Густаў Клімт
| Густаў Клімт | |
| Нарадзіўся: | 14 ліпеня 1862 (150 гадоў) Вена, Аўстрыя |
|---|---|
| Памёр: | 6 лютага 1918 |
| Нацыянальнасьць: | аўстрыец |
| Грамадзянства: | Аўстрыйская імпэрыя, Аўстра-Вугоршчына |
| Заняткі: | жывапіс |
| Вучоба: | школа прыкладных мастацтваў пры аўстрыйскім музэі індустрыяльнага мастацтва у Вене |
| Плынь: | мадэрнізм |
Густаў Клімт (па-нямецку: Gustav Klimt) 14 ліпеня 1862 — †6 лютага 1918), аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст. Зарабляў на жыцьцё таксама, працуючы дэкаратарам, дызайнэрам малюнку тканін. Выбітны прадстаўнік сэцэсіі, вядучы прадстаўнік венскага мадэрнізму.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Прафэсійнае жыцьцё [рэдагаваць]
Густаў Клімт нарадзіўся ў сям'і Эрнста Клімта і Ганны Разаліі Фінстэр у прадмесьці Вены. Бацька Густава быў рэзчыкам па золаце, і спрыяў разьвіцьцю мастацкіх схільнасьцяў у дзяцей. Іншыя сыны — Эрнст (малодшы) і Георг Клімты таксама сталі мастакамі.
Навучаўся ў венскай мастацкай школе (Kunstgewerbeschule) у Фэрдынанда Ляўфбэргэра (Ferdinand Laufberger).
У 1879 г. працаваў у Ганса Макарта (Hans Makart). З 1883 да 1892 разам з братам Эрнстам ды мастаком Францам Мачам (Franz Matsch) працаваў у, імі ж заснаванай, «кампаніі жывапісцаў». З Мачам, аднак, стасункі пазьней разладзіліся — пасьля таго, як эскізы фрэсак Густава Клімта для стэлы венскага ўнівэрстэту былі непрыхільна ўспрынятыя венскай публікай.
У 1890 г. Клімт быў узнагароджаны імпэратарам за карціну з выявай інтэр'еру старога гарадзкога тэатру Вены. У 1891 г.стаў сябрам венскага "Дому мастакоў", але выйшаў зь яго ў 1897 і стаў адным з заснавальнікаў Венскай сэцэсіі (Wiener Secession) (быў яе прэзыдэнтам з 1897 да 1899 гг.)
У 1900 г. ягоная карціна "Філязофія" атрымала залаты мэдаль на Сусьветнай выставе ў Парыжы.
У 1905 г. ён адбыўся ягоны разрыў зь Венскай сэцэсіяй.
Асабістае жыцьцё [рэдагаваць]
Клімт ніколі ня меў сям'і, але меў стасункі зь вялмкай колькасьцю каханак. Меў пазашлюбнага сына.
Сьмерць [рэдагаваць]
Густаў Клімт памёр ад інсульту 6 лютага 1918 г., і быў пахаваны на венскіх могілках Hietzing. У 1924 г. ягоным імём быў названы венскі завулак (Klimtgasse).
Цікавыя факты [рэдагаваць]
Копіі шасці яго карцін былі выкарыстаны ў застаўцы анімэ Elfen Lied.
Галерэя [рэдагаваць]
Спасылкі [рэдагаваць]
- AZH: галерэя - Густаў Клімт (укр.)
- Архіў Густава Клімта (ням.)
- Таварыства імя Густава Клімта (ням.)
- Найбуйнейшы збор твораў Густава Клімта ў палацы Бэльвэдэр, Вена (ням.)
- Жыцьцяпіс і працы (ням.)
Густаў Клімт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў