Гэрта Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэрта
Hertha Berlin SC.png
Поўная назва Hertha Berliner Sport-Club von 1892 e.V.
Заснаваны 25 ліпеня 1892
Горад Бэрлін, Нямеччына
Стадыён Алімпіяштадыён
Умяшчальнасьць: 74 064
Галоўны трэнэр Ёс Люгукай
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2011—2012 Бундэсьліга,
Red Arrow Down.svg 16 месца
Афіцыйны сайт

Гэрта (па-нямецку: Hertha BSC) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрлін. Заснаваны ў 1892 годзе. Двухразовы чэмпіён Нямеччыны (1930, 1931) і Кубка нямецкай лігі (2001, 2002). Клюб быў адным з заснавальнікаў нямецкай футбольнай асацыяцыі ў Ляйпцыгу ў 1900 годзе. У сэзоне 2007—2008 гадоў, нягледзячы на фініш на 10 месцы, клюб перамог у рэйтынгу «Fair Play» і ўдзельнічаў у Кубку УЭФА 2008—2009 гадоў. Клюб, у сэзоне 2010—2011 гадоў выступае ў Другой Бундэсьлізе, за 3 туры да заканчэньня чэмпіянату «Гэрта» заваявала пуцёўку ў элітны нямецкі дывізіён, але па выніках наступнага сэзону ізноў вылецела ў другі дывізіён.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Раньнія часы [рэдагаваць]

Футбольны клюб «Гэрта» быў заснаваны 25 ліпеня 1892 году й называўся «БФК Гэрта 92». Маладыя людзі, якія заснавалі клюб доўга разважалі над назвай, пакуль адзін зь іх не ўспомніў, як падарожнічаў з бацькам на параходзе «Гэрта». На трубе ў парахода былі бела-блакітныя палоскі, колеры якіх сталі колерамі формы каманды. А само слова «Гэрта» — варыяцыя слова «Нэртус» (багіня ўрадлівасьці ў старажытнагерманскай міталёгіі). Так што, у назьве клюбу аб’ядналіся мора, у выглядзе парахода, і суша, у выглядзе багіні. Мянушка «Герты» аналягічнага «ювэнтусаўскаму» — старая дама «Die Alte Dame». Прыстаўка BSC, якая азначае Berliner Sport-Club, зьявілася ў 1920 годзе, калі добра выступаючая ў футболе, але бедная фінансава «Гэрта» зьлілася з заможным Бэрлінскім спартовым клюбам.

Утварэньне Бундэсьлігі [рэдагаваць]

Падчас фармаваньня Бундэсьлігі, у 1963 годзе «Гэрта» была лепшым клюбам Бэрліна й таму аўтаматычна атрымала права ўдзельнічаць у новым спаборніцтве. У першым сваім сэзоне ў Бундэсьлізе «Гэрта» паказала сябе моцным серадняком, але ўжо на наступны сэзон яе ўжо чакала паніжэньне ў клясе з-за спробы подкупу гульцоў, а таксама па нейкіх палітычных матывах. Многія людзі ўсё роўна жадалі бачыць у Бундэсьлізе каманду з Бэрліна й таму на наступны сэзон у Бундэсьлізе абгрунтавалася каманда «Тасманія-1900», якая ў тым сэзоне паказала галоўны антырэкорд Бундэсьлігі, выйграўшы толькі два матчы, чатыры разы згуляўшы ўнічыю й прайграўшы 28 разоў пры розьніцы мячоў 15:108[1]. Пасьля такога буйнога правалу бэрлінцы сталі спрабаваць знайсьці спосаб вярнуць у галоўную лігу краіны «Герту» й у сэзоне 1968—1969 гадоў яны здолелі гэта зрабіць.

Неўзабаве, у 1971 годзе клюб трапіў у фінансавыя непрыемнасьці — утварылася запазычанасьць на суму ў 6 млн марак. Бэрлінцы знайшлі выхад з гэтага становішча шляхам продажу былога стадыёну.

У 1970-х гадох «Гэрта» трывала замацавалася ў Першай Бундэсьлізе. У сэзоне 1974—1975 гадоў бэрлінцы занялі другое месца пасьля мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1977 і 1979 гадох клюб выйшаў у фінал Кубка Нямеччыны, і ў тым жа 1979 годзе ў паўфінал Кубка УЭФА[2]. Аднак зноў камандзе рушыў усьлед спад і ў сэзоне 1979—1980 гадоў яны вылецелі ў Другую Бундэсьлігу, адкуль вярнуліся толькі ў сэзоне 1990—1991 гадоў, пасьля чаго зноў апусьціліся ў Другую Бундэсьлігу. У 1997 годзе «Гэрта» вярнулася ў Бундэсьлігу.

Апошнія гады [рэдагаваць]

У 2001 і 2002 гадох, «Гэрта» заваявала Кубак Лігі Нямеччыны. У 2006 годзе каманда здолела перамагчы Кубак Інтэртота. У сэзоне 2008—2009 гадоў «Гэрта» заняла 4-е месца й атрымала права выступаць у эўракубках, але праз год вылецела ў Другую Бундэсьлігу. Сэзон 2011—2012 гадоў бэрлінцы пачалі сэзон у першай па значнасьці лізе.

Склад [рэдагаваць]

Па стане на лістапад 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Томас Крафт 1988
2 Сьцяг Славаччыны Аб Пэтэр Пэкарык 1986
3 Сьцяг Грузіі Аб Леван Кабіяшвілі 1977
4 Сьцяг Чэхіі Аб Роман Губнік 1984
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Майк Франц 1981
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстоф Янкер 1985
7 Сьцяг Аўстрыі Нап Даніель Байхлер 1988
8 Сьцяг Камэруну ПА Марсэль Нд’енг 1982
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Адрыян Рамас 1986
10 Сьцяг Тунісу ПА Эніс Бэн-Хатыра 1988
11 Сьцяг Тунісу Нап Самі Алагі 1986
12 Сьцяг Бразыліі Аб Роні 1986
15 Сьцяг Нямеччыны Нап Эліяс Качунга 1992
16 Сьцяг Ізраілю Нап Бэн Сахар 1989
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Пэтэр Німаер 1983
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Нямеччыны Нап П’ер-Міхэль Лясога 1991
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Саша Бурхэрт 1989
22 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Бастыянс 1988
24 Сьцяг Нямеччыны ПА Пээр Клюге 1980
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Джон Энтані Брукс 1993
26 Сьцяг Нямеччыны ПА Ніка Шульц 1993
27 Сьцяг ЗША Аб Альфрэда Маралес 1990
28 Сьцяг Швайцарыі ПА Фабіян Люстэнбэргер 1988
29 Сьцяг Нямеччыны ПА Марвін Кноль 1990
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Шэрвін Раджабалі-Фардзі 1991
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Фабіян Голянд 1990
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Сандра Вагнэр 1987
34 Сьцяг Нямеччыны ПА Хані Мухтар 1995
37 Сьцяг Нямеччыны Бр Філіп Шпрынт 1993
40 Сьцяг Нямеччыны Аб Энтані Зюрэ

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ «Tasmania Berlin-Gropiusstadt». Abseits Guide to Germany.
  2. ^ «Hertha BSC Berlin». Abseits Guide to Germany.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Гэрта Бэрлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў