Гэркулес (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэркулес
Гэркулес
Лацінская назва Hercules
 · у родным склоне Herculis
 · скарот Her
Простае ўзьняцьцё 17г
Схіленьне +30°
Квадрант NQ3
Плошча 1225 кв. гр. (5-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 106
Зорак з плянэтамі 14
Зорак ярчэй за 3.00m 2
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 9
Найярчэйшая зорка β Her (Карнэфорас) (2,78m)
Найбліжэйшая зорка Глізэ 661
(20,62 сьв. г., 6,32 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі Таў-Гэркуліды
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −50°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня.

Гэркуле́с (па-лацінску: Hercules, Her) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар Гэркулеса, героя Рымскай міталёгіі, пазычанага ў грэкаў Гэракла. Гэркулес быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных у II стагодзьдзі старажытнагрэцкім астраномам Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Гэта пятае сузор’е на небе паводле плошчы. На тэрыторыі Беларусі яго можна назіраць увесну ды ўлетку.[1]

У сузор’і Гэркулеса месьціцца апэкс Сонечнай сыстэмы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў Аструм 8 Праверана 19 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гэркулес (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 17г 00х 00с, +30° 00′ 00″