Гуам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Guåhån
Territory of Guam
Сьцяг Гуаму Герб Гуаму
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: «Where America's Day Begins»
Месцазнаходжаньне Гуаму
Афіцыйная мова ангелькая
чамора
Сталіца Хагатна
Найбуйнейшы горад Дэдэда
Урад залежная тэрыторыя
Барак Абама
Фэлікс Пэрэс Камача
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
190-е месца ў сьвеце
541,3 км²
нязначны
Насельніцтва
 - Агульнае (2009)
 - Шчыльнасьць
181-е месца ў сьвеце
178 000
320/км²
СУП
 - Агульны (2000)
 - на душу насельніцтва
167-е месца ў сьвеце
$2,5 млрд
$15 000
Валюта Даляр ЗША (USD)
Часавы пас
 - улетку
UTC+10 (UTC+10)
+10 (UTC+10)
Незалежнасьць
-
-
Дзяржаўны гімн «Fanohge Chamoru»
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .gu
Тэлефонны код +1 671
Мапа Гуаму

Тэрыторыя Гуа́м (па-ангельску: Territory of Guam) — выспа ў архіпэлягу Марыянскіх выспаў у Ціхім акіяне, якая належыць ЗША.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспа была адкрытая 6 сакавіка 1521 году Фэрнанам Магеланам і атрымала назву Зладзейская выспа, таму што мясцовыя жыхары не разумелі, што такое ўласнасьць і скралі з карабля дробныя рэчы. У 1668 годзе на выспу прыбылі першыя гішпанскія місіянэры. У 1898 годзе, пасьля гішпана-амэрыканскай вайны выспа была перададзена ЗША.

Пад час Другой Сусьветнай вайны, у 1941 годзе выспа была акупаваная Японіяй. Акупацыя цягнулася да 21 ліпеня 1944 году. У 1950 годзе кіраўніцтва над выспай перайшло ад Вайскова-марскога флота ЗША Міністэрству Замежных справаў, тут была прынятая канстытуцыя, сфармаваны парлямэнт, жыхарам было падаравана амэрыканскае грамадзянства. З гэтага часу Гуам атрымаў унутраную аўтаномію, якая была пашыраная ў 1970 годзе.

[рэдагаваць] Палітыка

Гуам зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Урадам выспы кіруе губэрнатар, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Грамадзяне Гуама адначасова зьяўляюцца грамадзянамі ЗША, але яны ня маюць права галасаваць у прэзыдэнцкіх выбарах ЗША.

[рэдагаваць] Геаграфія

Выспа мае вульканічнае паходжаньне, абкружаная каралавымі рыфамі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, паміж Гаваямі і Філіпінамі. Гуам – гэта самая вялікая і самая паўднёвая выспа з Марыянскіх выспаў.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Гуам дзеліцца на 19 акругаў:

  1. Агат
  2. Асан-Маіна
  3. Барыгада
  4. Чалан Пага-Ардот
  5. Дэдэда
  6. Хагатна
  7. Хагатна Хэйтс
  8. Інараян
  9. Мангілао
  10. Мерыза
  11. Монгмонг-Тота-Маітэ
  12. Піці
  13. Санта Рыта
  14. Сынаяна
  15. Талафофа
  16. Тамунінг
  17. Уматак
  18. Юіга
  19. Ёна

[рэдагаваць] Эканоміка

Асновай эканомікі Гуаму зьяўляецца абслугоўваньне амэрыканскай вайсковай базы і турызм. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля. Праблемай выспы зьяўляюцца злачынныя групы з Кітаю, Расеі, Японіі і Паўднёвай Карэі, якія «адмываюць» тут брудныя грошы, гандлююць наркотыкамі і рабамі[Крыніца?].

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва Гуаму складаецца з наступных этнічных групаў:

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм (85%). Мовамі, якімі карыстаюцца жыхары выспы зьяўляюцца: ангельская (38,3%), чамора (22,2%), філіпінская (22,2%), іншыя (17,8%).

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гуамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Акіяніі
LocationOceania.png Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы
Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·

Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія