадзе з Альбаніяй, на ўсходзе з Турцыяй.

Шмат хто ўважае Грэцыю «калыскай» сучаснай заходняй цывілізацыі. Грэцыя мае багатую старажытную гісторыю, а грэцкая культура стагодзьдзямі аказвала ўплыў на народы трох кантынэнтаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Грэцыі

[рэдагаваць] Палітыка

Грэцыя — парлямэнцкая рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца парлямэнтам на пяцігадовы тэрмін. Існуючая канстытуцыя была зацьверджаная парлямэнтам і ўведзена ў дзеяньне ў 1975 годзе, пасьля падзеньня вайсковай хунты, захапіўшай уладу з 1967 да 1974 году. З таго часу канстытуцыя двойчы зьмянялася ў 1986 і 2001 гадах. Канстытуцыя ўтрымлівае 120 параграфаў, якія падзяляюць дзяржаўную ўладу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую і дае пашыраныя гарантыі грамадзкім свабодам і правам.

Згодна з канстытуцыяй, выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту рэспублікі і ўраду. Пасьля папраўкі 1986 году прэзыдэнцкія абавязкі былі значна паменшаныя і зараз прэзыдэнт зьяўляецца хутчэй пратакольнай асобай. Абавязкі прэм’ер-міністра выконвае лідэр партыі, якая мае, на бягучы момант, большасьць у парлямэнце. Прэзыдэнт фармальна пазначае прэм’ер-міністра і па яго рэкамэндацыям міністраў. Прэм’ер-міністар валовае большай часткай палітычнай улады, і згодна з папраўкай 1986 году яму была перададзена большая частка прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца з 300 дэпутатаў. Законы прынятыя парлямэнтам павінны зацьвярджацца прэзыдэнтам. Парлямэнцкія выбары праходзяць кожныя чатыры гады, але прэзыдэнт мае права распусьціць парлямэнт па прапанове кабінэта міністраў. Прэзыдэнт, так сама, можа распусьціць парлямэнт пасьля таго як апазыцыя зможа арганізаваць вотум недаверу.

Судовая ўлада незалежная ад выканаўчай і заканадаўчай і складаецца з трох вярхоўных судоў: Касацыйны Суд (Άρειος Πάγος), Дзяржаўны Савет (Συμβούλιο της Επικρατείας) і Эканамічны Суд (Ελεγκτικό Συνέδριο). Судовая ўлада, так сама, уключае і грамадзянскія суды, якія разглядаюць адміністрацыйныя, грамадзянскія і крымінальныя справы.

[рэдагаваць] Геаграфія

Берагавая лінія Грэцыі складае 15 000 км. Колькасьць выспаў налічвае болей за 3000, якія аб’яднаныя ў некалькі архіпэлягаў. Агульная плошча выспаў складае 24,8 тыс. км², што складае 20% тэрыторыі.

Паверхня кантынэнтальнай часткі краіны пераважна ўзвышаная, 80% займаюць горы і пласкагор’і, пры гэтым горныя масівы займаюць 25% тэрыторыі. Сярэдняя вышыня гор вагаецца ад 1200 да 1800 мэтраў. Усходняя частка краіны мае раўнінны характар.

[рэдагаваць] Эканоміка

У 19811990 гадах у Грэцыі адбыліся значныя эканамічныя пераўтварэньні і пачаўся хуткі эканамічны рост краіны. З сельскагаспадарчай краіны Грэцыя перанакіравала сваю эканоміку на сфэру паслугаў (у асноўным транспарт), турызм, гандаль і фінансы. Важную ролю адыграў і удзел з 1981 года ў Эўрапейскім Зьвязе, а так сама дапамога з яго боку. З 1985 да 1991 г.г. Грэцыя атрымлівала штогод 2,5 млрд. даляраў ў рамках, так званага, інтэграцыйнага пляну, сярэднегадавы прырост СУП к 1987 – 1990 г.г. складаў 1,6%. У 1990 годзе 57% нацыянальнага прыбытку ствараюць паслугі, 18% - прамысловасьць, 14% - сельская гаспадарка.

У прамысловасьці асноўнае разьвіцьцё атрымала лёгкая і харчовая галіны. Агулам у прамысловасьці занятыя 21% працаздольнага насельніцтва. Вядзецца здабыча баксытаў, пірытаў, нікелю, магнэзытаў. Разьвітая і мэталюргічная прамысловасьць, яле ў адпаведнасьці з рашэньнем ЭЗ, вытворчасьць сталі скарочана на 30%. Існуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галінаў эканомікі. У горадзе Волас разьмешчана самая буйная ў сьвеце фабрыка цэмэнту. Пад грэцкім флягам рэгіструецца шмат караблёў, у выніку чаго, фармальна Грэцыя валодае самым буйным у сьвеце грамадзянскім флётам. Значную ролю, традыцыйна, мае рыбная лоўля.

У сельскай гаспадарцы разьвіцьцё атрымала вытворчасьць садавіны і гародніны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца масьліны, вінаград, дыні, пэрсікі, апэльсіны і памідоры.

Штогод Грэцыя прымае каля 10 млн. турыстаў, што дае значную долю грашовага прыбытку краіны.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Большасьць насельніцтва Грэцыі складаюць грэкі (80-90%), але гэтыя зьвесткі часта аспрэчваюцца, у выніку недаўліку нацыянальных меншасьцяў, асабліва моўным. Афіцыйная статыстыка Грэцыі не вядзе ўліку насельніцтва па нацыянальнасьцям. Па зьвесткам навукоўцаў-этнаграфаў, у Грэцыі існуюць наступныя нацыянальныя меншасьці: туркі (0,8%), памакі (баўгарамоўныя мусульмане – 0,3%), цыгане-мусульмане (0,1%), альбанцы (1-5%), арамуны (1,1%), праваслаўныя цыгане (1,8%), сэрбы (0,3%), арабы (0,3%), армяне (0,3%), габрэі (0,05%) і інш.

Асноўнымі гарадамі грэцыі зьяўляюцца:

Нр Горад Колькасьць
насельніцтва
1. Атэны 745 514
2. Салонікі 363 987
3. Піры 175 697
4. Патра 171 616
5. Геракліён 137 711

[рэдагаваць] Рэлігія

Больш за 95% грэкаў зьяўляюцца чальцамі грэцкай праваслаўнай царквы.

[рэдагаваць] Культура

Асноўны артыкул: Грэцкая культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Глядзі таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Грэцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Асабістыя прылады
На іншых мовах