Гулец (раман)
| Гулец | |
| Игрок | |
| Жанр: | раман |
|---|---|
| Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Год напісаньня: | 1866 |
| Публікацыя: | 1866 |
«Гулец» — раман расейскага пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага, упершыню апублікаваны ў поўным зборы ягоных твораў у 1866. Гэты раман неаднаразова інсэніраваўся і стала трымаўся ў рэпэртуары многіх драматычных тэатраў.
[рэдагаваць] Гісторыя стварэньня
Напісаньне рамана мае доўгую перадгісторыю.
Задума раман «Гулец» зьявілася яшчэ ўвосень 1863 г. 18 (30) верасьня з Рыма Дастаеўскі пісаў Мікалаю Страхаву:
| «Сюжэт аповеду наступны: адзін тып замежнага расейца. Зьвярніце ўвагу: пра замежных расейцаў шмат пісалі ў часопісах. Усё гэта будзе паказана ў маім апавяданьні. Ды й ўвогуле будзе адлюстравана сучаснасьць (наколькі магчыма, зразумела) нашага ўнутранага жыцьця. Я бяру натуру шчырую, аднак, чалавека шырока адукаванага, але ва ўсім незакончанага, які страціў веру і ня сьмее верыць, які паўстаў на аўтарытэты і які баіцца іх. Ён супакойвае сябе тым, што яму няма чаго рабіць у Расеі і таму ён жорстка крытыкуе людзей, якія клічуць з Расеі нашых, замежных расейцаў. Галоўная ж думка ў тым, што ўсе яго жыцьцёвыя сокі, сілы, буянства, адвага пайшлі на рулетку. Ён — гулец, і ня просты гулец, таксама як скупы рыцар Пушкіна ня проста скупы... Ён, па-свойму, паэт, але справа ў тым, што ён сам саромеецца гэтае паэзіі, бо глыбока адчувае яе нізасьць, хаця патрэба рызыкі і надае яму высакароднасьць у сваіх жа вачох. Увесь аповед — аповед пра тое, як ён трэці год гуляе ў ігорных дамах на рулетцы[1].» | ||
У 1863 годзе Фёдар Дастаеўскі прыехаў на адпачынак у Бадэн-Бадэн. Тамака ён за некалькі дзён прагуляў ня толькі ўсе свае грошы, але і гатоўку сваёй сяброўкі Паліны Суславай. Каб выпутацца з пазыкаў, ён заключыў кантракт з выдавецтвам Ф. Т. Сьцялкоўскага, па якому ён абяцаў для яго выданьня напісаць раман, ня меней за 12-ць друкаваных аркушаў, і ў выпадку яго ненапісаньня да 1 лістапада 1866 г., Сьцялкоўскаму дазвалялася на працягу дзевяці гадоў выдаваць дарма ўсё, што напіша пісьменьнік, без усякае ўзнагароды. Захоплены працай над «Злачынствам і пакараньнем», Дастаеўскі ня браўся за новы раман да пачатку кастрычніка 1866 г. Калі ж часу засталося менш за месяц, ён вымушаны быў запрасіць стэнаграфістку Ганну Грыгор'еўну Сьніткіну і прадыктаваўёй тэкст рамана за 26 дзён, з 4 па 29 кастрычніка.
Тэмай рамана зьяўляецца ўсепаглынаючая прага да азартных гульняў. Менавіта Суслава лічыцца прататыпам гераіні рамана — Паліны Аляксандраўны. Пакутлівыя адносіны галоўнага героя рамана з Палінай зьяўляюцца адлюстраваньнем няпростых стасункаў Дастаеўскага з Суславай.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Выбраныя творы : Пер.з рус. А. Каляды / Фёдар Дастаеўскі; Прадм. А. Рагулі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2004. - 672с. — (Беларускі кнігазбор: замежная літаратура) ISBN 985-6730-38-4 С. 665
| Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі | ||
|---|---|---|
| Раманы |
Бедныя людзі · Прыніжаныя і зьняважаныя · Запіскі з падпольля · Злачынства і пакараньне · Гулец · Ідыёт · Д'яблы · Падлетак · Браты Карамазавы
|
|
| Аповесьці й аповеды |
Двайнік · Занатоўкі зь мёртвага дому · Раман у дзевяці лістах · Вёска Сьцяпанчыкава і яе жыхары · Пан Прахарчын · Гаспадыня · Белыя ночы · Ёлка і вясельле · Палзункоў · Слабое сэрца · Чужая жонка і муж пад ложкам · Нетачка Нязванава · Маленькі герой · Дзядзюшкін сон · Сумленны злодзей · Пецярбурскія сны ў вершах і ў прозе · Брыдкі анэкдот · Кракадзіл · Вечны муж · Бабок · Мужык Марэй · Стогадовая · Ціхмяная · Два самагубства · Сон сьмешнага чалавека
|
|
| Публіцыстыка | ||
| Зьвязаныя артыкулы | ||