Гумно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гумно

Гумно́ (або ток, клуня, рыга) — драўлянае гаспадарчае збудаваньне сялянскай сядзібы прызначанае для прасушваньня і абмалоту снапоў зерня. Слова гумно сустракаецца з ХІ ст. і этымалягічна паходзіць ад Гу – гавяда і мьн – мяць, што значыла памяшканьне, дзе жывёлаю мялі зерне. Характэрнымі прыкметамі гумна як збудаваньня былі нізкія сьцены і высокая чатырохсхільная страха, якая рабілася часьцей за ўсё на сохах (ставілі папарна). Вароты рабіліся з тарца або ў падоўжанай сьцяне. Гумно на Беларусі магло мець сушылку (еўня, асець), а магло будавацца безь яе.

Гумно. Строчыцы, 2008

Слова гумно ў сялянскім побыце мае шырокі сэнс. Прыкладам, у некаторых мясьцінах Беларусі (паўночна-ўсходняя Меншчына) функцыі гумна пераймалі пуня і адкрыты ток. У такім выпадку месца дзе стаяла пуня называлі гумнішчам, а адкрыты ток — гумном. На Вілейшчыне гумном называлі частку двара, дзе знаходзіліся ток, азярод і сеньнік. Звычайна гумно асацыюецца з месцам захоўваньня снапоў, сена і кармавых. Месца дзе стаяла гумно называлася гумнішча. Часам слова гумно і гумнішча варта разглядаць як сынонімы. Пры аднабаковай забудове вёскі гумно маглі выносіць на другі бок вуліцы. Памер гумна залежаў ад заможнасьці гаспадара. Унутры ў гумне рабіліся засекі для снапоў розных відаў зерня.

Гумно. Строчыцы, 2008

Па канструкцыі гумно, а таксама іншыя збудаваньні гумнішча можна падзяліць на:

Звычайна гумно складалася з двух частак: току — месца для абмалоту зерня і еўні — месца для прасушваньня снапоў.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Літаратура

  • Лакотка, А. І. На тым гумнішчы...//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

  • Commons-logo.svg  Гумносховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах