Гусьцяра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гусьцяра
Blicca bjoerkna.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Касьцявыя рыбы
Атрад Карпападобныя
Сямейства Карпавыя
Род Гусьцеры
Від Гусьцяра
Бінамінальная намэнклятура
Blicca bjoerkna


Гусьцяра (Blicca bjoerkna) - рыба сямейства карпавых, адзіны прадстаўнік роду гусьцеры (Blicca). Народныя назвы — пласкірка, сухарэбрыца, сівуха, сьцерка, губар.

Даўжыня да 35 см, маса да 1,3 кг, але звычайна — 100-200 г. Чародная рыба. Серабрыстым, моцна сплюснутым з бакоў целам нагадвае маладога ляшча. Гусьцяра адрозьніваецца ад ляшчоў выключна колькасьцю і разьмяшчэньнем глытачных зубоў, якіх знаходзіцца з кожнага боку не па пяць, а па сем і прытым у два рады.

Commons-logo.svg  Гусьцярасховішча мультымэдыйных матэрыялаў