Губерня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Губерня
трансьліт. Hubiernia
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Сельсавет: Антопальскі
Насельніцтва: 520 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225850
СААТА: 1220802019
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°11′42″ пн. ш. 24°47′17″ у. д. / 52.195° пн. ш. 24.78806° у. д. / 52.195; 24.78806Каардынаты: 52°11′42″ пн. ш. 24°47′17″ у. д. / 52.195° пн. ш. 24.78806° у. д. / 52.195; 24.78806
Губерня на мапе Беларусі ±
Губерня
Губерня
Губерня
Губерня
Губерня
Губерня

Губе́рня[1]вёска ў Антопальскім сельсавеце Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[2].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 520 чалавек
  • 1999 год — 504 чалавекі

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маёнтку Губэрня Кобрынскага павету жыў Аляксандар Юльян Міцкевіч — родны брат паэта Адама Міцкевіча. Былы прафэсар рымскага права Харкаўскага ўнівэрсытэту Аляксандар Міцкевіч пасьля выхаду ў адстаўку каля 1859 году набыў на Палесьсі маёнтак Губэрня і пераехаў жыць сюды разам з сваёй жонкай Тэрэзай і двума дзецьмі Францішкам і Марыяй. У Губэрні ён напісаў свае творы «Энцыкляпэдыя права» і «Курс рымскага права» (ня выдадзены). У 1863 годзе ён дапамагаў паўстанцам атраду Рамуальда Траўгута.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 112
  2. ^ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области»(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Дзяніс Жыхавец. Касцюшкі, Міцкевічы, Траўгуты…