Гульня шкляных пэрлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гульня шкляных пэрлаў
Das Glasperlenspiel
HermannHesse DasGlasperlenspiel(1st ed).jpg
Жанр: раман
Аўтар: Гэрман Гэсэ
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 19311942
Публікацыя: 1943
Перакладчык: Васіль Сёмуха
Электронная вэрсія

«Гульня шкляных пэрлаў» (па-нямецку: Das Glasperlenspiel) — апошні і галоўны раман нямецка-швайцарскага пісьменьніка Гэрмана Гэсэ, над якім ён працаваў з 1931 па 1942 год (кніга была скончаная 29 красавіка 1942 году). Упершыню раман апублікаваны 18 лістапада 1943 году ў цюрыскім выдавецтве «Фрэтц і Васмут» (Fretz & Wasmuth) у двух тамах. У 1946 годзе Гэсэ быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў тым ліку і за гэты твор.

Галоўны герой кнігі — Ёзэф Кнэхт. Яго тытул — Магістар гульні (лац. Magister Ludi). Тэрмін Magister Ludi — гэта калямбур: 'ludus' на лацінскай мове можа азначаць як «гульня», так і «школа». Такім чынам, Magister Ludi можа азначаць як «Магістар гульні», так і «школьны настаўнік».

Алюзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва правінцыі Касталія, паходзіць ад імя німфы Касталіі, якую Апалён ператварыў у крыніцу, што даруе натхненьне таму, хто зь яе напіўся.

Імёны пэрсанажаў рамана зьмяшчаюць адсылкі на рэальных людзей. Гэтак, папярэдніка Ёзэфа Кнэхта на пасадзе магістра гульні звалі Томас ван дэр Травэ, і ў яго імені ўгадваецца Томас Ман, які нарадзіўся ў Любэку на рацэ Травэ. Таленавіты, але не зусім стабільны сябра Ёзэфа Кнэзта, носіць імя Фрыц Тэгулярыюс, што зьяўляецца адсылкай на Фрыдрыха Ніцшэ, айцец Якаб, імаверна, мае за аснову Якаба Буркгарта[1]. Імя Карлё Фэрамонтэ зьяўляецца італьянізаваным варыянтам імя пляменьніка Гэсэ, Карла Ізэнбэрга.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Theodore Ziolkowski, Foreword to The Glass Bead Game, p. ix. Owl Books. ISBN 0-8050-1246-X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]