Гэрнінг
| Гэрнінг | |
| Herning | |
| Першыя згадкі: | 1800 |
| Горад з: | 1913 |
| Плошча: | 1323,5 км² |
| Насельніцтва: | 45 470 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
| Паштовы індэкс: | 7400 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°08′ пн. ш. 8°59′ у. д. / 56.133° пн. ш. 8.983° у. д.Каардынаты: 56°08′ пн. ш. 8°59′ у. д. / 56.133° пн. ш. 8.983° у. д. |
|
Гэрнінг на мапе Даніі
Гэрнінг
|
|
| http://herningonline.dk | |
Гэрнінг (па-дацку: Herning) — горад у Даніі. Знаходзіцца ў цэнтры паўвострава Ютляндыя. Гэрнінг — адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны, уваходзіць у склад регіёну Цэнтральная Ютляндыя (Midtjylland). Насельніцтва гораду разам з прыгарадамі складае 45 470 чалавек (на 1 студзеня 2009 году)[1].
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Гэрнінг называлі «сталіцай верасу» (hedens hovedstad): горад быў заснаваны на пачатку 19 стагодзьдзя падчас пэрыяду мэліярацыі. У выніку гэтага працэсу насельніцтва гораду значна павялічылася і ўзрос попыт на прадукцыю ды паслугі новых фэрмэраў раёну. Гэрнінг узьнік як раённы цэнтар гандлю.
У 1913 годзе Гэрнінг атрымаў права на правядзеньне кірмашоў. Так Гэрнінг стаў вядомы на тэкстыль: ткацкая прамысловасьць разьвівалася ў горадзе і вакол яго. Гэтая галіна калісьці была асноўнай эканамічнай дзейнасьцю ў Гэрнінгу. Цяпер у горадзе месцяцца разнастайныя прамысловыя прадпрыемствы.
У 1965 ды 2003 гадах Гэрнінг стаў «горадам году ў Даніі»[2] па версіі дацкай газэты «Юланс Постэн» (Jyllands-Posten).
У Гэрнінгу месьціцца буйнейшы ў Скандынавіі выставачны цэнтар Messecenter Herning[3].
Адукацыя [рэдагаваць]
У Гэрнінгу знаходзіцца Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі (Handels- og IngeniørHøjskolen)[4], які зьяўляецца факультэтам сацыяльных навук Орхускага ўнівэрсытэту (Aarhus Universitet)[5].
Мова [рэдагаваць]
У Гэрнінгу, як і на астатняй Ютляндыі, шмат людзей, асабліва ў вёсках і мястэчках, размаўляюць на заходнім дыялекце дацкай мовы, які называецца ютляндзкі ці юцкі (jydsk, jysk).
Выдатныя мясціны [рэдагаваць]
У Гэрнінгу знаходзіцца Элія (Elia)[6], унікальная манумэнтальная праца скульптара Інгвава Кронхамара. Яна ўяўляе сабой чорны 60-мэтровы купал з чатырма лесьвіцамі — 10 мэтраў у шырыню, якія ўкроеныя ў паверхню і глядзяць на чатыры бакі сьвету.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ http://www.statistikbanken.dk/BEF44(дацк.)(анг.)
- ^ Сьпіс гарадоў году ў Даніі(дацк.)
- ^ Сайт выставачнага цэнтру ў Гэрнінгу(дацк.)(анг.)
- ^ Інстытут бізнэсу ды тэхналёгіі(дацк.)(анг.)
- ^ Орхускі ўнівэрсытэт(дацк.)(анг.)
- ^ Сайт скульптуры Элія(дацк.)(анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гэрнінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны турыстычны партал Гэрнінгу(дацк.)(анг.)(ням.)
- Афіцыйны сайт камуны Гэрнінг(дацк.)(анг.)(ням.)
- Фэстываль кароткіх стужак у Гэрнінгу(анг.)