Гутаркі ўдзельніка:Vaukalaka

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

zedlik 18:26, 9 кастрычніка 2009 (UTC)

Файл:Naskalny bortnik.png[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Калі файл існуе ў ВікіСховішчу (Commons), ён можа быць бачны ў усіх моўных падзелах Вікіпэдыі й ужо не трэба яго загружаць на беларускую Вікіпэдыю. Таму я выдаліў файл Naskalny bortnik.png. Bocianski 20:21, 15 кастрычніка 2009 (UTC)

Вітаю! Хачу зьвярнуць вашую ўвагу, што ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Вікіпэдыі і Законам аб аўтарскім і сумежных правах усе выявы, якія загружаюцца ў Вікіпэдыю, мусяць мець пазнаку пра крыніцу выявы, ліцэнзію, пад якой яна распаўсюджваецца, аўтара (уладальніка аўтарскіх правоў) і, па магчымасьці, час стварэньня. Калі ласка, дадайце гэтыя зьвесткі ў загружаныя вамі выявы. Для гэтага зручна карыстацца шаблёнам {{Інфармацыя}}. Прыклады афармленьня можна ўбачыць, напрыклад, у выявах Файл:Lukamlaskayadres.jpg ці Файл:Аляксандар Сыч.jpg. —zedlik 01:46, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Вось з чым сутыкнуўся - ёсьць, напрыклад, выява атсканаваная з кнігі (ці можна яе выкарыстоўваць і як пазначаць "ліцэнзійнае пытаньне"? Ці, напрыклад, выява ўзята з Інтырнэта?

З.Ы. Я некалькі зрабіў выяў (па шаблёну) - добра ці не такое? мо больш грунтоўна ставіцца трэба?:) Vaukalaka 09:54, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Калі аўтар выявы (не істотна, у інтэрнэце выява была апублікаваная ўпершыню ці ў кнізе) не пазначыў ліцэнзію, пад якой распаўсюджваецца ягоная выява, ці пазначыў, што яна ахоўваецца аўтарскімі правамі, то ліцэнзія па змоўчаньні будзе {{FairUse}} — такія файлы можна загружаць у Вікіпэдыю, але ў невысокім разрозьненьні (памерам ня больш за прыкладна 300 на 400 піксэлаў) і пры ўмове, што няма вольнай альтэрнатывы. Вольная альтэрнатыва — гэта калі аўтар выявы пісьмова адмаўляецца ад часткі сваіх правоў і дазваляе неабмежванае выкарыстаньне сваёй працы (з выкананьнем ці без выкананьня пэўных умоваў). Тады ліцэнзія будзе тая, у адпаведнасьці зь якой аўтар апублікаваў сваю выяву, напрыклад {{CC-BY-SA-2.5}}. Напрыклад, у Файл:Старажытныя бортнікі.gif вы зрабілі, на мой погляд, усё выдатна, проста дадайце, калі ласка, ліцэнзію {{FairUse}}.
Наконт грунтоўнасьці — пакуль таго, што ёсьць, на маю думку, дастаткова, але ў сувязі з тым, што беларускі разьдзел пашыраецца, а ў Вікіпэдыі з аўтарскімі правамі ўсё дастаткова строга (то бок поўная свабода ў выкарыстаньні свабодных выяваў і выяваў, тэрмін дзеяньня аўтарскіх правоў для якіх выйшаў, і вельмі абмежаванае выкарыстаньне абароненых выяваў), мяркуецца, што хутка пачнуць дзейнічаць новыя патрабаваньні, каб упарадкаваць несвабодныя выявы (гэтыя — Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня), таму яшчэ трэба будзе дадаваць шаблён абгрунтаваньня. Зрэшты, пакуль гэта толькі праект. Ну і я тут падумаў, напэўна, варта будзе зрабіць асобную старонку з апісаньнямі ўсіх гэтых патрабаваньняў-ліцэнзій, каб новым удзельнікам было прасьцей ва ўсім гэтым разабрацца :) —zedlik 13:54, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Дарэчы, у ВікіСховішчы, магчыма, знойдуцца выявы, з дапамогай якіх можа аздобіць артыкулы, напрыклад, паглядзець можна ў катэгорыі commons:Category:Beekeeping і ўкладзеных катэгорыях. Калі там ёсьць патрэбны файл, то вельмі пажадана выкарыстоўваць яго адтуль, а не загружаць сюды (гэта зьвязана з прававымі аспэктымі). Устаўка на старонку файла зь ВікіСховішча ажыцьцяўляецца гэтаксама, як і звычайнага лякальнага файла — усе выявы адтуль даступныя тут. Калі якія ёсьць якія пытаньні наконт гэтага — зьвяртайцеся. —zedlik 01:46, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Дзякуй за падтрымку, калі што абавязкова спытаю Vaukalaka 09:17, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Прывітаньне. Вы выкарыстоўваеце коды шаблёнаў, а трэба рабіць толькі спасылку на шаблён. Прыклады: {{Удзельнік/Зь Беларусі}}, {{Удзельнік/З Гомля}}, {{Удзельнік/Паганец}}, {{Удзельнік/Не ўжывае сьпіртное}}, {{Удзельнік/Ня паліць}}, {{Удзельнік/Лепей не па-расейску}} і г.д. Усе шаблёны зьмешчаныя тутака. --Ліцьвін 10:47, 4 лістапада 2009 (UTC)

Дзякуй за параду:) Усё выправіў! Vaukalaka 11:24, 4 лістапада 2009 (UTC)
Няма за што, заўсёды рады дапамагчы :-) --Ліцьвін 11:38, 4 лістапада 2009 (UTC)

Зьвяртаю вашую ўвагу, што для файлаў зь несвабоднымі ліцэнзіямі мусяць выконвацца крытэры добрасумленнага выкарыстаньня, а таксама на старонцы апісаньня павінен прысутнічаць шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}} для кожнага артыкула ў якім ужываецца файл. --Red_Winged_Duck 15:38, 8 лістапада 2009 (UTC)

Шаблён сьвяты (спроба)[рэдагаваць крыніцу]

Паганская (тутэйшая) традыцыя
Назва сьвята: Вялікдзень
Час сьвяткаваньня: Пасля 22 сакавіка
Абрадавае значэньне: Веснавое сьвята ў гонар сонца, абуджэньня прыроды й надыходу "вялікіх дзён" палявых работ
Каталіцкая традыцыя
Назва сьвята: Вялікдзень
Час сьвяткаваньня: Рухомы час сьвяткаваньня
Абрадавае значэньне: Кароткае апісаньне сэнсу сьвята паводле каталіцкай традыцыі
Праваслаўная традыцыя
Назва сьвята Сьветлае Хрыстова Ўваскрасеньне
Час сьвяткаваньня Руховы часа сьвяткаваньня (на адзін тыдзень пазней за каталіцкае адпаведнік сьвята)
Абрадавае значэньне: Кароткае апісаньне сэнсу сьвята паводле праваслаўнай традыцыі

Першапачатковы выгляд - такі (ён яшчэ не дасканалы) - не магу яго пакуль зрабіць з правага боку старонкі, трэба яшчэ каб кожная традыцыя была неяк ў загалоўку, лічу, што выяву трэба пад кожнай традыцыяй, і абавязкова пад назвай кожнай традыцыі - дату спраўленьня сьвята. Колеры пакуль не дасканалыя - буду думаць і глядзець. Vaukalaka 16:37, 10 лістапада 2009 (UTC)

Вы абралі трохі ня тую аснову: шаблён:Навігацыйная табліца звычайна выкарыстоўваецца для навігацыі, т.б. разьмяшчаецца ўнізе старонкі, ну а для вашых мэтаў больш падыйдзе Шаблён:Infobox. Як прыклад вытворнага — Шаблён:Мастак (код пераробкі Infobox'а ў Мастак'а можна паглядзець тут).
Што жа датычыцца зьместу, то я па праўдзе ня ведаю, наколькі слушна расьпісваць кожнае сьвята ў выглядзе тэзаў — часам, здаецца, можа і ня быць нейкай пэўнай пасьлядоўнасьці кананічных дзеяў, альбо яны могуць мець варыяцыі (да прыкладу, у залежнасьці ад мясцовасьці). Магчыма, дастаткова будзе пазначыць назвы й даты сьвяткаваньня ў розных традыцыях + дадаць нейкі кароткі камэнтар па сутнасьці сьвята (асобна для хрысьціянаў і для паганцаў), а пра адрозьненьні ў абраднасьці напісаць у самім артыкуле?
--Казімер Ляхновіч 19:11, 10 лістапада 2009 (UTC)
Слушныя заўвагі:)) я цалкам згодзен. Паспрабую перарабіць шаблён. Я зараз таксама гляджу на бягучы шаблён і бачу - што ён надта складаны.:)) Vaukalaka 19:54, 10 лістапада 2009 (UTC)
Вось першы прыклад шаблёну для сьвятаў (пакуль ён не прыдатны на карыстаньне, можа з нейкімі хібамі:)) буду патроху выпраўляць і даводзіць яго да сапраўднага шаблёну:))) Vaukalaka 13:53, 12 лістапада 2009 (UTC)
Як па мне, то ўсё слушна. Працуйце ў тым жа кірунку ;) --Казімер Ляхновіч 15:16, 12 лістапада 2009 (UTC)
Ну вось яшчэ трошкі дапрацаваў (колер можа рушыцца), таксама разбіў на тры часткі (каб на кожную традыцыю, можа, і розны стыль;)) Vaukalaka 16:05, 13 лістапада 2009 (UTC)
Як канчаткова дапрацуеце + калі ніхто больш ня выкажацца, мяркую, можна ствараць Шаблён:Сьвята. --Казімер Ляхновіч 17:22, 13 лістапада 2009 (UTC)
Супэр. Тады ў будучыні зробім шаблён зь пералікам беларускіх сьвятаў. --Jauhienij 17:27, 13 лістапада 2009 (UTC)

Трошкі паспрабую з колерам падумаць, дый вось што яшчэ цікава: паганская альбо тутэйшая традыцыя (па словах даследчыкаў і лінгвістаў paganus - сялянскі ці неяк так з латыні - таму я б выкарытоўваў менавіта ў прыведзенай форме (паганская (тутэйшая) традыцыя) - трошачкі пазьней спасылачку ўстаўлю, калі знайду - калі не (тады застанецца ўсё ў папярэднім выглядзе). Усё ж ёсьць жаданьне "колеравага адасабленьня" традыцыяў: паганская (тутэйшая) - цёмна-зялёны колер (адпаведна гушчача лесу (калі знайду адмысловыя спасылкі дадам да сваіх словаў), каталіцкая і праваслаўная - мякькі жоўты колер (адпаведна поле, стэп) - калі знайду спасылку на свае словы дадам. Жадаю, каб было ўсё як мага рэальней:) Vaukalaka 16:18, 16 лістапада 2009 (UTC)

Калі ласка, прабачце, калі зашмат спасылак, якія трэба чытаць, каб вызначыць нешта - што я казаў раней. Буду да стварэньня шаблёну прыступаць, але ня зусім добра разумею як:))) - проста ў шабён ўстаўляць, тое што раней напісаў, ці неяк па-іншаму рабіць што трэба:))) калі ласка, парайце што рабіць:)) дзякуй. Vaukalaka 10:43, 18 лістапада 2009 (UTC)

Колерам каталіцвам звычайна абіраюць розныя адценьні лімоннага або залатога [6], [7], што адпавядае сымболіцы Ватыкана. Датычна астатняга тэмай абсалютна не валодаю, таму наўрад ці здолею што параіць, магчыма для праваслаўя варта пакінуць колер, які стаіць па змоўчваньні. Для стварэньня шаблёну варта проста перайсьці па спасылцы Шаблён:Сьвята і скапіяваць туды неабходную інфармацыю. Пры гэтым не забудзьцеся ўзяць у {{}} назвы парамэтраў «інфо» — па аналёгіі з шаблёнам Мастак, а таксама дадаць туды блёк {{Дакумэнтацыя}}. Калі што ня будзе атрымлівацца — я вам дапамагу. --Казімер Ляхновіч 13:10, 18 лістапада 2009 (UTC)
Добра:)), Так і зробім. Vaukalaka 14:56, 18 лістапада 2009 (UTC)

Згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня (пункт 1) у Вікіпэдыю можна загружаць толькі несвабодныя файлы, для якіх немагчыма стварыць вольную альтэрнатыву. У выпадку з Тодарам Кашкурэвічам такая альтэрнатыва можа быць створаная, таму файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 12:45, 13 студзеня 2010 (UTC)

Насамрэч, зараз пакуль няма магчымасьці атрымаць якасны партрэтны здымак Т. Кашкурэвіча - таму ўзяў з бачыны (таму і абазначыў правы і крытэры добрасумленнага выкарыстаньня), калі штосьці зроблена нфя правільна, калі ласка патлумачьце - буду надалей больш якасна працаваць у Вікіпедыі:)). Дзякуй. Vaukalaka 17:07, 13 студзеня 2010 (UTC)
Справа ў тым, што Вікіпэдыя ацэньвае магчымасьць зьяўленьня вольнай выявы, таму пакуль такая магчымасьць існуе (нават калі на цяперашні момант вольнай выявы няма), нельга загружаць файлы аб’екта, якія абароненыя аўтарскім правам. Таму застаецца чакаць, пакуль нехта зробіць і выкладзе партрэт Кашкурэвіча пад вольнай ліцэнзіяй. --Red_Winged_Duck 19:16, 13 студзеня 2010 (UTC)
Усё зразумела:) Тады, нічога не паробіш:)Vaukalaka 09:56, 14 студзеня 2010 (UTC)

Накіды па Сьвятам[рэдагаваць крыніцу]

Пачынаю рабіць накіды (першыя варыянты) па сьвятах. Пакуль што будзе атрымоўвацца. Тое, што напрацаваў пакуль (спасылкі буду выстаўляць, шукаць, каб шаблёны былі дасканалымі і правільнымі).

Каляды[рэдагаваць крыніцу]

Паганская (тутэйшая) традыцыя
Назва сьвята: Каляды
Час сьвяткаваньня: з 22 сьнежня да 19 студзеня
Абрадавае значэньне: Памежны пэрыяд пераходу ўлады ад хтанічных істотаў «іншасьвету» да... . Усе абрады прымеркаваны...
Каталіцкая традыцыя
Назва сьвята: Нараджэньне Хрыстовае (Нараджэньне Пана)
Час сьвяткаваньня: 25 сьнежня
Абрадавае значэньне: У гэтую ноч вітаюць прыход у сьвет Хрыста (Пана)
Праваслаўная традыцыя
Назва сьвята Раство Хрыстова
Час сьвяткаваньня 7 студзеня
Абрадавае значэньне: У гэтую ноч сьвяткуюць нараджэньне Збавіцеля

Вадохрышча[рэдагаваць крыніцу]

Паганская (тутэйшая) традыцыя
Назва сьвята: Вадохрышча
Час сьвяткаваньня: 19 студзеня
Абрадавае значэньне: Сьвята вады. Адданьнё пашаны вадзе.
Каталіцкая традыцыя
Назва сьвята: Гасподняе Богазьяўленьне
Час сьвяткаваньня: 6 студзеня
Абрадавае значэньне: Сьвята прымеркаванае да галоўных Эвангельскіх падзеяў: пакланеньне вешчуноў, хрост Хрыста (Пана).
Праваслаўная традыцыя
Назва сьвята Хрост Госпада альбо Богазьяўленьне
Час сьвяткаваньня 19 студзеня
Абрадавае значэньне: Прымеркаванае да ўспамінаў хросту (абмываньня) Хрыста ў рацэ Ярдан Янам Хрысьціцелем.

Грамніцы[рэдагаваць крыніцу]

Паганская (тутэйшая) традыцыя
Назва сьвята: Грамніцы
Час сьвяткаваньня: 2 лютага
Абрадавае значэньне: Прымеркавана да аднаго з галоўных бостваў — Грамоўніка. Лічылася, што ад гэтага часу...
Каталіцкая традыцыя
Назва сьвята: Cьвята Ахвяраваньня Пана
Час сьвяткаваньня: 2 лютага
Абрадавае значэньне: Прысьвечаны Збавіцелю і Багародзіцы. Бацькі Езуса ўпершыню прынесьлі сваё дзіця ў храм, каб ускласьці ахвяру Богу за дараванае ім немаўля.
Праваслаўная традыцыя
Назва сьвята Сретение Господне (Стрэчаньне Гасподняе)
Час сьвяткаваньня 15 лютага
Абрадавае значэньне: Стрэчаньне сымбалізуе сустрэчу Старога і Новага Запаветаў.

Дзяды[рэдагаваць крыніцу]

Паганская (тутэйшая) традыцыя
Назва сьвята: Дзяды
Час сьвяткаваньня: у канцы кастрычніка — пачатку лістапада (ў залежнасьці ад таго, калі выпадае шосты дзень тыдня)
Абрадавае значэньне: Сустрэча Дзядоў з іншасьвету. Вяртаньне іх да сваёй роднай хаты й родных
Каталіцкая традыцыя
Назва сьвята: Сьвята ўсіх Сьвятых
Час сьвяткаваньня: 1 лістапада
Абрадавае значэньне: Дзень успамінаў усіх ушанаваных Царквой (каталіцтва) сьвятых.
Праваслаўная традыцыя
Назва сьвята Дзімітрыеўская бацькоўская субота
Час сьвяткаваньня Рухомы час сьвяткаваньня (прыпадае на канец кастрычніка — пачатак лістапада)
Абрадавае значэньне: прымеркаваны да памяці ўсіх памерлых (першапачаткова прымеркавана да ўспаміну забітых праваслаўных ваяроў на Кулікоўскай бойцы)

Вялікдзень[рэдагаваць крыніцу]

Паганская (тутэйшая) традыцыя
Назва сьвята: Вялікдзень
Час сьвяткаваньня: Пасьля 22 сакавіка
Абрадавае значэньне: Веснавое сьвята ў гонар сонца, абуджэньня прыроды й надыходу «вялікіх дзён» палявых работ
Каталіцкая традыцыя
Назва сьвята: Уваскрашэньне Хрыстова (Вялікдзень)
Час сьвяткаваньня: Рухомы час сьвяткаваньня
Абрадавае значэньне: прымеркаваны да ўваскрэсеньня Езуса Хрыста
Праваслаўная традыцыя
Назва сьвята Сьветлае Хрыстова Ўваскрасеньне (Пасха)
Час сьвяткаваньня Рухомы час сьвяткаваньня (на адзін тыдзень пазьней за каталіцкі адпаведнік сьвята)
Абрадавае значэньне: прымеркаваны да ўваскрэсеньня Ісуса Хрыста

Наконт даты ў праваслаўнай традыцыі ня згодны: можа і супадаць з каталіцкім Вялікаднем

Зьвяртаю вашую ўвагу, што гэты файл парушае п. 1 крытэраў добрасумленнага выкарыстаньня, бо можа быць створаная яго вольная альтэрнатыва, таму ён будзе выдалены згодна з правіламі. --Red_Winged_Duck 13:09, 10 сакавіка 2010 (UTC)

Я так разумею, што неабходна будзе адшукаць фота пад вольнай ліцэнзіяй (вольную альтэрнатыву)?

Буду шукаць іншую вольную альтэрнатыву. Vaukalaka 13:44, 10 сакавіка 2010 (UTC)

Прывітаньне. Катэгорыі лепей, а мабыць і ўвогуле трэба дадаваць у Commons. Тут яны наўрад ці дзе патрэбныя. А там людзі ня змогуць знайсьці тыя ж гусьлі. Wizardist г 13:01, 1 красавіка 2010 (UTC)

І катэгорыі ў Commons аздабляюцца на ангельскай мове. :) Wizardist г 13:07, 1 красавіка 2010 (UTC) Усё парабіў - усё добра:) - --Vaukalaka 14:58, 1 красавіка 2010 (UTC)

Рэдагаваньні закрытых абмеркаваньняў[рэдагаваць крыніцу]

Зьвярніце калі ласка ўвагу, што наступнымі рэдагаваньнямі вы ўнесьлі зьмены ва ўжо закрытыя абмеркаваньні: [8], [9]. Яны (закрытыя абмеркаваньні) вылучаюцца шэра-блакітным тлом і ўверсе тлустым шрыфтам напісана: «Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў». --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:41, 2 красавіка 2010 (UTC)

Прабачце калі ласка, Буду ўважлівей --Vaukalaka 10:28, 2 красавіка 2010 (UTC)

Партал па традыцыйнай культуры Беларусі (першы крок)[рэдагаваць крыніцу]

Распачну распрацоўваць партал па традыцыйнай культуры Беларусі... --Vaukalaka 09:15, 6 красавіка 2010 (UTC)

Выявы беларускіх грошай[рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй за загружаныя файлы! Мяркую, што варта было б загрузіць іх у Commons, каб яны былі даступныя для ўсіх праектаў Вікімэдыя. --Red_Winged_Duck 20:01, 15 красавіка 2010 (UTC)

добра, так і зраблю --Vaukalaka 06:06, 16 красавіка 2010 (UTC)

Грунвальдзкая бітва ў якасьці абранага артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Зьвяртаюся ў сувязі з вашым голасам на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Грунвальдзкая бітва. Некалькімі прагаласаваўшымі было прапанавана зрабіць адпаведны артыкул адразу абраным. Калі вы ня супраць, пазначце гэта каля свайго голасу. Дзякуй. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:23, 1 верасьня 2010 (UTC)

Несвабодныя файлы[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:

  1. Файл:Bortny znak.jpg — няма шаблёну {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар; - дадан шаблён "абгрунтаваньне...", дакладнага мастака малюнка ў кнізе пазначу трошкі пазьней, як дабяруся да крыніцы. --Vaukalaka 10:20, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
  2. Файл:Kalody.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар;
  3. Файл:Ljaziva dreva.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар;
  4. Файл:Ljaziva.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар;
  5. Файл:Vuley.jpg — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Аўтар; - каб было ўсё добра добра сумленным выкарыстаньнем выявы, знойдзены заменьнік (свабодны), таму прашу выдаліць гэтую выяву. --Vaukalaka 10:20, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

--Red_Winged_Duck 00:22, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Дзякую за падтрымку артыкулу Робэрт Бадэн-Паўэл! З павагай, --Gruszecki 13:04, 20 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Артыкулы пра вёскі[рэдагаваць крыніцу]

Ух, накацілі! Адна толькі заўвага: у артыкулы пра вёскі ня варта дадаваць шаблёны са сьпісам сельсаветаў. Яны толькі для ўласна сельсаветаў прызначаныя. --Renessaince 23:11, 19 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Дзякуй, за параду, ня буду болей шаблёны дадаваць:) --Vaukalaka 23:13, 19 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
Тым часам у нас няма распрацаваных правілаў на гэты конт. Я лічу, што для населеных пунктаў варта дадаваць і шаблён раёну, бо населеныя пункты лепш вядомыя паводле прыналежнасьці менавіта да раёну, чым да сельсавету і зьвесткі пра раён могуць быць карысныя. --Red_Winged_Duck 23:29, 19 траўня 2011 (EEST)[адказаць]
:) Я мой погляд пакідаць трэба шаблён раёну - так прасьцей знаходзіць вёску--Vaukalaka 23:32, 19 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Шаблён:Пэрыядычная табліца[рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй вялікі, што зрабілі шаблён пра пэрыядычную сыстэму хімічных элемэнтаў‎. Усё ніяк рукі не даходзілі. --Jauhienij 23:03, 3 студзеня 2012 (FET)

Калі ласка:) - а нешта паглядзеў, што няма такой патрэбнай рэчы:), дый зрабіў --Vaukalaka 23:05, 3 студзеня 2012 (FET)

Доброго дня! Я - користувач (удзельнік) української Вікіпедії. 31 серпня - 1 вересня 2013 року плануємо із дружиною відвідати Гомель. Ви часом не з Гомеля? Чи маєте друзів-вікіпедистів із Гомеля? Залюбки познайомився б і поспілкувався. З повагою, --Nickispeaki (гутаркі) 01:43, 13 жніўня 2013 (FET)