Гудзонаў заліў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гудзонаў заліў (па-ангельску: Hudson Bay, па-француску: baie d'Hudson) — частка Паўночнага Ледавітага акіяна, якая прымыкае таксама да Атлянтычнага акіяна. Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадзкіх правінцый Квэбэк, Антарыё, Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Заліў на паўночна-ўсходзе аддзелены ад мора Бафіна выспай Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лябрадор Гудзонавым пралівам, з Паўночным Ледавітым акіянам — водамі заліва Фокс. Плошча акваторыі −1230000 км ². Глыбіня да 258 м. З кастрычніка па ліпень пакрыты лёдам.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |