Гудзішкі (Шчучынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гудзішкі
лац. Hudziški / Gudziški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Сельсавет: Васілішкаўскі
Насельніцтва: 20 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовы індэкс: 231522
СААТА: 4258813041
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′32.0″ пн. ш. 24°48′47.5″ у. д. / 53.758889° пн. ш. 24.813194° у. д. / 53.758889; 24.813194Каардынаты: 53°45′32.0″ пн. ш. 24°48′47.5″ у. д. / 53.758889° пн. ш. 24.813194° у. д. / 53.758889; 24.813194
Гудзішкі на мапе Беларусі ±
Гудзішкі
Гудзішкі
Гудзішкі
Гудзішкі
Гудзішкі
Гудзішкі

Гу́дзішкі[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Лябёдкі. Уваходзяць у склад Васілішкаўскага сельсавету Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гуда (імя)

Гуда або Года (Gudo, Godo) — імя германскага паходжаньня[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 33 чалавекі
  • 2010 год — 20 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 363
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 659—660.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.