Гучнагаварыцель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Танны электрадынамічны гучнагаварыцель

Гучнагаварыцель, таксама пашыраная назва дынамік — электраакустычная прылада, прызначаная для ўзнаўленьня гукаў маўленьня, музыкі і інш., перададзеных у выглядзе электрычнага сыгналу. Існуюць мэханічныя гучнагаварыцелі, але яны нашмат менш распаўсюджаныя.

Электраакустычны гучнагаварыцель пераўтварае падведзеныя электрычныя ваганьні ў гукавыя з дапамогай рухомай мэханічнай сыстэмы. У найбольш пашыраным выпадку — электрадынамічны гучнагаварыцель — рухомая сыстэма складаецца з папяровага конусу (дыфузару) з прымацаванай да яго гукавой абмоткай, зьмешчанай у зазоры пастаяннага магніту. Акрамя электрадынамічных, сустракаюцца электрамагнітныя, п’езаэлектрычныя, кандэнсатарныя, пнэўматычныя і іншыя гучнагаварыцелі.

Мініяцюрныя гучнагаварыцелі знаходзяцца ў такіх прыладах, як радыё- і тэлевізійныя прыёмнікі, музычныя плэеры, тэлефоны і інш. Большыя акустычныя сыстэмы выкарыстоўваюць для праслухоўваньня музыкі, гукаўзмацненьня ў тэатрах і на канцэртах, а таксама ў сыстэмах апавяшчэньня. Калі імкнуцца дасягнуць дакладнага ўзнаўленьня гуку, звычайна выкарыстоўваюць некалькі гучнагаварыцеляў, кожны зь якіх узнаўляе пэўную частку гукавога дыяпазону частотаў. Накіраванасьць выпрамяненьня ствараецца рупарам ці выкарыстаньнем гукавых калёнак.

Асноўныя парамэтры гучнагаварыцеля: намінальная магутнасьць, паласа ўзноўленых частотаў, сярэдні гукавы ціск. Па электраакустычных парамэтрах адрозьніваюць шырокапалосныя і вузкапалосныя, высока- і нізкачастотныя, нізка- і высакаомныя, паводле канструкцыі — адна- і двухдыфузарныя, кааксіальныя, круглыя і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ткачэнка А. П. Гучнагаварыцель // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гучнагаварыцельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў