Гута (Ганцавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гута
трансьліт. Huta
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ганцавіцкі
Сельсавет: Нацкі
Насельніцтва
колькасьць: 67 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў: 59
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1646
Паштовы індэкс: 225453
СААТА: 1216825016
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′12″ пн. ш. 26°38′24″ у. д. / 52.85333° пн. ш. 26.64° у. д. / 52.85333; 26.64Каардынаты: 52°51′12″ пн. ш. 26°38′24″ у. д. / 52.85333° пн. ш. 26.64° у. д. / 52.85333; 26.64
Гута на мапе Беларусі ±
Гута
Гута
Гута
Гута
Гута
Гута

Гу́та[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку 19 ст. невялікае сяло Слуцкага павету Менскай губэрні, належала памешчыкам Абуховічам. У 1816 годзе — 10 двароў. Паводле перапісу 1897 году вёска Круговіцкай воласьці Слуцкага павету, 31 двор, 206 жыхароў, працаваў піцейны дом. У 1909 годзе — 37 двароў 229 жыхароў.

У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 46 дамоў, 277 жыхароў.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 годзе ў вёсцы 73 двары, 684 жыхары.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году 453 жыхары. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 329 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 128 жыхароў
  • 2009 год — 67 жыхароў, 59 двароў[1]

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Драўляная праваслаўная капліца

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]