Гута (Пружанскі раён)
| Гута | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Зеляневіцкі |
| Вышыня: | 164 м н. у. м. |
| Насельніцтва (2005) | |
| колькасьць: | 42 чал.[1] |
| Колькасьць двароў: | 27 |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовыя індэксы: | 225158, 225178[2] |
| СААТА: | 1256825025 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°46′40.6″ пн. ш. 24°36′35.4″ у. д. / 52.777944° пн. ш. 24.609833° у. д.Каардынаты: 52°46′40.6″ пн. ш. 24°36′35.4″ у. д. / 52.777944° пн. ш. 24.609833° у. д. |
|
Гута на мапе Беларусі
Гута
|
|
Гу́та[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Гута ўваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач. Насельніцтва — 42 жыхары, 27 двароў (2005).
Зьмест |
[рэдагаваць] Мінуўшчына
За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. 133 дзесяціны, фальварак ва ўласнасьці Магілёўца[4]. У пачатку XX стагодзьдзя 160 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага, з 25 сьнежня 1962 — Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 — 169 жыхароў; у 1970 — 152 жыхары; у 2003 — 50 жыхароў, 30 гаспадарак.
[рэдагаваць] Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н531 Кабылаўка — Гута[6].
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Гута // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 502
- ^ Алфавитный список улиц по Гута(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
- ^ Huta (5) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 603
- ^ Гута, вёска. Radzima.net. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
| Зеляневіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі | |
| Хутар | |